"Малая вайна"
May 27, 2022

МАЛАЯ ВАЙНА. АСНОВЫ

Супраціўнікі малой вайны заўсёды прыводзяць розныя аргументы, якімі боты ў чатах спрабуюць пераключыць настрой грамадства на немэтазгоднасць удзелу ў ёй, пасеяць сумневы і звыкнуцца з дзейсным рэжымам. Але амаль што за два гады хлусні, здзекаў і катаванняў мы ужо ўмеем іх адрозніваць і купаваць.

Прыклады такіх аргументаў:

  • Формы барацьбы малой вайны ўяўляюць пагрозу не толькі для ворага, але і для так званага "унутранага парадку" ўласнай дзяржавы.
  • Малая вайна будзе весці да жорсткіх рэпрэсій і, такім чынам, да шматлікіх ахвяр сярод насельніцтва.
  • У малой вайне грэбуюць "законамі і традыцыямі вайны".

На першы аргумент можна прывесці наступныя контраргументы:

  1. прымальнага для нас палітычнага парадку вораг не створыць: сучасныя войны –– гэта "войны светапоглядаў", у якіх гаворка ідзе пра "быць ці не быць". Сёння мэтай рэжыму з’яўляецца не проста тэррор грамадства, а поўная інтэграцыя ў “рускі свет”, а таксама вынішчэнне ўсяго культурніцкага ды гістарычнага, той спадчыны, якую стварылі нашы продкі;
  2. тыя, хто ўстрымліваецца ад барацьбы, мусяцьразумець, што рана ці позна такі час надыйдзе;
  3. тыя, хто актыўна ці пасіўна супрацоўнічаюць з ворагам ці яго дапамагатымі, не толькі прайграюць гэтую вайну, але і страцяць свой гонар;
  4. палітычны і маральны ўплыў тых, хто будзе актыўна садзейнічаць барацьбе, у пасляваенны перыяд толькі ўзрасце.

Контраргументы наконт жорсткіх рэпрэсій і ахвяр сярод мірнага насельніцтва:

  1. перыяд акупацыі таталітарным ворагам так ці інакш абернецца для нас значнымі чалавечымі і эканамічнымі стратамі. Калі мы дазволім суперніку бесперашкодна ўгняздзіцца на нашай тэрыторыі і выкарыстоўваць яе для яго ж ўласных ваенных мэт, то мы трапім пад абстрэлы паветраных сіл і зброі суседзяў, якія дзейнічаюць на ўсталяванне вольнага міру і якія не прымаюць навалу дыктатараў;
  2. ва ўсялякім разе лепш загінуць у баі з ворагам краіны, чым ад зброі саюзнікаў ці рабом на якім-небудзь прадпрыемстве;
  3. нават калі не адразу, то напэўна праз некаторы час насельніцтва абавязкова пачне барацьбу з акупацыйнымі войскамі, якія падтрымліваюць таталітарны рэжым: людзі імкнуцца да большага, чым проста выжыць, рана ці позна ўзбунтуюцца супраць навязанага сталага і брутальнага прымусу; спрадвеку барацьба за светапогляд і палітычныя перакананні была больш жорсткай, чым за кавалак хлеба!

Нарэшце, контраргументы ў адказ на трэцюю тэзу:

  1. бязлітаснае вядзенне бою таталітарнымі сіламі непазбежна прывядзе, на жаль, да ўсеагульнага здзічэння, а, значыць, і да агрубення ваенных традыцый. Мы не можам заплюшчваць вочы на ​​такое развіццё падзей. Мы мусім, хочам гэтага ці не, зрабіць адпаведныя высновы!;
  2. увогуле, і ў малой вайне можна выконваць законы і традыцыі звычайнай вайны.

Нягледзячы на ​​тое, што мы маем шмат чалавечых недахопаў і слабасцяў, але мы не можа пасіўна назіраць за тым, як вораг можа дэпартаваць тысячы суграмадзян як прымусовых працоўных, а нашу моладзь будзе перавучыць па ўзорах адукацыйнай сістэмы, якую мы б ніколі не ўхвалілі. На жаль, мы ўжо бачым падобнае па падзеях ва Ўкраіне, калі акупацыйная ўлада вывозіць грамадзян Украіны на далёкі Ўсход Расеі, а моладзевыя грамадскія аб'яднанні Беларусі ўжо абвесцілі аб плануемым накіраванні студэнцтва на будаўнічыя аб'екты Сібіры.

Мы не маем права дазволіць сабе бяздумна скаціцца да магчымай акупацыі.

У абароннай вайне супраць нашага верагоднага суперніка мы будзем змушаныя, жадаем мы гэтага ці не, уступіць "у апошні бой" са ўсёй упартасцю і сілай веры, не саступаючы перад верай і зацятасцю нашага фанатычнага ворага!