ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ. Трыпераскіс ацэтону
ТА ўяўляе сабой белы мукападобны парашок са слабым пахам ацэтону і воцату, які дрэнна раствараецца ў вадзе.
Прысутнасць металаў, галагенаў і некаторых арганічных злучэнняў выклікаюць распад, таму пры сінтэзе не варта выкарыстоўваць металічны посуд і прылады. Для дэтанатараў і выбуховых прылад з ТА пасуюць карпусы з кардону, пластыку ці шкла.
- Прастата і даступнасць у вырабе.
- Не выяўляецца пошукавымі сабакамі, бо не мае ў складзе нітрагрупп.
- Ініцыюецца ад промня агню, не патрабуе дадатковага дэтанатара.
ТА умерана адчувальны да ўдараў і ўстойлівы да трэння і перасыпання, але пры інтэнсіўным пераціранні можа падарвацца ў ступцы. Выбухае ад мінімальнай іскры!
Здольны да электрызацыі, у сувязі з чым настойліва не рэкамендуецца захоўваць ТА ў пластыкавых бутэльках, трэсці і доўга церці. Падчас падрыхтоўкі дэтанатараў з пластыку імкніцеся як мага менш церці аб сценкі і не сушыце ТА на поліэтылене ды іншых пластыках!
Калі падпаліць дробку ТА на адкрытым паветры, то яна згарыць з яркім выбліскам і воплескам. Калі такую ж дробку змясціць у кардонную трубку, то яна ўжо не згарыць, а здэтануе.
Стварэнне выбуховага рэчыва
Гэта вельмi істотны момант! Хімічна брудныя рэактывы адводзяць рэакцыю зусім у іншым накірунку, і патрэбнага ТА не атрымліваецца.
Для праверкі вазьміце некалькі кропель кіслаты, дадайце столькі ж пергідролю і затым пару кропель ацэтону. Калі вадкасць афарбоўваецца ў светла-карычневы колер, пеніцца і трашчыць, значыць, зыходныя рэчывы брудныя (хутчэй за ўсё, у іх кіслата) і непрыдатныя для сінтэзу.
- Хімічная шклянка ці звычайны слоік;
- Рондаль з ледзяной вадой;
- Мерная шкляначка;
- Талерка;
- Шкляная трубка ці палачка.
Увага! Добрае астуджэнне — абавязкова! Награванне сумесі вышэй за 30°C значна паменшыць выхад канчатковага прадукту (аж да поўнага знікнення) і прывядзе да вылучэння нейкай газападобнай атрутна-слёзатачывай гадасці. Працаваць толькі ў гумовых пальчатках!
- Астудзіць асобна 50 мл сернай кіслаты і 50 мл пергідролю да +3..5°C.
- Прыгатаванне нітруючай сумесі. Вельмі павольна, бесперапынна памешваючы шкляной палачкай, дадаць пергідроль у серную кіслату. Пры гэтым посуд-рэактар (слоік) мусіць знаходзіцца ў рондалі з ледзяной вадой. Пры змешванні вылучаецца атрутны і слёзатачывы газ, таму працаваць рэкамендуецца на свежым паветры.
- Акісленне. У атрыманую сумесь пакрысе, невялікімі порцыямі дадаць 100 мл ацэтону. Працягваем добра астуджаць сумесь у вадзе з лёдам! Важная заўвага: агульны аб'ём сумесі не можа перавышаць 3/4 аб'ёму ўсёй банкі (трэба разлічыць загадзя!). У сумесі паказваюцца дробныя бурбалкі. Праз 3-4 хвіліны верхні пласт сумесі закіпае.
Увага! Сумесь не мусіць кіпець інтэнсіўна, інакш нічога не атрымаецца. Прыкметай рэакцыі з'яўляецца ўмеранае кіпенне ў верхнім пласце вадкасці. Фаза кіпення працягваецца 20-30 хвілін, потым сумесь распадаецца на два пласты: каламутны і празрысты. Няхай усё гэта пастаіць у лядоўні яшчэ хвілін 20.
- Крышталізацыя. Зачынены слоік з сумессю пакіньце ў халадзільніку на 6-12 гадзін. Сумесь пяройдзе ў стан даволі шчыльнага белага кісялю. Гэта і ёсць ТА.
- Фільтраванне. Зрабіце з белай тканіны фільтр, накрыўшы ім слоік. Набярыце ў другі слоік літр чыстай халоднай воды. Хутка вытрасіце белы "кісель" на фільтр і адразу ж намачыце яго невялікай колькасцю вады з слоіка, каб кіслата не прапаліла тканіну. Прамыйце банку-рэактар невялікай колькасцю вады і вытрасіце з яе рэшткі ТА туды ж, на фільтр. Старанна прамыйце парашок на фільтры слабым струменем вады, мяшаючы яго пластыкавай лыжкай. Прамываць трэба не менш за 10 хвілін.
Увага! Сляды непрамытай кіслаты прыводзяць да заўчаснага раскладання ТА падчас захоўвання. Такая ТА мае падвышаную адчувальнасць і можа самаадвольна выбухаць!
- Сушка. Пластыкавай лыжкай старанна выграбіце белы парашок з фільтра на плоскую талерку ці на ліст паперы. Не сушыце ТА на газеце. Сушыце пры тэмпературы 25...45°C.
Увага! Не перагрэйце, інакш частка ТА проста выпарыцца. Можна паставіць талерку на батарэю ацяплення, падклаўшы пад яе кардонку. Сухі ТА мусіць рассыпацца на крышталікі і не прыліпаць да лыжкі ці да ліста паперы падчас мяшання.
Усё робіцца тым жа самым чынам, толькі замест вадкага перакісу выкарыстоўваецца таблеткі гідраперыту. Пакункі, не расчыняючы, добра перамінаем звычайнай бутэлькай, каб здрабніць гідраперыт. Пасля разразаем і высыпаем у астуджаную кіслату. Змешваем. Далей усё як у "Сінтэзе 1".
Самы даступны і перспектыўны спосаб. Замест сернай кіслаты выкарыстоўваецца саляная канцэнтраваная (37%). Можна браць і менш канцэнтраваную, але тады тэрмін крышталізацыі павялічыцца да 1-2 сутак.
Дадзены метад дае наступныя перавагі:
- Саляную кіслату лягчэй дастаць;
- Рэакцыя працякае амаль без нагрэву і закіпання;
- Выхад некалькі больш, чым з сернай;
- Самае галоўнае! Саляная кіслата адносіцца да лятучых кіслот і, нават калі ТА не досыць добра прамыты, рэшткі кіслаты выпарацца з прадукта. Аднак не варта грэбаваць прамываннем.
Ацэтон ставіцца ў ледзяную ваду +5..7С. У яго дадаецца парашок гідраперыта ці астуджаны пергідроль. Усё добра перамешваецца. Паступова дадайце 1/2 аб'ёму салянай кіслаты (прапорцыя такая ж, як і для сернай). Змяшайце. Вытрымайце 3-4 хвіліны. Дадайце рэшткі кіслаты. Яшчэ раз змяшайце. Праз 2-3 хвіліны, калі раствор не памутнеў, выньце банку з ахаладжальніка і патрымайце яе некалькі хвілін у пакаёвай тэмпературы, інтэнсіўна памешваючы. Як толькі з'явіцца каламута, адразу ж пастаўце ў ахаладжальнік і працягвайце інтэнсіўна перамешваць яшчэ некалькі хвілін. Пакіньце ўсё гэта ў спакоі, пакуль вада ў ахаладжальніку не нагрэецца сама да пакаёвай тэмпературы. Потым зачыніце слоік і пастаўце ў лядоўню на ніжнюю паліцу на 12-24 гадзіны.
Прамыванне і сушка тыя ж, што ў першых двух сінтэзах.
Выхад
З прыведзеных рэцэптаў можна атрымаць да 30 г ТА. Выхад залежыць ад канцэнтрацыі перакісу, захавання тэмпературнага рэжыму і часу крышталізацыі.
Не варта імкнуцца атрымаць адразу вялікія колькасці ТА. Лепш папрацаваць з маленькімі аб'ёмамі, каб прыгледзецца і прымерыцца.
Пакладзіце дробку ТА на металічную ці керамічную пласцінку і падпаліце. Калі яна згарэла не поўнасцю ці засталіся жоўтыя плямы, значыць, ТА змяшчае староннія прымешкі ці дрэнна прамытая (тады трэба прамыць паўторна!).
Захоўванне і хімічная ўстойлівасць
Чыстая ТА можа захоўвацца месяцамі. Аднак пры захоўванні яна часткова знікае, і гэты працэс суправаджаецца яе дымерызацыяй у дыперакіс ацэтону ў выглядзе празрыстых буйных крышталяў.
Увага! Крышталі вельмі адчувальныя і могуць падарвацца нават ад малаважнага механічнага ўздзеяння. Лепш выкінуць такі парашок адразу, не спрабуючы яго выкарыстоўваць ці падзяляць. Чым драбней крышталі, тым бяспечней ТА і наадварот.
P.S. Пра пластыфікацыю. Цяпер вельмі модна пластыфікаваць ТА, аднак пластыфікатар зніжае яго здольнасць як ініцыятара, і, акрамя таго, можа прывесці да самастойнай дэтанацыі. Нашмат лягчэй проста ўзяць у два разы больш ТА для дэтанатара і ўсё! Вырабіць і 5 г ТА, ці 10 г займае аднолькавую колькасць часу.