Акцыі прамога дзеяння
May 31, 2022

ЗАПАЛЬНЫЯ СУМЕСІ. Тэрміт

Тэрмітам можна выклікаць пажар на любым аб'екце, нават калі там няма лёгкаўзгаральных матэрыялаў. Сумесі з тэрмітам здольныя гарэць без прысутнасці кіслароду, іх немагчыма патушыць вадой. Некаторыя віды гараць амаль без полымя.

Тэрміт мае найлепшую ступень прапальвання. Запальныя сумесі на аснове тэрміту адрозніваюцца вельмі высокай тэмпературай гарэння – ад +2000° да +3500°C! Пры такой тэмпературы разбураюцца бетон і цэгла, плавіцца шкло. Расплаўлены тэрміт лёгка прапальвае лісты дзюраля, сталі і жалеза.

РЭАКТЫВЫ

Для стварэння сумесі на аснове тэрміту патрэбныя:

  • пудра (або парашок) алюмінія;
  • вокіс жалеза;
  • запальны склад.

Асобная гутарка – пра стварэнне тэрмітнага зараду.

1. Алюміній (пудра ці парашок)

Прадаецца ў гаспадарчых крамах як фарба "Серабранка" у пакеціках па 50, 100, 150 г. Парашок шэра-серабрыстага колеру, вельмі моцна мажа і пыліць. Разведзеная з пакостам серабранка для нашых мэтаў не пасуе.

Алюмініевы парашок здабыць складаней. Яго, па ўсёй верагоднасці, прыйдзецца тачыць самому буйным напільнікам. У якасці сыравіны падыйдзе практычна ўсё што заўгодна з алюмінія – лыжкі, рондалі і т. д. А яшчэ – сплавы з высокім утрыманнем алюмінія – корпус рухавіка ўнутранага згарання ці радыятары.

2. Вокіс жалеза

Гэты кампанент трэба вырабіць самастойна. Набудзьце на рынку ці ў краме па садаводству жалезны купарвас. Гэта парашок брудна-зялёнага колеру. Патрэбны менавіта жалезны, а не медны купарвас. Апошні – прыгожага сіняга колеру – не пасуе.

Акрамя купарвася трэба набыць соду кальцыніраваную. Гэта белы парашок, які добра раствараецца ў вадзе, выкарыстоўваецца пры мыцці бялізны. Сода каўстычная і сода харчовая – гэта не тое.

Як вырабіць вокіс жалеза. Змяшайце разам 50 г кальцыніраванай соды і 100 г жалезнага купарваса. Змешваць трэба вельмі старанна. Вазьміце невялікую патэльню і высыпце на яе атрыманую сумесь. Пастаўце на газавую пліту на моцны агонь. Працягваючы бесперапынна перамешваць, награвайце. Сумесь зробіцца спачатку сіняй, потым цёмна-фіялетавай, потым чорнай. Яшчэ праз некаторы час (хвілін праз 15) вы заўважыце, што сумесь робіцца цёмна-рудай. Калі ўся сумесь стане рудай, уключыце максімальна моцны агонь і грэйце сумесь, перыядычна памешваючы, яшчэ хвілін 20. Пакіньце астываць. Калі трэба вялікая колькасць тэрміту, вырабляйце вокіс порцыямі па 50-100 г.

Калі жадаеце мець тэрміт з большай здольнасцю прапальвання і плаўлення, высыпце вокіс у 1/2 літра вады і добра змяшайце. Пакіньце стаяць на адзін содзень. Вадкасць зверху зліце і выкіньце, а асадак яшчэ раз прасмажце на патэльні да ідэальнай сухасці. Добра здрабніце малатком у тонкі парашок жалезную акаліну (яе можна ўзяць на любым прадпрыемстве, дзе ёсць плавільная печ ці кузня) і змяшайце з вычышчаным вокісам жалеза. На 100 г вокісу жалеза трэба 30-35 г жалезнай акаліны.

3. Запальны склад

Спатрэбяцца салетра (натрыевая ці каліевая), сера і алюмініевая пудра (гл. вышэй).

Сера. Дробны жоўты парашок, не раствараецца ў вадзе, дрэнна гарыць з рэзкім удушлівым пахам. Знайсці яго можна можна ў краме ці на рынку сярод угнаенняў. Не бярыце "Серу калоідную", у ёй зашмат прымешак.

Салітра натрыевая ці каліевая. Шукайце сярод угнаенняў. Белы парашок, добра раствараецца ў вадзе.

Рэцэпт №1

7 частак салетры + 2 часткі серы + 2 часткі алюмініевай пудры. Склад гатовы.

Рэцэпт №2

2 часткі салетры + 1 частка серы + 2 часткі алюмініевай пудры. Склад не такі моцны, як першы, але згарае больш эфектна.

Падпаліце дробачак складу ​​– ён мусіць маментальна згарэць з вельмі яркім выбліскам. Калі гарыць павольна, значыць, кампаненты былі дрэнна здробненыя ці прасушаныя.

ТЭРМІТНЫ СКЛАД

Склад 1

Змешваем алюмініевую пудру і вокіс жалеза 1:3 па масе (25% алюмінія і 75% вокісу). Трэба абавязкова ўзважыць кампаненты, не сыпаць "на вочка" па аб'ёме. І на гэтым – ўсё, болей нічога не трэба рабіць!

Гэты тэрміт, нават з неачышчаным вокісам жалеза, добра загараецца і гарыць, выкідваючы сноп агню і іскраў. Яго недахоп у тым, што ён занадта хутка згарае (памяншаецца здольнасць прапальвання), але для падпалу гэта тое, што трэба!

Склад 2

Усё робіцца аналагічна рэцэпту папярэдняга складу, у такіх жа прапорцыях, але замест алюмініевай пудры бярэцца напілаваны парашок алюмінія. За кошт таго, што алюміній буйнейшы, гэты тэрміт будзе гарэць павольней і з больш высокай тэмпературай. Не забываемся пра "пераходны склад" для падпальвання.

КНОТ

Вырабляецца з "алюмініевага пораху" (сера + алюмініевая пудра + салетра = 2:2:7) і саломінкі для кактэйлю дыяметрам 4-5 мм.

Вазьміце 1-2-3 запалкі, складзіце іх галоўкамі разам і заштурхайце галоўкі ў тарэц трубкі. Атрымаецца своеасаблівая заглушка. Кончыкі запалак, што тырчаць звонку, абрэжце вострым нажом і капніце на заглушку 2-3 кроплі любога гаручага клею. Насыпце запальны склад. Насыпаць варта невялікімі порцыямі, увесь час прэсуючы. Калі дапрасуеце да канца, зрабіце другую, аналагічную, заглушку з запалкавых галовак. Кнот гатовы.

Такой "саломінкай" можна лёгка падпаліць склад-1.

ВАЖНА!!! Абавязкова пры планаванні сваіх дзеянняў, засякайце шляхам досведу час гарэння кнота і, калі неабходна, зрабіце яго большым ці меншым.

Пераходны запальны склад

Для тэрмітнага складу 2 патрэбен пераходны ініцыятар, бо яго падпаліць цяжэй, чым першы.

  1. Вазьміце палоску кухоннай алюмініевай фальгі шырынёй 8-10 см і даўжынёй 15 см.
  2. Накруціце фальгу на металічную трубку (ці на іншую апраўку) дыяметрам 12-15 мм. Круху ссуньце рулончык з трубкі, каб ён выступаў вонкі на 1,5-2 см.
  3. Замніце краі ўнутр, каб атрымалася донца.
  4. Цяпер акуратна ссуньце і здыміце з апраўкі гільзачку, якая у вас атрымалася. Можна папярэдне "прыхапіць" яе скотчам, каб не раскручвалася.
  5. Асцярожна напоўніце гільзачку тэрмітным складам 1, недасыпаўшы 1,5-2 см да верху. Калі насыпаеце тэрміт, злёгку падтрамбоўваце яго алоўкам.
  6. Цяпер устаўце ў тэрміт запальную "саламінку" на ўсю даўжыню гільзачкі.
  7. Фальгу на верхнім краі гільзачкі абцісніце вакол "саламінкі", каб тэрміт не высыпаўся.

Пераходны ініцыятар для тэрмітнага складу 2 гатовы. Ад "саломінкі" загарыцца тэрмітны склад 1, які, у сваю чаргу, падпаліць Склад-2.

ТЭРМІТНЫ ЗАРАД

Корпус. Ён мусіць быць дастаткова трывалы, але, разам з тым, лёгкагаручы. Ідэальна падыходзяць пластыкавыя бутэлечкі ад лекаў, металічныя балончыкі ад дэзадарантаў ці лаку для валасоў ці, напрыклад, корпус-трубка ад старой веласіпеднай помпы. Калі вы задумалі распаліць вялікае вогнішча, вазьміце корпус ад старога тэрмаса – тэрміта ў яго ўлезе шмат!

У тэрміта ёсць адна асаблівасць – яго неабходна прасаваць у корпус, таму што:

  1. насыпны тэрміт ад пераноскі і трасення можа расслойвацца і губляць свае ўласцівасці;
  2. прэсаваны тэрміт гарыць нашмат павольней і прапальвае нашмат мацней.

Для прасавання вам спатрэбіцца аўтамабільны дамкрат. З меншай эфектыўнасцю, але можна выкарыстоўваць вялікія слясарныя ціскі ці сталярную шрубцынгу. Зрабіце поршань з металу ці моцнай драўніны, упрыце яго ў нерухомую апору і пачніце сціскаць дамкратам. потым расцісніце, дасыпце яшчэ порцыю і ўсё з пачатку. Не спрабуйце адразу насыпаць шмат.

Пасля прасоўкі ў верхняй частцы тэрміта пракалупайце ці прасвідруйце адтуліну для ініцыятара – ад адной "саломінкі" прасаваны тэрміт можа не загарэцца. Устаўце ініцыятар. Тэрмітная шашка гатова.


ЗАЎСЁДЫ дзейнічайце максімальна абачліва і памятайце пра бяспеку – сваю і іншых людзей.