"Малая вайна"
March 29, 2023

ТАКТЫЧНЫ ПАС

Тактычны пас – гэта складаная разгрузная сістэма, якая размяркоўвае вагу прымацаванага да яго рыштунку непасрэдна на ногі і сцёгны. На такіх пасах можна функцыянальна размясціць вялікую колькасць неабходнага абсталявання, якое мацуецца за кошт універсальнай сістэмы Molle. На пасе можна размяшчаць пісталетныя кабуры, магазінныя, гранатныя, утылітарныя і медыцынскія падсумкі, а таксама падсумкі для радыёстанцый і збору магазінаў.

Існуюць два асноўных памеры пасаў. Першы – шырокі, які звычайна трымаецца выключна на фігуры ваяра ці дадаткова на тактычных шлейках. Другі – больш вузкі, трымаецца на папрузе, якая зацягваецца ў нагавіцы і потым на ліпучках прышпільваецца да паса. Другі варыянт (на выяве справа)  фіксуецца лепей, але не так надзейна ахоўвае паясніцу з-за адсутнасці магчымасці дадаць кеўларавыя ўстаўкі ў сярэдіну паса і па шырыні.

Звычайна пас складаецца з наступных частак:

1. Платформа. На ёй размешчаныя стропы для дадатковага ваеннага рыштунку. На якасных мадэлях на платформе знутры маецца вентыляцыйная сетка для добрай цыркуляцыі паветра і падушка для змякчэння нагрузкі (гл. выяву). Гэта важны параметр для камфорту, на які варта звярнуць увагу. Сетка дадаткова перашкаджае слізгаценню і паляпшае фіксацыю паса.

2. Жорсткая папруга з фастэксам. Яна праходзіць у сярэдзіне ці звонку платформы і надзейна фіксуе яе на тулаве. Звычайна дазваляе хутка скінуць пас, калі неабходна.

3. Завесы для выкарыстання разгрузнага паса разам з тактычнымі шлейкамі пад 3, 4 ці 6 кропак мацавання. Некаторыя версіі пасаў могуць быць без мацавання пад шлейкі, аднак варта ўлічваць, што без шлеек нагружаны пас можа спадаць. Падчас прымеркі пасу трэба адчуць надзейнасць фіксацыі і толькі потым прымаць рашэнне аб неабходнасці шлеек.

4. Адсек для мяккай брані, якая забяспечвае абарону ад куль і аскепкаў. Параза ў раён таза звычайна выводзіць ваяра з ладу.

У некаторых версіях пасаў адсек для мяккай брані знаходзіцца проста пад замком. Прыклад – серыя паясоў ад M-TAC.

5. Дадатковыя кішэні для іншых аксэсуараў. На пасе абавязкова размяшчаюцца дзве сумкі пад магазіны, сумка пад дым (можна зрабіць з сумкі пад магазіны), уцілітарная сумка (яе памеры павінны дазваляць пакласці туды ад дадатковых магазінаў да складной рыдлёўцы), невялічкая аптэчка. Сумка пад скід магазінаў – універсальная рэч, куды можна пакласці амаль усё.  У ідэале варта мець яшчэ дзве сумкі пад ручныя супрацьпяхотныя гранаты. Турнікеты ў пас не кладуцца, яны размяшчаюцца у кішэнях ці іншых месцах.