ХАЛАДАВЫЯ ТРАЎМЫ. Пераахалоджанне. Першая дапамога
Да халадавых траўмаў адносяць агульнае пераахалоджанне ці пераахалоджанне асобных частак цела, напрыклад, канечнасцяў рук або ног, а таксама абмаражэнне 1-й, 2-й, 3-й і 4-й ступені.
Як гэта адбываецца? У марознае надвор’е гіпатэрмія можа развівацца павольна, напрыклад, падчас баявой падрыхтоўкі ці выкананні задачы. Але можна атрымаць яе і хутка, трапіўшы ў ваду ці пад уздзеяннем вельмі нізкіх тэмператур паветра.
Каб перадухіліць халадавыя траўмы, неабходна:
• Знайсці магчымасць рухацца, нават калі вы знаходзіцеся ў статычным становішчы, напрыклад, варушыць пальцамі рук і ног.
• Стварыць ізаляцыйны пласт паміж сабой і зямлёй.
• Апранайць толькі воданепранікальную вопратку, калі на вуліцы ідзе дождж ці снег. Мокрую вопратку неадкладна замяніце на сухую, як толькі гэта будзе магчыма.
• Пераканайцца, што абутак шчыльна прылягае, але не тугі і не цісне на пальцы ног.
• Змяніць абутак, калі ён намок, ці прынамсі заменіць мокрыя шкарпэткі на сухія, надзець вусцілкі.
• Апранаць воданепранікальныя шкарпэткі толькі тады, калі трэба знаходзіцца ў статычным становішчы ці падчас працы ў балоцістай мясцовасці.
• Сачыць за сабой і калегамі. Біць трывогу, калі вы заўважылі якія-небудзь незвычайныя сімптомы ці паводзіны.
• Рэгулярна правярайце канечнасці. Пры падазрэнні на халадавыя траўмы, спыніцца і паведаміць медыку групы.
• Памятайць, што некаторыя лекі ўплываюць на крывазварот, павялічваючы тым самым рызыку абмаражэння.
• Выключыць магчымасць ўжывання алкаголю да пачатку выканання задання ва ўмовах нізкіх тэмператур.
Памятайце! Чым раней вы выявіце халадовую траўму, тым лепш! Бо ў такім выпадку пацярпеламу можна аказаць дапамогу самому, не спатрэбіцца працяглых медыцынскіх аглядаў і спецыялізаванай дапамогі.
Адзенне мусіць быць чыстым! Брудная вопратка мае горшыя ізаляцыйныя якасці.
Пазбягайце перагрэву! Такім чынам, вы можаце прадухіліць празмернае потаадлучэнне.
Адзенне мусіць сядзець на тулаве свабодна! Паветра паміж пластамі адзення забяспечыць неабходную цеплаізаляцыю.
Адзенне мусіць быць сухім! Мокрая вопратка прыводзіць да хуткай страты частак тулава.
Характэрныя сімптомы і прыкметы пераахалоджэння
Пацярпелы скардзіцца, што яму халадно. Пацярпелая частка цела халодная навобмацак, у чалавека
- дрыжыкі, якія ён не здольны кантраляваць;
- лёгкая зблытанасць свядомасці, дэзарыентацыя ці раздражняльнасць;
- страта спрыту рук (нязграбнасць).
Увага! У ахвяры могуць быць не ўсе сімптомы.
Умераная (сярэдняя) ці цяжкая ступень
- гаворыць невыразна, у яго сінія вусны;
- перастае трэсціся і дрыжаць;
- можа адмаўляць праблему і адмаўляцца ад дапамогі
- апатыя і разгубленасць;
- зніжэнне ўзроўню свядомасці;
- павольны і (ці) нерэгулярны або нявызначаны пульс.
Можа не рэагаваць і здавацца памерлым.
Пасля выяўлення любых прыкмет ці сімптомаў пераахалоджання пацярпелага неабходна адхіліць ад выканання задання, а потым:
• правесці ацэнку дыхання, дыхальных шляхоў і крывазвароту;
• ацаніць цяжар пераахалоджання.
Што рабіць падчас лёгкай гіпатэрміі
1. Пазбягайце далейшага астуджэння
• Абараніце пацярпелага ад ветру і дажджу (перанясіце яго ў сховішча ці стварыце яму адпаведныя ўмовы).
• Стварыце ізаляцыйны пласт паміж зямлёй і пацярпелым.
• Здыміце мокрую вопратку і надзеньце любую сухую, цёплую, ветраахоўную вопратку.
• Абавязкова накрыйце галаву і шыю пацярпелага (надзеньце шапку, баф).
2. Старанна сагрэйце пацярпелага
• Давайце яму ежу, якая валодае высокай энергетычнай каштоўнасцю (напрыклад, шакалад).
• Прытуліцеся да яго, каб сагрэць.
• Калі стан пацярпелага стабілізуецца, трэба папрасіць яго зрабіць лёгкія фізічныя практыкаванні.
• Па магчымасці перанясіце пацярпелага ў цёплае памяшканне
- расціраць пацярпеламу абмарожаныя месцы снегам, лёдам, мазямі, алкагользмяшчальнымі растворамі (гарэлка, спірт, адэкалон і т. д.);
- саграваць месца траўмы інтэнсіўным сухім цяплом (абкладваць гарачымі грэлкамі, набліжаць да адкрытага полымя ці абагравальнікаў-рэфлектараў);
- абліваць гарачай вадой;
- праколваць пухіры;
- паліць і ўжываць алкаголь (гэта пагаршае мікрацыркуляцыю і запавольвае аднаўленне крывазвароту);
- піць каву.