"Малая вайна"
June 29, 2022

МАЛАЯ ВАЙНА. Дыверсіі на чыгунцы і мастах

Перш чым разглядаць варыянты падрыву канструкцый рознага тыпу, трэба адзначыць, што закладка выбухоўкі абавязкова суправаджаецца яе ўтрамбоўкаю.

Утрамбоўка

Утрамбоўка – гэта аперацыя, якая праводзіцца перад выбухам, каб рэгуляваць і накіроўваць разбуральную сілу выбуху. Іншымі словамі, калі паўкіло чорнага парашку падпаліць запалкай, выбух адбудзецца, але большая частка разбуральнай сілы пойдзе па шляху найменшага супраціўлення – у атмасферу. Але калі тыя ж паўкіло чорнага парашку закласці у сталёвую трубу і запячатаць яе з абодвух канцоў, за выключэннем малюсенькай адтуліны для дэтанатара, выбух можна лёгка рэгуляваць. Аперацыя па ўтрамбоўцы неабходная пры любых формах разбурэння, каб аперацыя была паспяховай. 

Порцыя дынаміту, размешчаная на паверхні бетоннай дарогі без утрамбавання, падчас выбуху стварае вельмі маленькі кратэр. Калі гэтую ж колькасць дынаміту ўтрамбаваць, паклаўшы на яе і вакол яе некалькі мяшкоў з пяском, выбух створыць значна большы кратэр. Таму аперацыя па ўтрамбоўцы абсалютна неабходная для зносу вялікай канструкцыі ці будынка.

Падчас дыверсій на чыгунцы па магчымасці выкарыстоўваецца пластыд. Гэта самы просты матэрыял для ўжытку, калі трэба узарваць і пашкодзіць прадметы няправільнай формы. Найбольш распаўсюджаны спосаб пашкоджання чыгункі – гэта размяшчэнне зарадаў фугасных рэчываў па абодва бакі шляху такім чынам, каб моцы двух выбухаў дзейнічалі адзін з другою, выклікаючы максімальнае разбурэнне аб'екта маміж імі. 

Іншы, не менш эфектыўны метад – гэта размяшчэнне зарада паміж рэйкай і стрэлкаю. Пераключальнік – адно з самых слабых месцаў на лініі, і адносна невялікі зарад не толькі разарве стрэлачнік і рэйкі, але таксама разарве сувязі і чыгуначнае палатно. Утрамбоўванне мяшкамі у гэтым выпадку можна не рабіць, будзе дастаткова выбухоўкі ў эквіваленце кілаграмовага зараду тратылу. Акуратна размешчаная паміж пераключальнікам і рэйкай выбухоўка амаль дакладна зробіць што трэба і без утрамбоўкі.

P.S. Каб затрымаць рамонтнікаў і стварыць блытаніну ў гэтым тыпе сабатажу, такія дзеянні лепей дубляваць праз кіламетр-два.

Закладка зарадаў

Падчас падрываў найбольшай праблемай з'яўляецца ўласна размяшчэнне зарадаў. У выпадку з вялікім збудаваннем ці мастом вельмі важна ўлічыць накіраванасць выбуховых рэчываў і слабыя бакі канструкцыі. 

Калі мэтаю ёсць знесці будынак, першае, што трэба зрабіць – вызначыць самае кволае месца ў канструкцыі. Гэта кропка, на якой зарад можна размясціць і ўтрамбаваць і з якой гэты зарад прывядзе да максімальнага разбурэння. Для вялікага будынка звычайна патрабуецца больш за адзін зарад. Лепш за ўсё размяшчаць вялікія зарады выбухоўкі па абодва бакі кволага месца ў падмурку. Зарады трэба ўтрамбаваць, каб загнаць выбуховую сілу ўнутр.

Існуе некалькі асноўных метадаў закладкі выбухоўкі. У пераважнай большасці з іх фактар у​​трамбоўкі разумеецца сам сабою.

  1. Закласці выбухоўку пад аб'ектам для знішчэння.
  2. Прасвідраваць у аб'екце адтуліну і запоўніць яе выбухоўкай.
  3. Стварыць дужку, каб моцна прымацаваць выбухоўку да аб'екта знішчэння.
  4. Размясціць зарад на адкрытым месцы, абклаўшы яго матэрыялам для утрамбоўкі, каб накіраваць моц выбуху ў патрэбным накірунку.

Разбурэнне маста

Масты разбурыць значна цяжэй за будынкі. Прычынаў таму некалькі:  

  1. Большасць мастоў, якія падлягаюць разбурэнню, значна больш вялікія за будынкі.
  2. Яны пабудаваныя з узмацненнямі, каб маглі праслужыць на працягу доўгага часу.
  3. У іх шмат падмацаванняў, якіх не відаць.
  4. Стратэгічная важнасць мастоў агульнавядомая, таму яны могуць добра ахоўвацца і быць абсталяваныя камерамі фота ці відэаназірання.

Важны фактар, які трэба ўлічваць – аб'ём жаданага рэальнага пашкоджання. Поўнае разбурэнне моста не мае карысці, гэта толькі марнаванне выбухоўкі. Больш за тое, гэта можа быць нават шкодным, бо можа прыйсці нейкі момант, калі гэты мост спатрэбіцца самім хаўруснікам. Таму разбурэнне маста варта разглядаць як аперацыю з мэтай тактычнай затрымкі супраціўніка. 

Стрынгерны мост

Самы распаўсюджаны тып бетонных, сталёвых ці драўляных мастоў. Звычайна яны ўяўляюць сабой адзін або некалькі пралётаў, але на практыцы гэта не мае значэння з пункту гледжання размяшчэння зарадаў. Калі трэба знішчыць больш за адзін пралёт, трэба проста скапіяваць першае размяшчэнне на іншым прамежку маста.

Мост стрынгернага тыпу ў асноўным складаецца з двух-трох сталёвых бэлек, якія называюць стрынгерамі. Відавочны метад яго пашкоджання – разарваць гэтыя асноўныя аспекты ўсёй структуры. Гэтага можна дасягнуць, размяшчаючы зарады па абодва бакі кожнага стрынгера. Кожны зарад трэба ўтрамбаваць або мяшкамі з пяском, або распоркай (гл. ніжэй). 

Вынікам размяшчэння ўсіх зарадаў на адным баку стрынгера з'яўляецца скручванне і вымушаны перакос сталёвых бэлек, якія не могуць быць выкарыстаныя ў будучыні. На стрынгерным масце, які ўключае ў сябе больш за адзін пралёт, зарады трэба размяшчаць ўздоўж стыкаў стрынгера – гэта самае слабое месца ўздоўж лініі.

Плітны мост

Простая канструкцыя маста, якая складаецца з плоскай бетоннай ці драўлянай пліты, змацаванай разам такім чынам, што яна ўтварае адну суцэльную паверхню. Гэта самы просты для знішчэння мост. Усё, што патрабуецца – дыяганальная лінія зарадаў выбухоўкі, якія размяшчаюцца пад самой канструкцыяй ці прасвідроўваюцца ў яе.

Калі зарады размяшчаюцца пад мастом, іх трэба замацаваць і ўтрамбаваць.

Звычайна гэты тып маста стаіць на трох-чатырох бетонных ці сталёвых таўравых бэльках. Прастора паміж таўравымі бэлькамі пад мастом ідэальна падыходзіць для размяшчэння зарадаў выбухоўкі: 75 працэнтаў трамбоўкі ўжо існуе дзякуючы самой канструкцыіі такога маста (гл. часткі, пазначаныя жоўтым на выяве). 

Гэты тып маста можа мець больш за адзін пралёт, але, паколькі разбурэнне моста з'яўляецца толькі тактычнай аперацыяй з затрымкай, разбурэння аднаго пралёта часцей за ўсё дастаткова. Калі трэба знішчыць больш за адзін пралёт, проста паўтарыце тую ж аперацыю з закладам на іншым пралёте, звяртаючы вялікую ўвагу на злучэнні. 

Як і на масце стрынгернага тыпу, зарады размяшчаюцца пад паверхню маста паміж самімі бэлькамі. Выбухоўку і яе моц трэба накіроўваць ўверх на мост.

Бетонны кансольны мост

Мост, болей вядомы як дамба. Як правіла, гэта вельмі нізкі мост з мноствам сегментаў ці пралётаў, якія падтрымліваюцца шэрагам бетонных слупоў. Закладка выбухоўкі адбываецца згодна той жа асноўнай працэдуры, апісанай вышэй. Пры гэтым істотна шукаць самае кволае месца ва ўсёй канструкцыі і замацоўваць зарады ў гэтай кропцы.

Самым слабым месцам у большасці збудаванняў з'яўляецца месца злучэння двух аб'ектаў, таму зарады выбухоўкі неабходна размяшчаць уздоўж стыкаў асобных участкаў ці пралётаў. 

Для гарантыі знішчэння выбуховыя рэчывы трэба размяшчаць у адпаведнай кропцы ля падножжа адпаведнай калоны. Зарады ў падножжы калон утрамбоўваюцца і размяшчаюцца на адным баку калон такім чынам, каб забяспечыць максімальнае знішчэнне і накіраваць рух разбуральнай сілы ў адным накірунку. Гэты тып моста мае шмат пралётаў, але звычайна неабходна толькі разбурыць некалькі секцый, як паказана вышэй.

Кроквенны мост 

Звычайна выкарыстоўваецца для чыгуначных пераездаў і будуецца са сталі. Гэты тып маста – адзін з самых моцных у свеце, і для дыверсанта ўяўляе сабою шмат праблем.

Найлепшы метад – зрабіць некалькі розных выбухаў з інтэрвалам у трыццаць хвілін, каб можна было бачыць, што дакладна патрабуе знішчэння, але для партызанскай аперацыі гэта практычна немагчымая задача. На выяве вышэй деманструецца месцазнаходжанне зарадаў, якія можна паспець размясціць досыць эфектыўна. Падчас спробы дыверсійнай аперацыі такога тыпу трэба быць надзвычай асцярожным: чыгуначны пераезд будзе несумненна ахоўвацца вельмі пільна. 

Падвясны мост

Такія масты – самыя вялікія ў свеце, і, адпаведна, самыя трывалыя. Не прыгадваецца, каб у Беларусі былі такія чыгуначныя масты, але для паўнаты інфармацыі распавядзем і пра іх.

Для дыверсіі на падвясным масце лепей планаваць тры-чатыры асобныя зарады з прамежкам часу паміж імі. Калі гэта немагчыма, закладайце зарады на асноўных кабелях і цэнтральнай частцы маста. Зарады трэба размясціць на дзвюх вежах у абодвух канцах моста і ўтрамбаваць.

Масты – стратэгічна істотныя аб’екты, пашкоджанне якіх значна запаволіць рух акупацыйных войскаў і рэжымных марыянетак. Чыгуначныя масты – гэта менавіта той аб’ект, пашкоджанне якога значна нашкодзіць маскавітам ды іх дапамагатым у дастаўцы ўзбраення і боепрыпасаў ва Украіну.


Як заўсёды, нагадваем пра надзвычайную істотнасць мераў бяспекі. Беражыце сябе і тых, хто побач з вамі!