Акцыі прамога дзеяння
June 13, 2022

БЛАКАВАННЕ РУХУ. Блакаванне аўто

“Вожыкі”. Самаробнае прыстасаванне, якое дазваляе нанесці шкоду як жывой сіле акупанта, так і тэхніцы на гумовым ходу. Для спынення гусенічнай тэхнікі гэтак слабыя знешне прылады не падыдуць. У сетцы можна знайсці розныя варыяцыі іх вырабу, аднак спынімся на тых, якія апроч жывой сілы здольныя вывесці з ладу і колавую тэхніку.

Стальная арматура ("катанка") наразаецца кавалкамі не менш за 10 сантыметраў (рашэнне аб даўжыні прымаецца ў залежнасці ад таўшчыні металу). Абодва канца альбо першапачаткова абразаюцца пад скос, альбо абточваюцца да атрымання ляза. Адрэзаныя кавалкі згінаюцца пад кутом у 110 градусаў. Трымаючы вертыкальна за адзін бок выгнутую частку арматуры, каб загваздка быў вертыкальным становішчы, і падняўшы другі выгнуты кавалак арматуры, привариваем іх паміж сабою.

На нататку. Пры выкарыстанні арматуры даўжынёй 10 сантыметраў памер аднаго шыпа атрымліваецца 5 сантыметраў, а арыентыровачная адлегласць ад кута выгібу да плоскасці ⅓ даўжыні шыпа, у дадзеным выпадку - 1,5 см.

Для спрашчэння зваркі і магчымасці рабіць вожыкаў аднаму, без дапамогі, рэкамендуем вырабіць мінімальную падстаўку (гл. на фота ніжэй), на якую будзеце ўкладваць адну частку вожыка, а другую, проста паклаўшы, прыварыце да яе.

Гэта досыць просты і надзейны спосаб выраба трывалых вожыкаў. Ёсць і аналагічны варыянт, у якім замест арматуры выкарыстоўваецца сталёвая трубка (гл. на варыянт А на фота ніжэй). Плюс дадзенага метаду паскораны спуск кола праз адтуліну трубкі. Аднак згінаць трубку, не зламаўшы яе, крыху складана.

Самы просты спосаб выраба вожыкаў, на наш погляд - з сталёвых цвікоў. Гэты варыянт падыдзе тым, у каго няма магчымасці выкарыстоўваць зварку. Для іх спатрэбяцца цвікі даўжынёй не меней 100 мм і простая слясарная прылада.

Адкусваем або адразаем пад скос капялюшык цвіка і згінаем цвік у трох плоскасцях прыкладна на 90 градусаў. Гэта простая канструкцыя, але ў большасці роскіду забяспечыць сталую ўсталёўку аднаго з шыпоў “вожыка” вастрыём ўверх. Гэты тып “вожыкаў” аптымальны для паразы жывой сілы, аднак для праколу шын грузавых аўта будзе не дастатковы. А вось для уласных аўто акупантаў вельмі нават падыдзе.

Нашай задачай не з'яўляецца імгненнае раскідванне вожыкаў у раёнах навалы акупантаў. Цяпер, на стадыі "падрыхтоўкі", можна планамерна падкідваць гэтыя простыя, але эфектыўныя прылады У РОЗНЫХ месцах у раёне жылля і выездаў акупантаў з месцаў размяшчэння. У адным з наступных нашых артыкулаў мы распавядзем пра “вузкія” месцы на дарогах і што трэба улічваць пры планаванні дзеянняў.

ВАЖНА! Пры правядзенні акцый будзьце ўважлівымі ў пытаннях бяспекі. Не знаходзіцеся пад камерамі (іх размяшчэнне можаце пабачыць тут https://minsk.sous-surveillance.net/).

Лужыны, трава і галлё, якім можна прысыпаць вожыкі, зробяць гэтыя "сюрпрызы" максімальна не прыкметнымі. Для аптымальнай маскіроўкі прылады рэкамендуецца пафарбаваць у адпаведны месцу ужывання колер.


Рэкамендуем нагляднае відэа ад украінскага супраціву па вырабе вожыкаў з арматуры тут: https://www.youtube.com/watch?v=EEo-WJ9ciBI

Для аматараў прыгажосці на абшарах інтэрнэту можна знайсці і такія нават варыянты: https://alitools.io/ru/showcase/10-sht-lot-professionalyniy-treugolyniy-gvozdy-dlya-prokola-shin-dlya-shipov-protivougonnaya-zashtita-avtomobilya-avariyniy-avtomobily-kyy9010-1005001794293446