"Малая вайна"
November 12, 2022

САМАРОБНЫ КУМУЛЯТЫЎНЫ СНАРАД. Частка 1

Конусны (кумулятыўны) зарад мае значна лепшую накіраванасць выбуху у канкрэтным напрамку за цыліндрычны. Калі яго размясціць на рухавіку ці маторным адсеку, ён здольны вывесці з шэрагу танк ці іншую машыну.

Неабходныя матэрыялы

  • Шкляная бутэлька для віна з фальшывым дном (у форме конусу)
  • Пластыкавая ці адліваная выбухоўка
  • Падрыўны каўпак
  • Бензін ці газа (невялікая колькасць)
  • Шнур (нітка)
  • Клейкая стужка (скотч)

Выраб

1. Намачыце нітку ў бензіне ці газе. Двойчы абгарніце гэтую нітку вакол бутэлькі прыблізна на 3 цалі (7,5 см) вышэй верхняй часткі конусу.

Парада. Невялікая колькасць маторнага алею, дададзеная ў бензін ці газу, палепшыць вынікі.

2. Падпаліце нітку і пакіньце яе гарэць 2 хвіліны. Затым апусціце бутэльку ў халодную ваду, каб яна трэснула. Цяпер верхнюю палову можна лёгка зняць і выкінуць.

3. Калі вы выкарыстоўваеце пластыкавую выбухоўку:

  1. Пакрысе запоўніце бутэльку выбуховым рэчывам, сціскаючы яе драўляным стрыжнем. Напоўніце бутэльку даверху.
  2. Уцісніце драўляны дзюбель памерам 12 мм у сярэдзіну верхняй часткі зарада выбуховага рэчыва, каб утварылася адтуліна для капсуля.

4. Калі выкарыстоўваецца тратыл ці іншая адліваная выбухоўка:

  1. Разбіце выбуховае рэчыва на дробныя кавалачкі з дапамогай драўлянай кіянкі або металічных інструментаў, якія не ствараюць іскру. Пакладзіце кавалачкі ў бляшаную банку.
  2. Пастаўце гэтую банку ў большы кантэйнер, часткова напоўнены вадой. Для гэтага можна выкарыстаць жорсткі дрот ці палку, прасунуўшы іх праз меншую банку.
    Увага! Унутраная банка не мусіць ляжаць на дне вонкавага кантэйнеру.
  3. Нагрэйце кантэйнер на электрычнай пліце ці іншай крыніцы цяпла. Часта памешвайце выбуховае рэчыва драўлянай палачкай, пакуль яно плавіцца.
    Увага! Падчас плаўлення выбухоўкі забяспечце ў памяшканні добрую вентыляцыю. Пары могуць быць атрутнымі.
  4. Калі ўсё выбуховае рэчыва расплавілася, дастаньце ўнутраны кантэйнер і памешвайце рэчыва, пакуль яно не пачне гусцець. Пакуль гэта робіцца, змясціце ніжнюю палову віннай бутэлькі ў ёмістасць з гарачай вадой. Гэта дазволіць папярэдне нагрэць бутэльку, каб яна не трэснула пры заліванні выбуховага рэчыва.
  5. Дастаньце бутэльку з гарачай вады і добра высушыце. Наліце ​​расплаўленае выбуховае рэчыва ў бутэльку і дайце астыць. Скарынку, якая ўтвараецца на паверхні рэчыва падчас астывання, неабходна разбіць драўлянай палкай і дадаць яшчэ выбуховага рэчыва. Рабіце гэта так часта, як неабходна, пакуль бутэлька не напоўніцца даверху.
  6. Калі выбуховае рэчыва цалкам зацвярдзее, прасвідруйце адтуліну для капсуля-разрывальніка ў сярэдзіне верхняй часткі зарада глыбінёй каля 12 мм.

Выкарыстанне

1. Змесціце капсуль у адтуліну ў верхняй частцы зарада. Калі выкарыстоўваецца неэлектрычны каўпачок, пераканайцеся, што каўпачок абціснуты вакол засцерагальніка, а сам засцерагальнік мае дастатковую даўжыню для таго, каб час затрымкі пасля яго падпальвання быў дастатковым.

2. Размясціце зарад такім чынам, каб дно (вяршыня конуса) знаходзілася на адлегласці ад 7,5 да 10 см ад мэты. Гэта можна зрабіць, прыляпіўшы ножкі да зараду скотчам ці любым іншым зручным спосабам, каб паміж падставай зарада і мішэнню нічога не не было.

3. Калі выкарыстоўваецца электрычны каўпачок, падключыце драты капсуля да ланцуга спальвання.

Заўвага. Эфектыўнасць гэтага зараду павялічыцца, калі змясціць яго ў кантэйнер, скрыню ці другі падобны кантэйнер і насыпаць пясок ці бруд паміж зарадам і кантэйнерам.

Вышэй ідзе гаворка пра выкарыстанне корпусу са шкла, але, калі ёсць магчымасць зрабіць такі корпус з усталяваным у ім тонкім металічным конусам, то магутнасць камулятыўнага эфекта будзе значна большай. Рэкамендуемая таўшчыня такога конусу — 1-2 мм.

Пра парады выкарыстання выбуховага рэчыва чытайце ў адным з наступных артыкулаў.


Наглядна пра выкарыстанне і прынцып дзейнасці конусных зарадаў – у кароткім відэа: https://www.youtube.com/watch?v=l3iuEI5IVcw


P.S. Каментар ад падпісчыка: Плаўлены тратыл можа не спрацаваць ад пачатковага детанатару. Трэба ў верхняй частцы зарада прамяць тратыл, пакуль ён мягкі, ці высвідраваць адтуліну памерам 20-20 мм і ўмяць у яго з усёй моцы тонка здробнены ў кавамолцы тратыл, і ўжо ў яго ўстаўляць дэтанатар. Пластыд, сплавы ТЭН-тратыл ці гексаген-тратыл працуюць наўпрост.