SURVIVAL KIT вайсковаслужбоўцаў Брытаніі
Камплект для выжывання байца уяўляе сабою кантэйнер з тонкай бляхі памерам 11 х 8 х 2.8 см. У ім знаходзіцца набор прадметаў і прылад для выжывання ў экстрэмальных умовах, найперш – падчас вайсковых дзеянняў.
Даволі часта можна сустрэць ва ўжытку "наборы для выжывання" ад вытворцы BCB, які з'яўляецца афіцыйным пастаўшчыком для міністэрства абароны Велікабрытаніі па кантракце з урадам.
У камплект уваходзяць:
- сцізорык
- набор шпілек
- компас
- запалкі
- аловак
- таблеткі для ачысткі вады
- тонкі дрот
- свечка
- крэсіва
- лязо нажоўкі
- рыбалоўны камплект
- свісток
- набор для шыцця
- драцяная піла
- інструкцыя па выжыванні
- форма справаздачы пра інцыдэнт
“Шпаргалка” по спосабах выжывання, якая месціцца ўнутры разам з усім пералічаным – досыць змястоўная і якасная, а рэчы, знешне невялічкія па памерах, могуць зрабіцца вельмі карыснымі ў складаных і надзвычайных сітуацыях.
Агульная вага набору — 170 грам. Кампактны набор з'яўляецца часткай экіпіроўкі байца і размяшчаецца, як правіла, у кішэні курткі. Гэта характарыстыкі мінімальнага варыянту – Starter Level Survival Kit.
У залежнасці ад асаблівасцяў задач, якія выконвае падраздзяленне, і пэўных абставін брытанскія вайскоўцы выкарыстоўваюць таксама пашыраныя камплекты – Advanced Level Survival Kit і Top Level Survival Kit.
Дадаткова да базавай камплектацыі у іх прадугледжваюцца як даволі разнастайныя магчымасці развядзення полымя (пламенны мех, трут, стрыжань ды лінза) і навігацыі, так і іншыя неабходныя элементы. Але гэта ўжо не кішэнны варыянт.
Падрабязна пра такія пашыраныя версіі гаворку весці не будзем – яны не такія актуальныя з-за бягучых умоваў, у якіх можа давесціся дзейнічаць у Беларусі.
Безумоўна, апісаныя камплекты – не абавязкова аптымальныя. Але калі ўважліва азнаёміцца з іх складнікамі, можна сфарміраваць свой уласны кампактны ці пашыраны аналаг. Галоўнымі крытэрыямі, на якія варта засяродзіць увагу, застаюцца памер і вага.
Выдатны відэагляд па базавай камплектацыі глядзіце па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=ZrUaDrxqxtI