СТО ПРАВІЛАЎ ВЯДЗЕННЯ БАЁЎ У НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТАХ
Баі ў населеных пунктах істотна адрозніваюцца ад дзеянняў у звычайных палявых умовах. Яны характарызуюцца цеснымі кантактам бакоў; аўтаномнасцю дзеянняў асобных падраздзяленняў; бесперапыннасцю бою як днём, так і ноччу; раз'яднанасцю падраздзяленняў і яшчэ большая іх раздробленасцю ў ходзе бою.
Вайна ў горадзе практычна зводзіць на нішто тэхнічную перавагу любой арміі. Ва ўмовах гарадской вайны на першае месца выходзяць асабістая падрыхтоўка вайскоўцаў іі зладжанасць дзеянняў падраздзялення, а істотнасць наяўных тэхналогій адыходзіць на другі план.
Камандаванне войскаў тэрытарыяльнай абароны УС Украіны выпрацавала парады вайскоўцам, якія дапамогуць захаваць свае жыццё і жыцці сваіх таварышўа, а таксама больш якасна выконцаць заданні ў гарадскіх умовах. Напісаны яны ў буквальным сэнсе крывёю ўкраінскіх ды іншых ваяроў, хто змагаецца за незалежнасць Украіны.
1. Заходзьце ў пакой па чарзе — спачатку граната, потым вы.
2. Набліжаючыся нават да адчыненых дзвярэй любога памяшкання — не заходзьце. Не эканомь гранаты, выцягні чэку і кідай (закатвай па падлозе!) першую. Пасля выбуху праз 5 секунд, не выцягнуўшы чэкі (!), закатвай ў пакой наступную і адразу ідзі за ёй. Той, хто выжыў пасля першай гранаты, убачыўшы другую, упадзе на падлогу і закрые галаву рукамі — ты возьмеш яго жывым.
3. Стоячы перад дзвярыма і чакаючы на сваіх таварышаў, якія збіраюцца на штурм памяшкання, трымай дзверы так, каб іх нельга было адкрыць. Інакш вы ўбачыце ў калідоры або гранату, або рулю (ствол).
4. Закатвай гранату па падлозе. Не кідай.
5. Не бегай перад руляй таварыша. Ты перакрываеш ягоны сектар і блакуеш яго магчымасць страляць.
6. Да любых зачыненых дзверей – не датыкацца(!), бо яны могуць быць замініраваныя.
7. Не адчыняй скрынкі і шуфлядкі, не ўключай электроніку. Нічога не чапай. Ўсё можна замініраваць. Не адкрывай лядоўню, нават калі хочаш есці, і не паднімай дагары крышку ўнітаза, калі хочаш у прыбіральню!
8. Не дакранайцся розных прадметаў і да трупаў (усё можна замініраваць).
9. Пры першым жа варожым стрэле не "маячыць", адразу падаць!
10. Не трымай палец на спускавым гачку, пакуль не пачынаеш страляць. Ад выпадковага стрэлу гінуць пабрацімы.
11. Не бярыце патроны з адкрытых цынкаў (скрыняў), захопленых у праціўніка, вораг можа замест пораху зарадзіць у патроны траціл (зброю разарве, тваю галаву адарве).
12. Насі гранаты ў закрытых падсумках, не трымай іх адкрытымі (былі выпадкі зачэпкі чэкой).
13. Не страляйце з РПГ па людзях, гэта бессэнсоўна (прызначана толькі для транспарту і бронетэхнікі).
14. Не абмотвайце магазіны аўтамата ізаляцыйнай стужкай. Калі ў баю адбудзецца перакос набоя (патрона), выкінеш адразу два магазіны.
15. На АК-74 засцерагальнік мае тры пазіцыі. Блакаванне, аўтаматычны агонь і адзіночны. Калі ў паніцы ты раптам здымеш аўтамат з засцерагальніка, то дакладна апусціш яго да ўпора ўніз, тым самым перавёўшы у рэжым адзіночнага агню. Гэта зроблена для таго, каб ашалелы ад жаху баец за 3 секунды не высадзіў увесь магазін і не застаўся без боепрыпасаў.
16. Засцерагальнік на АК бразгоча даволі моцна. Калі трэба зняць яго ціха, спачатку адцягні яго назад і плаўна перавядзі ў патрэбны рэжым агню (гэта амаль заўсёды адзіночны агонь).
17. Перад выхадам паскачыце на месцы. Праверце, каб на вас нічога не грукатала і не бразгацела. Антабкі (месца, дзе да зброі мацуецца пас) на аўтамаце лепш загадзя пераматаць ізаляцыйнай стужкай або бінтом. Набой (патрон) — у патронніку, аўтамат на засцерагальніку.
18. Вывучыце правілы стральбы са сваёй зброі. Куля ляціць не прама. У яе балістычная траекторыя з павышэннем і паніжэннем. Дакладнае вызначэнне адлегласці да цэлі і веданне табліцы стральбы — гэта добрая магчымасць хутка трапіць у цэль, і, адпаведна, скараціць час стральбы па вас.
19. Вецер уплывае на траекторыю кулі. Вывучыце ўплыў ветру на вашу зброю загадзя, а не на баявым выхадзе.
20. Калі ёсць магчымасць выбраць зброю — бяры такую ж (таго ж калібра), як і большасць пабрацімаў. Набояў шмат не панясеш, і яны канчаюцца хутка, асабліва ў горадзе, таму калі з табой могуць падзяліцца — гэта вялікі плюс. Калі твой пабрацім загінуў, не саромейся папоўніць свае набоі з ягонага БК (баекамплекту), толькі спачатку атрымай дазвол камандзіра.
21. Калі вы едзеце ў "аўтаномку", то вы нясеце з сабой 360 патронаў (гэта 12 магазінаў і столькі ж, але ў пачках, якія вы проста кідаеце у заплечнік. Вы значна зэканоміце ў вазе).
22. Памятайце, што магазіны, размешчаныя на грудзях і жываце, з'яўляюцца дадатковай абаронай.
23. Большасць смерцяў і траўмаў адбываецца ад аскепкаў. Звычайная цёплая куртка цалкам здольная абараніць вас ад дробных аскепкаў. Апрануўшы наверх яшчэ і "разгрузку" з магазінамі, можна лічыць сябе адносна абароненым. Не забудзьцеся падняць каўнер.
24. Бронекамізэлька – гэта вельмі добра. Любая. Нават самая выкарыстаныя.
25. Калі куля трапіла ў бронекамізэльку, гэта не значыць, што яна цябе выратавала. Бо энергія кулі, спыненая элементам броні, здольная нанесці вам жудаснае "бранявое" раненне. Рэбры ламаюцца практычна заўсёды. Таксама магчымы разрыў органа.
26. Не чапайце гранатамёты. Страляць з іх складана. Пакіньце гэта дасведчаным таварышам.
27. Пасля некалькіх дзён знаходжання на свежым паветры курца можна запрыкмеціць па паху дыму за 70-100 метраў. Кіньце паліць.
28. Калі вам нешта пачуецца, спыніце групу і дайце сігнал "Цішыня". Слухайце яе ўважліва. Нават калі вы будзеце тармазіць групу кожныя пяць хвілін, толькі рэдкія ідыёты будуць на вас лаяцца.
29. Спыніўшыся, не стой у весь рост. Трэба стаць на калені ці легчы. Гэта вельмі стамляе, але гэта пытанне выжывання для ўсёй групы. Калі каму лянота сесці, прымусьце яго.
30. Пальца на спускавым кручку пальца быць не павінна, нават калі зброя на засцерагальніку.
31. На маршы кладзіце аўтамат на рукі і складзіце іх на грудзях крыжом. Так лягчэй несці. Пры гэтым вялікі палец правай рукі заўсёды гатовы зняць зброю з засцерагальніка, і даволі хутка узняць зброю.
32. Рэмень (аўтаматны) — заўсёды на шыі. У адваротным выпадку, калі вы трапіце ў засаду, міна здэтануе, і вы паляціце ў адзін бок, а ваша зброя у другі.
33. Не спаць на пасту. Калі вы заснеце, вас захочуць застрэліць не толькі ворагі.
34. Вы можаце мачыцца, стоячы на каленях, не ператвараючыся ў раставую мішэнь. Прыбіральня – гэта сур'ёзна. На маршы ці ў лесапасадцы да ветру хадзяць толькі тры чалавекі: адзін сядзіць, двое азіраюцца на 180 градусаў.
36. Хто бяжыць павольна, той хутка памірае.
37. Эфектыўнасць гранат пераацэненая. Былі выпадкі, калі гранаты ўзрываліся ў невялікім памяшканні, а ўнутры былі толькі лёгкія кантузіі.
38. Колца гранаты вырваць зубамі нельга. Толькі пальцамі.
39. У сценах могуць быць шчыліны, засланыя анучамі ці дыванамі. Так праціўнік можа хутка перабягаць з пакоя ў пакой. Памятайце пра гэта. Тое, што вы знаходзіцеся ў крайняй кватэры, не азначае, што вы не можаце зайсці з суседняй праз сцяну.
40. На вокны можна павесіць сеткі са старых савецкіх ложкаў. Яны добра спыняюць агонь.
41. Вы можаце пачуць мяўканне, напрыклад, з-за дзвярэй шафы. Шкада, але жывёле наканавана загінуць. Хутчэй за ўсё, яе там зачынілі з гранатай. Адчыняць нельга.
42. Калі трэба страляць з пакоя на вуліцу, не трэба падпаўзаць да падваконніка або стаяць збоку ад вакна. Зайдзіце ўглыб пакоя, станьце на зэдлік, прыкрыйцеся сцяной і г.д. І не запальвайце святло, не асвятляйце сябе.
43. Выбітыя агнём аскепкі цэглы ці бетону маюць магчымасць ляцець на вас. Пры траплянні ў вочы яны могуць вас скалечыць.
44. Доўга страляць, не змяняючы пазіцыю, — выракаць сябе на смерць.
45. Прыгніцеся. Рухайцеся кароткімі перабежкамі па чарзе — каб нанесці стрэл у мішэнь, якая рухаецца, праціўніку патрабуецца не менш за дзве секунды часу, а калі кожная перабежка доўжыцца ўсяго некалькі секунд, праціўнік не паспявае дакладна прыцэліцца ў чалавека, які бяжыць, калі ён ужо кладзецца і пачынае рухацца наступны. Неабходна кіравацца правілам: лёг — адпаўзі, таму што праціўнік заўважае месца, дзе бачная цэль знікае, і страляе па ёй першым, ці прыцэльваецца і чакае.
46. Не трэба "вылічваць снайпераў". Гэта не ваша праца, і вам не хапае ведаў. Ваюйце далей, не звяртаючы ўвагі.
47. Перш чым перабегчы, каб памяняць месца, спачатку абярыце наступную пазіцыю.
48. На АК-74 можна прыкруціць прыцэл ПСА ад СВД. На дыстанцыях 500-600 метраў траекторыі АК-74 і СВД вельмі цесна звязаныя, прыцэл будзе стаяць выдатна. Стральба і перадача агню значна хутчэй, чым з СВД.
49. Сучасныя гранаты РГА і РГН выбухаюць пераважна пры ўдары. У іх ёсць ударны дэтанатар, а таксама выбух праз прамежак часу — гэта спрацоўвае сам ліквідатар (у выпадку падзення гранаты ў рыхлы снег).
50. Нихто, нават сапёры, не займаюцца выдаленнем мін і выбуховых прыстасаванняў. Іх проста ўзрываюць трацілавай шашкаю. Не трэба мудраваць!
51. Умелыя ваяры накладваюць сакрэты на "расцяжкі", каб іх не было лёгка выдаліць. Так што "перарэзаць нітку" — дрэнная ідэя. Проста праходзьце міма. Гэта не ваша справа, для гэтага ёсць старэйшыя таварышы.
52. Пры раненнях узнікаюць вянозныя і артэрыяльныя крывацёкі. Іх лекуюць па-рознаму. Але тут важна іншае. У ліхаманцы бою няма часу. Пры вянозным крывацёку таварыш памрэ за некалькі гадзін, а пры артэрыяльным літаральна за 10-20 секунд, пасля чаго пачынаецца страта свядомасці і гіпаксія. Таму, каб спыніць крывацёк, зацісніце артэрыю над ранай пальцам і накладзіце турнікет. І адразу ж вярнуцца ў бой. У вашага сябра будзе паўгадзіны-гадзіна, каб разабрацца самому, або вы зробіце гэта, калі будзеце вольныя.
53. Турнікет заўсёды пад рукой! Не ў сумцы, не ў заплечніку — пад рукой. Як варыянт — у разгрузцы.
54. Заўсёды мець пры сабе два турнікеты! Можна аддаць параненаму таварышу і праз хвіліну атрымаць кулю ў сцегнавую артэрыю.
55. Ёсць такое паняцце, як “падаўленне агнём”. Актыўна страляючы па праціўніку, можна сарваць яго дзеянні, нават не патрапіўшы і не наносячы страты жывой сіле. Асабліва вам дапамогуць трасіруючыя кулі.
56. Памятайце, што "трасіруючыя", акрамя таго, што моцна забруджваюць зброю, яны яшчэ і выдаюць вашу пазіцыю. Так што не злоўжывайце імі. Дый весці прыцэльны агонь з іх складана.
57. Зброю неабходна чысціць штодня. Асабліва далікатна ў раёне дульнага тормазу. Калі ёсць канаўка ці яма, кучнасць бою значна ўпадзе.
58. Апошнія тры патроны ў магазіне лепш забіць трассерамі. Каб пусты магазін не зрабіўся для вас сюрпрызам. Больш за тое, калі пакінуць у ствале адзін патрон, то вам застанецца толькі падставіць новы магазін, то бок хуткасць перазарадкі павялічыцца.
59. Беражыце ногі, не лянуйцеся іх памыць. Нацер нагу — і ты ўжо не воін.
60. Калі вы бачыце, што можаце ў кагосьці страляць, гэта не падстава страляць. Калі вас не заўважаць, даведайцеся ў камандзіра, ці можаце вы ўступіць у бой.
61. Калі вы кагосьці заўважылі, але вас яшчэ не ўбачылі, не трэба раптоўна адскокваць у бок. Перыферычны зрок выявіць вас імгненна. Мякка і плаўна, не спяшаючыся, прысядзьце і спакойна прыміце позу. Гэта будзе нашмат менш прыкметна.
62. Памятайце, што пры дасыланні патрона ў патроннік затвор трэба адпускаць рэзка, без яго "суправаджэння", каб ён загрукатаў. У адваротным выпадку ён “зажуе” патроны.
63. Перамяшчэнне з месца на месца пад агнём праціўніка — занятак небяспечны і патрабуе вялікага майстэрства, але вы заўсёды павінны быць напагатове і падрыхтаваныя да любой небяспекі.
64. Вы павінны рухацца па вуліцах ці праз будынкі, выкарыстоўваючы адтуліны ў сценах. Калі вы вымушаныя рухацца па адкрытай мясцовасці, выкарыстоўвайце дым. Трымайцеся як мага бліжэй да сцен.
65. Ніколі не перасякайце прастору наўпрост. Заўсёды шукайце абыход, нават калі ён доўгі. Калі вам трэба прайсці праз адкрытую мясцовасць, рабіце гэта хутка. Калі рухаецца цэлая група, не бегайце па адкрытай мясцовасці па адным! Прабягайце групай, выкарыстоўваючы дым і агонь, каб прыкрыць сябе. Гэтая тэхніка зводзіць рызыку да мінімуму.
66. Пры вымушаным перасячэнні алей разыдзіцеся на адлегласці 3-5 м адзін ад аднаго і па сігнале камандзіра адначасова перабягайце.
67. Заняўшы пазіцыю, будзь гатовы прыкрыць таварыша агнём.
68. Вокны ў склепе небяспечныя. Пераскоквайце іх, калі бяжыце уздоўж іх.
69. Не карыстайцеся дзвярнымі праёмамі. Яны занадта небяспечныя.
70. Старайцеся не пакідаць пазіцый без прыкрыцця таварышаў; будзьце ўпэўненыя, што пазіцыя, на якую вы бяжыце, забяспечыць вам далейшае прыкрыццё вашага таварыша.
71. Небяспечна глядзець з кута стоячы. Лепш гэта рабіць лежачы.
72. Пераадольваючы сцяну, паспрабуйце зрабіць гэта, пераскочыўшы яе як мага высока над ёй. Калі не ўпэўненыя, што на тым баку бяспечна, кіньце гранату.
73. Будзьце асцярожныя, калі праходзіце пад вокнамі першага паверха. Трымайце галаву ніжэй вокнаў.
74. Будзьце гатовыя страляць з любога пляча. Не страляйце праз верх укрыцця. Страляйце збоку, інакш ваш сілуэт будзе праецыравацца, што з'яўляецца зручнай мішэнню.
75. Страляючы з-за кута, не рабіце гэта стоячы. Усё ваша цела будзе пад агнём праціўніка. Стральба з кален — добра, але лепш лежачы. Страляйце з кута як мага ніжэй і старайцеся выкарыстоўваць любое прыкрыццё.
76. Дасягнуўшы месца меркаванага пранікнення ў будынак, вы можаце забрацца туды хутка з дапамогай сваіх таварышаў. Зачышчаючы будынак, кіньце гранату, перш чым увайсці. Добрая ідэя — трымаць час запавольвання гранаты ў вашых руках, каб не атрымаць яго назад. Не забывайце пры гэтым, што граната можа падарвацца заўчасна.
77. Вы можаце выкарыстоўваць падствольны гранатамёт ГП-25, ён можа “паслаць” гранату значна далей і дакладней, чым вы.
78. Кінуўшы гранату, неабходна хутка пранікнуць праз вакно ці пралом у сцяне.
79. Калі вакно занадта высока над вашай галавой, звярніцеся за дапамогай да сваіх сяброў, якія могуць штурхнуць вас туды. Калі ёсць магчымасць, выкарыстоўвайце РПГ, ён здольны рабіць прабоіны, а акрамя таго, біць праціўніка за сцяной.
80. Калі вы знаходзіцеся ўнутры будынка, узнікаюць дзве праблемы. Вы можаце быць падвергнутыя агню праціўніка як звонку, так і знутры. Ніколі не стойце перад вокнамі, у дзвярах ці перад дзіркамі ў сценах. Калі гэтыя элементы ёсць, паўзіце пад імі.
81. Усярэдзіне будынка хол і калідоры небяспечныя. Калі вам трэба іх пераадолець, трымайцеся каля сцены.
82. Будынкі з тонкімі ўнутранымі сценамі можна “зачышчаць” агнём з кулямёта ПКМ, прабіваючы сцены наскрозь.
83. Зачыстка будынкаў патрабуе зладжаных камандных дзеянняў. Выкарыстоўвайце ўсе магчымасці гранат і зарадаў. Памятайце, што страляць скрозь тонкія сцены можаце не толькі вы, але і праціўнік.
84. Заўсёды вылучайце частку сіл для абароны і падтрымання візуальнага кантакту з падраздзяленнямі, якія ідуць за вамі.
85. Пасля захопа будынку ўсе падыходы да яго павінны быць узятыя пад ахову. Асаблівую ўвагу надайце дахам і падземным камунікацыям.
86. Пасля завяршэння “зачысткі” неабходна: папоўніць боезапас; пазначыць будынак як “адпрацаваны”; забяспечваць агонь для прыкрыцця сіл, якія зачышчаюць іншыя будынкі; эвакуіраваць параненых; калі будынак трэба заняць, то неабходна арганізаваць яго абарону.
87. Баец заўсёды шукае пазіцыю, якая адпавядае патрабаванням — маскіроўка і шырокі сектар агню.
88. Адтуліны ў сценах мусяць быць умацаваныя мяшкамі з пяском, як і вокны. Неабходна зрабіць адтуліны няправільнай формы, каб забяспечыць лепшую маскіроўку.
89. Зніміце ўсё шкло з вокнаў, пакіньце толькі фіранкі, калі яны ёсць. Калі вядзецца агонь з верхняга паверха, выкарыстоўвайце стол са складзенымі на ім мяшкамі.
90. Падлогу таксама ўмацоўваюць мяшкамі з пяском, як і вокны. Для гэтага дастаткова аднаго пласта мяшкоў. Асабліва калі вы знаходзіцеся на другім паверсе.
91. Вы можаце пабудаваць сабе індывідуяльны “дах”, выкарыстоўваючы стол са складзенымі на ім мяшкамі. Выконвайце правілы маскіроўкі. Усталюйце ілжывыя агнявыя пазіцыі, каб заблытаць праціўніка.
92. Пазыцыі на даху дазваляюць супрацьтанкавым гарматам паражаць танкі, выкарыстоўваючы большы сэктар. Акрамя таго, танкам цяжка патрапіць у цэль на даху з-за іх абмежаванняў па вышыні пад’ёма ствала.
93. ПТРК варта размяшчаць так, каб рэактыўны струмень меў магчымасць выходзіць праз вокны ззаду.
94. Самая распаўсюджаная памылка — стральба з акна ўшчыльную да падваконніка. Гэта звязана з жаданнем пашырыць стралковы сектар. Але ўсіх адразу не расстраляеш. Станьце ў глыбіні пакоя. Адлегласць ад падваконніка да краю ствала павінна быць 1-2 метра.
95. Пазіцыі на даху вельмі карысныя. Яны забяспечваюць выдатны сектар для стральбы і не даюць праціўніку перавагі пры стральбе знізу ўверх.
96. Пры таго, як група заняла пакой, неабходна размеркаваць зоны адказнасці — па папярэдняй дамоўленасці або па звычайных правілах, адпрацаваных на трэніроўках: калі першы, хто ўварваўся ў пакой, рухаецца прама, то другі — справа, трэці — злева, апошні — прыкрывае тыл. Не забывайце пра ворага, які можа з'явіцца ў вас за спіною.
97. Калі на вас хтосьці накіраваў зброю, трэба неадкладна атакаваць гэтага чалавека, пакуль ён сам не асвоіўся з сітуацыяй.
98. Праціўнік у баі імкнецца ўразіць перш за ўсё тых воінаў, якія валодаюць найбольш эфектыўным узбраеннем (кулямёты, гранатамёты і інш.) і якія займаюць найбольш небяспечныя для яго пазіцыі, а таксама сувязістаў і афіцэраў. Па гэтай прычыне малодшыя афіцэры (камандзіры ўзводаў) гінуць часцей, чым іх салдаты. У навабранцаў верагоднасць загінуць прыкладна ў пяць разоў вышэй, чым у абстрэляных салдат, таму самае галоўнае — выжыць у першым баі.
99. Адступаючы, праціўнік можа ставіць па ходу міны-сюрпрызы, напрыклад, мінаваць спецыяльна пакінутыя "трафеі". Распаўсюджанай тэхнікай з'яўляецца мініраванне трупаў.
100. Пасля авалодання населеным пунктам асноўная частка войскаў павінна неадкладна пакінуць яго, бо ён становіцца зручнай мішэнню для авіяцыі і артылерыі праціўніка.