Акцыі прамога дзеяння
June 2, 2022

ДЫМАВЫЯ СРОДКІ

Дымавая шашка – спосаб, які дазваляе дасягнуць пэўных мэтаў без лішняга шуму і наўпроставага фізічнага ўздзеяння на аб’екты. Выпадкі, калі яе можна ўжыць на карысць – падаць сігнал паплечнікам ці стварыць перапалох і мітусню. 

Дымавая завеса можа нешта ці кагосьці прыхаваць, заблытаць праціўніка і паменшыць эфектыўнасць яго дзеянняў, загнаць яго ў дыскамфорт і хваляванне.

Вырабіць дымавую шашку даволі проста. Добрая навіна яшчэ і ў тым, што іх выраб і захоўванне не пераследуецца па законе. У крайнім выпадку вам могуць прыпісаць дробнае хуліганства.

Выраб дымавых шашак

Рэцэпт 1

Прапітайце пару газет моцным растворам салетры. Добра прасушыце. Загарніце іх максімальна шчыльна ў брыкет, абвяжыце ніткамі. Згорнуты пакунак можна спакаваць у бляшаны слоік з-пад піва ці напою, каб падчас гарэння шашка не развалілася. Прарабіце маленькую дзірачку і ўстаўце кнот.

Да гэтага рэцэпту можна ў прамым сэнсе гэтага слова дадаць перчыку. Калі будзеце згортваць газеты, густа перасыпце іх парашком чырвонага і чорнага перцу. Падобную тактыку выкарыстоўвалі амерыканскія індзейцы падчас заваявання іх іпанцамі. Яны кідалі ў вогнішчы вялікую колькасць перцу і такім чынам стваралі сапраўдны газавы напад на іспанцаў і іх коней.

Такая шашка прагарае за лічаныя секунды, але ёсць крыніцаю прыстойнай колькасці дыму. Плюс гэтага рэцэпту у тым, што такую шашку вельмі проста зрабіць. А вось сярод мінусаў – грувасткасць самой шашкі і залежнасць ад вільгаці, чаго не скажаш пра рэцэпт 2. 

Рэцэпт 2

Спатрэбяцца цукар, каліевая (натрыевая) салетра і парафін. Кампаненты змешваюцца ў наступных прапорцыях – 2 часткі цукру, 1 частка парафіну і 2 часткі салетры.

Здрабніце асобна цукар і каліевую салетру ў міксеры. У раствораны на пліце парафін (менавіта парафін!!!) дадайце старанна перамяшаную сумесь цукру і салетры, размяшайце ўсё разам. Атрыманую сумесь шчыльна спакуйце ў загадзя падрыхтаваны тубус, пакідаючы па цэнтры адтуліну для лепшага выхаду дыму.

З абодвух бакоў закрыйце шашку старанна падагнанымі кавалкамі кардона ці фанеры, зафіксаваўшы іх тэрмаклеем. З аднаго боку устаўце і таксама зафіксуйце таркавы ўзгаральнік са шнуром. Ён патрэбны для таго, каб не выкарыстоўваць для распальвання прамы агонь.

Пра выраб розных варыянтаў таркавых узгаральнікаў глядзіце ў гэтым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=DpMNLFct3lY&t=163s

Дымавая шашка гатовая. Гэты склад гарыць вельмі інтэнсіўна, з шыпеннем і вылучэннем густога белага дыму. Рэкамендуем засвоіць і выкарыстоўваць менавіта гэты рэцэпт дымавой шашкі. 

У інтэрнэце можна знайсці рэцэпты вырабу дымавых шашак і з пілавіннем, і з паралонам, з якімі можна азнаёміцца самастойна.