Акцыі прамога дзеяння
May 15, 2022

ГРАМАДСКІ СУПРАЦІЎ. АКТЫЎНЫЯ МЕТАДЫ. Частка 5

Камунікацыі

  • Перашкаджайце акупацыйным і калабарысцкім службам, асабліва вайскоўцам, штодня здзяйсняючы прынамсі адзін тэлефонны званок, напрыклад, у штаб часткі. Калі абанент адказвае на званок, скажыце яму, што памыліліся нумарам. Калі вы ўпэўненыя, што вас не адсочаць па званку, агучвайце пагрозы.
  • Тэлефануйце ў міліцыю і пакідайце ілжывыя ананімныя паведамленні аб пажарах, дробных злачынствах, падазроных людзях і г. д.
  • У офісах і будынках электрыкі і спецыялісты па рамонце сетак могуць зрабіць злучэнні неякасным, пашкодзіць ізаляцыю, вывесці са строю інтэрнэт і г. д.
  • Доступ да размеркавальнага шчытка таксама дае шырокае поле для сабатажу. Тут усё будзе залежаць ад узроўня вашай фантазіі і ступені бяспекі.
  • Па магчымасці пераразайце тэлефонныя лініі перадачы і інтэрнэт-лініі. Пашкоджвайце ізаляцыю на лініях электраперадач.
  • Супрацоўнікі паштовага аддзялення могуць сачыць за тым, каб пошта акупантаў заўсёды затрымлівалася на дзень ці больш, каб яе клалі ў няправільныя мяхі і ячэйкі і г. д. Аддавайце спецвопратку працоўных пошты чальцам руху супраціву для легендавання іх дзейнасці. 

Фільмы

  • Аператары у кінатэатрах і клубах могуць перашкаджаць паказу акупанцкіх кінастужак і прапагандысцкіх фільмаў дрэннай факусоўкай, паскарэннем ці запаволеннем фільма і частымі "паломкамі" падчас паказу.
  • Аўдыторыя можа сапсаваць паказ фільмаў, апладыруючы, каб заглушыць словы акцёра, гучна кашляючы, забываючы выключыць гук званкоў і размаўляючы па мабільным тэлефоне і г. д.
  • Сарваць паказ акупанцкага фільма можна, змясціўшы дзясятак матылькоў у папяровы пакунак. Вазьміце торбачку з сабой у кінатэатр, пакладзіце яе на падлогу і пакіньце адкрытай. Матылі выляцяць, залезуць на лінзу праектара і азмрочаць паказ сваімі ценямі.

Радыё

  • Інжынерам радыёстанцый дастаткова лёгка перамадуляваць перадачу голасу вядучых, якія сеюць варожую прапаганду, так што яны будуць гучаць так, нібы яны размаўляюць з-за цяжкай баваўнянай коўдры.
  • Пашкоджанне ізаляцыі любога электрычнага абсталявання мае тэндэнцыю ствараць радыёперашкоды ў непасрэднай блізкасці, асабліва на вялікіх генератарах, неонавых шыльдах, люмінесцэнтным асвятленні і лініях электраперадач. Калі пашкодзіць ізаляцыю на лініі высокага напружання блізу аэрадрома акупантаў, гэта ўскладніць і, магчыма, прадухіліць радыёсувязь "зямля-самалёт" на працяглы час. 

Лініі электраперадачы

  • Электрыкі могуць аслабіць і забрудзіць лінейныя ізалятары на слупах электраперадач, каб выклікаць уцечку току.
  • Нават калі ў вас няма тэхнічнай падрыхтоўкі, вы ўсё роўна можаце правесці выдатны сабатаж. Досыць лёгка вымачыць у вельмі салёнай вадзе тоўстую вяроўку, высушыць яе, а затым абвязаць некалькі разоў паміж двума-трыма лініямі электраперадач. Пры гэтым, калі ёсць магчымасць, наматайце некалькі віткоў вакол кожнай лініі дроту. Такім чынам, калі пойдзе дождж, вяроўка становіцца правадніком, і ў выніку ўзнікне кароткае замыканне.

Дапамога руху супраціву

Як грамадзянская асоба ў акупацыі, вы можаце не толькі арганізоўваць і ўдзельнічаць у актах сабатажу супраць акупантаў, а таксама па магчымасці дапамагаць актыўным групам руху супраціву ў вашай мясцовасці. Увогуле, дапамога шмат у чым залежыць ад вашай прафесіі і рэсурсаў, якія вы маеце. Разгледзім асноўныя магчымыя напрамкі такой дзейнасці.

  • Першае і галоўнае — гэта захаванне веры ў нашу канчатковую перамогу! Падтрымлівайце аднадумцаў!
  • Сістэматычна назірайце за акупантамі і іх дапамагатымі, за дакументаваннем іх злачынстваў. Яны мусяць расплаціцца за ўсе свае злачынствы на нашай зямлі.
  • Калі ў вас ёсць магчымасць, вырабляйце падробленыя дакументы для чальцоў руху супраціву (пропускі, асабістыя дакументы і г. д.)
  • Перадавайце прадукты харчавання, медыкаменты, адзенне, інфармацыю, інструменты і г. д. членам руху супраціву.
  • Утойваце і даглядайце хворых і параненых.
  • Укрывальніцтва матэрыялаў і боепрыпасаў у інтарэсах руху супраціву.
  • Калі прадстаўнікі руху супраціву, якія могуць дзейнічаць у вашым раёне, — жыхары з іншых абласцей, дапамагайце ім лепш арыентавацца на мясцовасці, падказвайце лепшыя шляхі і інфармацыю аб месцах знаходжання акупантаў.
  • Па магчымасці вярбуйце і накіроўвайце каштоўныя кадры ў шэрагі руху супраціву (медыкі, сувязісты, былыя міліцыянеры і прадстаўнікі іншых прафесій, якія не зрабіліся калабарантамі).
  • Выяўляйце калабарантаў і перадавайце інфармацыю пра іх членам руху супраціву. Па магчымасці перашкаджайце іх дзейнасці.
  • Вырабляйце і распаўсюджвайце інфармацыйныя матэрыялы (улёткі). Распаўсюджвайце навіны ў сетцы Інтэрнэт. Памятайце, вы не павінны пакідаць ніякіх слядоў сваёй датычнасці, не забывайцеся на правілы інфармацыйнай гігіены.

Версію метадычкі цалкам чытайце па спасылцы