May 26, 2023

Васіль Быкаў — Знак Бяды

Я нардзіўся ў доме, дзе жыў Васіль Быкаў. Здаецца, гэта быў не яго галоуны дом, да і я нават не ведаю колькі дакладна гадоу ён там жыў, але ж я яго бачыў жывым! Усе мае дзяцінства я правёў з ягонымі унукамі - Васілем (малодшы, але старэйшы за мяне) і Яўгенам (ён мяне круціў на 360 градусаў вакол сабе пасля чаго ў меня па жыцці кепскі вестыбюлярны апарат). Яны былі адны з самых адбітых на башку хлопцаў у нашым доме, жылі на другім паверсе, а я на першым. Гэта было на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Гродна, а у дворыке стаяў дуб пасаджаны Васілём Быкавым. Мы вельмі мала што ведалі пра пісьменніка, але ж гэтая фігура дакладна выдзялялася у нашым двары як самая знакамітая. Яго іменем планавалі называць вуліцы не только у Гродна, але ж і ва ўсёй Беларусі. Па палітычных матывах гэтага не абдылося. Мы праходзілі яго творы ў школе (ключавы момант - "праходзілі"). Наўрацце хтосьці памятае нешта з твораў беларускай літаратуры. Я і сам не чытаў хаха. Навошта мне чытаць творы чалавека, які жыў на адзін паверх вышэй за маіх тату і маму? Але ж мне споўнілася 34 года і я запрасіў маю каханую набыць мне твор Васіля Быкава - Знак Бяды. Кніжку пачаў чытаць у Грузіі ў 2023 годзе каля дома царыцы Дарэджан.

Твор пачынаецца з апісання наваколля хутара (Яхімоўка?), дзе жывуць Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Хутар закранула вайна, Беларусь часова захоплена немцамі, якія вярбуюць мясовых калабарацыяністаў у якасці палісменаў. Сярод іх — Гуж і Каландзёнак, два мясцовых хлопца, якія раней жылі непадалёк і знаёмы с Петрыкам і Сцепанідай. Яны завітваюць у хату, вядуць сабе даволі непакладна і разумеюць, што яны зараз тут улада. Ім мясцовыя не рады, але ж не пускаць у хату не могуць. Праз некаторы час прыязджаюць немцы, будуюць мост праз раку і абаснуюцца у хутары. Спачатку яны вядуць сабе не так жорстка, але канешне ж яны заўсёды паказваюць хто тут уладар. Яны просяць ежы, потым больш, потым паляць усе загатоўленныя на зіму дровы, просяць Сцепаніду павялічыць надоі малака іх любімай Бабоўкі — адзінай каровы ў гаспадарцы. Пятрок хвалюецца за будучыню, але ж вырашае быць як мага больш ветлівым з іншаземцамі. Сцепаніда ж не скрывае сваёй злосці (у тым ліку на Петрака), але ж не прайзносіць гэта услух.

Калі Бабоўка не дае столькі малака, колькі прагнуць немцы, яе забіваюць, каб з'есці мяса і зварыць суп. Яны нават прапануюць гэтае мяса Сцепанідзе і Пятраку, але ж тыя канешне адказываюць (Пятрок нават ветліва). Немцы усё больш жорстка пачынаюць весці сябе на хутары, пастаянна завітваюць у дом і адбіраюць ежу, а мясцовыя паліцаі Гуж і Каландзёнак дабаўляюць. Яны вымушаюць Петрыка вырыць вялізную яму для адходаў, а потым пад працэлам ружжа капаць 14 гадзін у суткі вялізны кар'ер. Пятрок знемагае, але не здаецца. Ён абменьвае сваю любімую скрыпку на змеявік, і цяпер можна гнаць самагонку з мэтай задобрыць ворага. Ён робіць чатыры бутэлькі ў таямніцтве ад немцаў, адну схаваўшы у лесе. Але калі ён прыносіць дамоў, Гуж і Каландзёнак адбіраюць дзве бутэлькі.

У сярэдзіне аповесці, Васіль Быкаў расказывае што было за некалькі гадоў дагэтуль. Пятрок са Сцепанідай працавалі ў мясцовага пана Яхімоўскага. Гэта быў ягоны дом. Але адбылася калектывізацыя, і ўся маёмасць пана Яхімоўскага перайшла у валоданне Пятраку ды Сцепанідзе. Гэта быў вельмі жудасны удар па кулаках. Сцепаніда таксама была у радках мясцовых актывістаў, але ж яна не магла ўявіць, што раскулачванне будзе мець такія памеры. Першым яно закранула Гужа-старэйшага, потым і другіх мясцовых, у тым ліку пана Яхімоўскага ды самага галоўнага у камітэце раскулачвання — Лявона. Сцепаніда цвёрда заклікала не галасаваць за ракулачванне мясцовых, але ж усе адбылося наадварот. Пан Яхімоўскі павесіуся, многія астатнія кулакі таксама вяршылі суіцыд. Калі хутар афіцыйна адыйшоў да Сцепаніды з Петраком, яны знайшлі астанкі птушкі, гэта і быў той самы знак бяды.

Аднойчы на хутар зімой заехала улада з Мінску. Сцепаніда і Пятрок прынялі гасцей добра, ды атрымалі грошы. Тады яшчэ хварэла іх дачка. Яны і падумаць не маглі, што да іх завітае сам гаспадар Рэспублікі Чарвякоў. Зараз, калі на хутар прышла калектывізацыя, Сцепаніда душылася ад бяссілля ды нясправедлівасці суда над Лявонам, і запрасіла Пятрака наведацца ў Мінск. Ён, чалавек вясковы і сарамлівы, паехаў у Мінск праз Лепель на поездзе. Ён быццам пабываў у іншым свеце, усё было не такое як у вёсцы, нават людзі. Ён прыйшоў да галоўнага будынка, вельмі доўга не мог вырашыцца падайсці да ахоўніка каб запрасіць візіт да Чарвякова. Потым ён падыйшоў. Яму паведамілі, што Чарвякоў тут больш не працуе, але ж паперы ад Пятрака ўзялі. Той канешне не ведаў, што адбываецца, таму перадаў паперы і тыя грошы, што аднойчы Чарвякоў даў ім на хутары, спадзяваючыся аддаць яму даўжок. Сцепаніда, ведаючы сціпласць Пятрака, не да канца поверыла ў гэту гісторыю.

Зараз жа немцы ўсё больш здзекваліся над усімі жыхарамі вёскі. Сцепаніда ведала, што час іх блізкі. Пятрок таксама, наканец пачуўшы неладнае, адкапвае апошнюю бутыльку самагону, напіваецца без закускі, ды трапляе на паліцаяў. Тыя прывязалі яго вяроўкамі да лошадзі і хіба забілі яго. Сцепаніда ведае, што муж хутчэй за ўсё загінуў, таму вырашае напрыканцы разбамбіць пераправу праз рэчку. Яна наведваецца да мясцовага Карнілы, які аднойчы знайшоў і схаваў бомбу. Той у юнацтве амаль зваў Сцепаніду на шлюб, але ж потым так і не зрабіў гэтага. І вось зараз Сцепаніда звяртаецца да яго і абменьвае апошняга парсючка на гэтую бомбу. Карніла абраняе, што бомбу трэба залатаць, яна з бракам. На наступны дзень па пуці да сваяго кладу, яна бачыць, як паліцаі вядуць забіваць Карнілу. У цяжкім стане яна пытаецца выцягнуць бомбу з ямы, але ж яе сіл не хапае на тое, каб данесці яе да маста.

Яна вяртаецца ў хату, а за ёй прыходзяць Гуж і Каландзёнак. Яны выведалі, што бомба ў Сцепаніды, і прышлі выпытваць дзе яна. Сцепаніда не адчыняе дзверы, аблівае ўсё вакол керсінам і падпальвае. Яна памірае ў гэтам вогнішчы, а дом гарыць ўсю ноч.

Старонак: 320
Адзнака: 8/10. Вельмі крута, можна здымаць фільм.
Трэк: Placebo — Song to say goodbye https://www.youtube.com/watch?v=e7bxXjQL3cY&pp=ygUMcGxhY2VibyBzb25n