April 6, 2025

Нарыс аб тутэйшай Прыродзе

У сьвеце сяньняшнага катастрафічнага стана прыроды й зьнікненьня тысячаў відаў жывых арганізмаў — хацелася б распавесьці стаўленьне тутэйшага сьветапогляду на гэтае пытаньне.

Хвінскі эколаг К. П. Лінкала, нягледзячы на свае атэістычнай погляды, выказваў, што раней людзі былі больш сарамлівымі і рэлігія стрымлівала чалавечую сквапнасць.
«Усе правы, нават прыгожыя на паперы,
правы жанчын, дзяцей і інвалідаў - на справе азначаюць толькі адно: Я, Я, Я. Такія словы, як "адказнасьць", "доўг", "сьціпласць", "самаахвяраваньне" і "клопат" ператварыліся ў лаянкавыя, калі наогул яшчэ ўжываюцца ў гаворцы». У вадным з сваіх артыкулаў ён таксама прыводзіў правы жывёл з Біблі.


Тут я не буду, вядома, агучваць сучасныя натурысцска-рамантычныя ўяўленьні аб «шляхетным дзікуне» і пра тое, як мы, нібыта, маліліся дрэвам. Рэлігійнаму чалавеку Прырода ніколі не ўяўляецца цалкам "натуральнай": яна заўсёды мае для яго пэўную рэлігійную значнасьць. І гэта цалкам зразумела: Сьвет, выйшаўшы з рук багоў, ёсьць прасякнутым сьвятасьцю. Багі паказалі розныя віды сьвяшчэннаго ў самой структуры Сьвету й касьмічных зьяў.

У бальшыні дуалістычных міталёгій лес уваходзіць у якасьці адмоўнаго полюса ў адну з падставовых апазіцый «паселішча»—«лес», рэпрэзентуючы стыхію, варожую чалавеку. Уяуленні пра лес як пра добры ці, прынамсі, не безварункава варожы даволі рэдкія у традыцыйных міталёгіях. Крыўская традыца якраз належыць да гэткага рэдкага тыпу. Пацвярджаецца гэта фальклёрным матар’ялам.

Семантыка лесу праяўляецца у пераважным акцэнтаваньні вертыкальнага накірунку і вертыкальных рухаў. Так, лясны гаспадар ці лясная гаспадыня або іх унучкі ці дочкі маюць уладу над насельнікамі усіх трох галоуных сфер касмічнай вертыкалі: над «гадамі паузучымі» (касмалагічны «Ніз»), над «розным зьвяр'ём» («Сярэдзіна») і над «розным птаствам» («Верх»).

Акоўскі лес. Крыніца: канал Крыватроп.

Самым шаноўным лесам ёсьць Акоўскі лес, які разьмешчаны на водападзеле вялікіх рэк: Дняпра, Волгі й Дзьвіны. У даследчыкаў згадваецца, што гэта месца мае шмат паганскіх свяцілішчаў і месцам пасяленьня жрацоў. Беспасярэдне з вытокамі Дняпра і Дзьвіны зьвязанае паданьне пра першапродка Бая і яго сабак Стаўры і Гаўры. Вядома, што сюды быў зачынены шлях гандлярам і чужынцам, што можа зьвязаць гэту вобласьць з загадкавай краінай Артаніяй, насельнікі якой забівалі кожнага чужынца, што падарожнічаў па іх зямлі, ды нікому не дазвалялі да сябе трапіць.

Народныя павер'і

Вялікае значэнне надавалася таму, як чалавек уваходзіць у лес. У лес патрэбна было заходзіць з добрым настроем з павагай. Патрэбны быў падарунак для «ляснога гаспадара», якому звычайна кланяліся пры уваходзе. Падарункам звычайна выступаў хлеб з соллю: «...А лесу часному і лясному хазяіну паклон аддаваў падаркам яго надзяляў: хлебам да соллю, да каленкораву рубаху, да шаўковую падпаяску», або «..Іду у лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну».
Было забаронена сечкы ці ламаць дрэвы, якія былі пашкоджаны бурай ці маланкай, якое скрыпіць, забаранялася ламаць рабіну і вярбу — адно з самых шаноўных і сьвятых дрэваў.

Сучаснасьць

Пасечаны лес каля Крамянецкага каменя-сьледавіка (Богаў камень).

Пасьля прыходу хрысьціянства былі зьнішчаныя сьвятыя гаі, у Вільні пасечаны старажытныя дубы, а магутны тур - які лічыўся сакральнай жывёлай (сымбаль ваяўнічасьці) - цалкам вымер.

Пасьля прамысловае рэвавлюцыі шматлікія краязнаўцы ХІХ ст. адзначалі "нелітасьцівую вырубку лясоў" па ўсім абшары.

Але наймацнейшы ціск ня толькі на Прыроду, але і на тутэйшую рэлігійнасьць адбыўся пры савецкае ўладзе - час калі чалавек канчаткова страціў сувязь з сакральным. Напрыклад: меліяраца багнаў (галоўная адметнасьць нашаго рэгіёну). Сьвятыя крыніцы руйнаваліся бульдозерамі, з сьвятых гор і гарадзішчаў рабілі кар'еры і дарогі, сьвятыя камяні цяпер - "помнікі прыроды", якімі можна як заўгодна карыстацца (перавезьці іх у які-небудзь інстытут геалёгіі ці паставіць іх у ськверы як арт-аб'ект).

Лінкала, параўноўвачы Хвіншчыну з іншымі краінамі, казаў, што ў Літвы, Латвіі і Эстоніі "самыя некранутыя казачная цнатлівыя лясы". Сапраўдны такое ёсьць, але, па меншай меры ў Гудыі, стан лясоў - складаецца, збольшага, або з новых аголеных высечак, якія зімой немагчыма адрозніць ад поля, або зь лесапасадак — дрэў таўшчынёй ня больш за запясці. Лясныя ўчасткі вылучаюцца на нашым пейзажы, як малюсенькія выспы і пучкі.

Ці сапраўды нашая краіна - лёгкія Эўропы? Калі так, то лёгкія з ракам.