May 11, 2022

ГРАМАДЗЯНСКІ СУПРАЦІЎ. АКТЫЎНЫЯ МЕТАДЫ. Частка 3

Трансфарматары і турбіны

Алейныя трансфарматары можна вывесці з эксплуатацыі, калі заліць у алейны бак звычайную ці лепш салёную ваду, астуджальную вадкасць машыны, газу. У трансфарматарах з паветраным астуджэннем блакуйце вентыляцыю, назапашваючы вакол яго смецце. Ва усе тыпы трансфарматараў можна насыпаць металічны пыл на вонкавую частку гільзы і іншыя адкрытыя электрычныя часткі.

Турбіны ў асноўным трывала размешчаныя і цяжкадаступныя. Іх уразлівасць да простага сабатажу вельмі нізкая. Пасля агляду ці рамонту турбіны зафіксуйце крышку не надзейна, каб яна зламалася пры наступным запуску. Няшчыльны каўпачок на паравой турбіне прывядзе да ўцечкі вадкасці і запаволіць працу.

Стварыце ўцечку ў магістралі, якая падае алей у турбіну, каб алей трапіў на гарачую паравую трубу: гэта можа выклікаць пажар. 

Катлы

Зніжайце эфектыўнасць паравых катлоў любым даступным вам спосабам. Наліце ​​ў іх зашмат вады, каб пачаць павольна, ці падтрымлівайце агонь, каб зрабіць іх неэфектыўнымі. Дайце ім высахнуць і зноў распаліце ​​агонь, тады з часам яны хутчэй трэскаюцца і выходзяць з ладу. Асабліва добрая хітрасць — дадаць у ваду, якую наліваеце ў кацёл, вапняк, ад якога на дне і баках катла будзе адкладвацца налёт. Такая сажа забяспечыць вельмі добрую ізаляцыю ад цяпла, калі яе дастаткова, кацёл зробіцца зусім неэфектыўным. 

Вытворчасць металаў

Тут сабатаж дзеліцца на два этапы: 

  • 1 этап: падрыхтоўка інструментаў і абсталявання для плавільных устаноў; 
  • 2 этап: эксплуатацыя абсталявання на вытворчасці.

Галоўная мэта на этапе 1 — пераканацца, што інструменты, матэрыялы і абсталяванне максімальна дэфектныя. Мэта этапу 2 — кіраваць абсталяваннем так, каб яно часта выходзіла з ладу і вытворчасць сістэматычна спынялася.

Горная вытворчасць

Калі вы працуеце ў сферы здабычы, ваша галоўная задача — сабатаваць працоўны працэс. Рабочыя павінны праводзіць як мага больш часу без працы, сістэматычна зніжаць тэмпы вытворчасці.

  • Пачніце з асвятляльных прыбораў. Адключыце святло, электрычныя лямпы і праводку. Замяніце на дэфектныя элементы сілкавання ліхтароў там, дзе яны ёсць.
  • Наступнай мэтай вашай дзейнасці мусяць быць інструменты для здабычы. Скарыстайцеся парадамі па прамысловай вытворчасці і электрарухавіках ў гэтым даведніку. Для сабатажу інструментаў спатрэбіцца звычайная вада, металічны ці вугальны пыл, алей.
  • Вянцом вашай дзейнасці павінен стаць сабатаж ліній дастаўкі мінералаў. Аслабце ланцуг, які цягне канвееры для транспартыроўкі мінералаў. У гэтым выпадку глыбокая ўвагнутасць на ланцугу ад удару кіркай ці рыдлёўкай разарве ланцуг пры звычайнай нагрузцы. Як правіла, ланцугі могуць выйсці з ладу самі па сабе. Не спяшайцеся паведамляць пра любыя пашкоджанні, перадаваць ланцугі у рамонт і вяртаць іх пасля рамонту.
  • Пакіньце розныя перашкоды для працы канвеера, асабліва на стыках. Вельмі добра, калі астатнія перашкоды прывядуць да перакульвання каўшоў на канвееры.
  • Адпраўляйце разам з мінераламі каменне ды іншыя непатрэбныя матэрыялы. 

Сельскагаспадарчая вытворчасць

  • Пра сабатаж сельскагаспадарчай тэхнікі можна даведацца у раздзелах пра прамысловую вытворчасць, электрарухавікі і паліва. Таксама выкарыстоўвайце свае веды і досвед.
  • Калі вы ўпэўненыя, што ўраджай і жывёла будуць выкарыстаныя акупантамі, паспрабуйце перанесці запасы ў больш бяспечнае месца, раздаць давераным асобам. Звычайна усе без выключэння запасы акупанты рэквізуюць для сваіх частак ці распрададуць па дармавых коштах.
  • Калі вы ведаеце, што ўраджай будзе збірацца для акупантаў, можна карміць пасевамі жывёлаў. Па магчымасці няхай ураджай будзе сабраны занадта рана ці занадта позна. Калі ў вас ёсць доступ да запасаў акупантаў, сапсуйце іх запасы збожжа, садавіны і гародніны, замочваючы іх у вадзе, каб яны згнілі. Садавіну і гародніну можна сапсаваць, пакінуўшы іх на сонцы.

Версію метадычкі цалкам чытайце па спасылцы