"Малая вайна"
June 17, 2022

СУМЕСНЫЯ ДЗЕЯННІ. Сістэма жэстаў

Паміж байцамі на полі бою значная частка зносін адбываецца пры дапамозе спецыфічных рухаў рук – сігнальных жэстаў.

Такая форма камунікацыі вельмі практычная у сітуацыях, калі патрабуецца строгі рэжым цішыні, напрыклад, падчас патрулявання, у выведцы і іншых сітуацыях. 

Сігнальныя жэсты можна эфектыўна бачыць і разгледзець на адлегласці да 400 метраў. Звычайна іх выкарыстоўваюць падчас перамяшчэння да кропкі ці группавых дзеянняў. 

Лічбы

Тут маем набор жэстаў з лічбамі ад 1 да 10 для пазначэння колькасці ворагаў, сваіх людзей, стрэлаў, гранат ды інш.

Калі дэманстрацыя лічбаў на пальцах не з'яўляецца нечым складаным. У звычайным жыцці лічбы да 5 мы так і паказваем. Астатнія жэсты варта падвучыць.

Пастраенні

Жэсты ніжэй сведчаць пра тое, у якім баявым парадку трэба рухацца атраду (калона, шэраг, лінія, клін).

Загады

Трэба разумець, што варыянты жэстаў не ўніверсальныя, і ў кожнай суполцы могуць быць свае. Але каб разумець адзін аднаго, варта выкарыстоўваць найбольш распаўсюджаныя.

Абвесткі

“Зразумеў”. (Вялікі палец уверх) Гэты жэст выкарыстоўваюць, калі баец прыняў інфармацыю ці выканаў заданне, і гатовы дзейнічаць далей.

“Не зразумеў”. (Рука ўздымаецца на ўзровень твару, водзім далонню вонкі перад тварам ад вуха да носа). Гэты жэст сведчыць, што баец не прыняў інфармацыю.

"Замры".  (Сігнал падаецца ўзнятай і сагнутай рукой са сціснутым кулаком). Гэты сігнал азначае “замерці” ў прамым сэнсе слова. Не бегчы ў сховішча, не падаць на зямлю, увогуле нічога. Гэты сігнал падаюць тады, калі побач праходзіць варожы патруль, ці атрад апынуўся ужо на мінным полі.

“Рух калонай”. (Рука уздымаецца ўгару і махае назад). Жэст пазначае, што ўвесь атрад ідзе за тым, хто накіроўвае. 

“Клін”. (Сігнал, падобны на літару “Л”, падаецца трохі прыўзнятымі прамымі рукамі ад ног). Гэты жэст значыць, што атрад атакаваны, і байцам трэба пабудаваць клін з баявых звёнаў і падрыхтавацца да нападу. 

“Рух у лініі”. (Рукі разводзяць у бакі на ўзроўні пляча). Жэст падаецца перад рашучай атакай на пазіцыі ворага, каб атрад стаў шэрагамі ўздоўж па баках ад таго, хто накіроўвае.

Існуе 27 базавых сігналаў (жэстаў) для тактычных груп, якія можна самастойна знайсці ў сеціве. 

Усе жэсты мусяць быць інтуітыўна зразумелыя, а дзеянні па іх –  адпрацаваныя да аўтаматызму. Навучыцца хутка перадаваць і атрымліваць візуальныя сігналы вельмі істотна. 

Акрамя таго, неабходна навучыцца хутка іх выконваць, незалежна ад таго, хто іх падае. Для таго каб не прапусціць сігнал, кожнаму ў калоне неабходна сістэматычна аглядацца па баках і назад. Гэта можа выратаваць жыццё вам і вашым пабрацімам.