Сакральны цэнтар на Маладэчаншчыне.
У мінулых допісах я распавядаў пра «рэзідэнцыю» Крыве-Крывейты ў Гарадку — сапраўднасьць таго ці існавало яно — пацьвярджаецца вялікай колькасьцю сьвятых месцаў вакол. Надзвычайнасьць гэтых мясцінаў ужо заўважыў дасьледчык тутэйшай этнакасмалёгіі Сяргей Санько ў сваім артыкуле «Імёны Бацькаўшчыны. Крыўя» — тут усё асноўнае сказана. Але я заўважыў шмат іншых цікавых акалічнасьцяў.
Спачатна разгледзім паданьні Гарадка:
Адна княжна страдала бясплоддзем. Усе стараліся дапамагчы, але жаданага выніку ніхто не дамогся. І, аднойчы прыйшоў вяшчун па імені Вінцусь. Ён загадаў спілаваць дуб, абкласьці дровамі камень і паліць яго трое сутак. Князь прыслухаўся да парады, пасьля гэтых дзеяньняў камень раскалоўся. У належны тэрмін не толькі сям'я, але і ўсё мястэчка радаваліся нараджэньню дзіцяці.
У другім паданьні іншая княгіня была жыўцом пахаваная разам з падоранай мужам залатой калясніцай, слугамі і канямі за няслушнасць. (Сюжэт пакараньня вайдэлотак за парушэньне цнатлівасьці).
Акрамя курганоў на Дзявочай гары — яны ё і каля Гарадку, ў недалёкай вёсцы Пекары і Слабодке — у іх ва ўсіх былі знойдзены пахаваньні каня разам з гаспадаром і зброяй.
Таксама ў гэтых ваколіцах вядомыя некалькі паганскіх сьвяцілішчаў: у аднаго з іх стаяў драўляны стод (Слабодка), на іншым дагэтуль спраўляюць Купальле (Дзявочая г.). Каля засьценка Рыды ёсьць Сьвятая гара, згодна з паданьнем - там стаяла царква, якая правалілася (азнака таго, што тут раней быў паганскі ахвярнік).
Трэба ўзгадаць і пра лекавыя камяні. У Дзякшнянах раней ляжаў камень Слядок Аленя, вада з яго лячыла захворваньня скуры, каменны крыж каля Палачанаў таксама лічыўся лекавым. Каля Гарадку Пакроўскім было запісана аб шматлікіх камянёх з выявамі зьмеяў (аб сяньняшнім стане невядома).
Разнастайныя сьвятыя аб'екты ў гэтых ваколіцах, паганскія сьвяцілішчы, падобныя між сабою сюжэты паданьняў - кажуць аб нейкім колішнім сакральным цэнтры і надзвычайных сілах гэтай зямлі.