УХІЛЕННЕ І АДЫХОД ГРУПЫ
Ухіленне - гэта выслізгванне ад суперніка падчас выканання задачы або пасля сустрэчы з ім.
Адыход - гэта адрыў ад суперніка пры атачэнні. Разам, ухіленне і адыход уяўляюць сабою сыход ад непасрэднага кантакту з супернікам на шляху вяртання да сваіх войскаў.
I. Ухіленне на вялікай і малой адлегласці
Пры ўхіленні на малой далёкасці, сыходзячы ад пераследу, знаходзіцца блізка да асноўнага раёна вядзення баявых дзеянняў, і аказваецца ізаляваным ад свайго падраздзялення. Звычайна ён мае сродкі для вяртання да свайго падраздзялення на працягу некалькіх дзён.
Ухіленне на вялікай адлегласці выкарыстоўваецца калі групе, верагодна, давядзецца прайсці шмат кіламетраў па акупаванай тэрыторыі і, магчыма, з мінімальнай колькасцю харчавання і рыштунку. Падраздзяленню выведкі ў асноўным давядзецца выкарыстоўваць ухіленне на вялікай адлегласці. Умовы правядзення паспяховага ўхілення ў сябе ўключаюць:
- Здольнасць праходзіць вялікія адлегласці на значным аддаленні ад сваіх войскаў.
- Веданне спосабаў выжывання.
- Веданне абмежаванняў перамяшчэння.
- Захаванне сродкаў забеспячэння.
- Наяўнасць моцнай волі да выжывання, прыхільнасць да сям'і і да дома, спыненне панікі, бесперапыннае планаванне, цярпенне і аўтаномнасць, самазахаванне, веданне спосабаў ухілення.
- Веданне асаблівых умоў: дзе можна ісці; стаўленне насельніцтва; перавагі і недахопы кантактаў з грамадзянскім насельніцтвам; абмежаванні перамяшчэння на дарогах.
- Веданне магчымых варыянтаў дзеянняў: прасочванне, увядзенне ў зман. Увядзенне суперніка ў памылку. Падман можа патрабаваць змены знешнасці і наяўнасці легенды. У некаторых выпадках можа прымяняцца камбінацыя прасочвання і падману.
- Пастаянны збор інфармацыі.
II. Прынцыпы
Для паспяховага ўхілення выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя прынцыпы:
- Дэталёвы план, які прадугледжвае спосабы ўхілення ад суперніка (час, які спатрэбіцца, захаванне харчавання і сіл, адпачынак і сон, калі неабходна), выжыванне і вяртанне да сваіх войск.
- Правілы вядзенні баявых дзеянняў, у тым ліку маскіроўку і сховішча.
Агульнае ўхіленне
Калі вайсковец становіцца ізаляваным і няздольны вярнуцца да сваёй групы або няздольны працягваць выкананне пастаўленай задачы, ён павінен знайсці бяспечнае ўтоенае месца, дзе зможа ацаніць становішча і спланаваць свае дзеянні. Ён павінен улічыць наступнае:
- Пазбягайце галоўных дарог і населеных пунктаў.
- Заўсёды выкарыстоўваць маскіровачныя і ахоўныя ўласцівасці мясцовасці.
- Змяняйце знешнасць да максімальна магчымай ступені.
- Калі магчыма, перамяшчайцеся ноччу. Аднак калі ёсць верагоднасць таго, што супернік ці мясцовыя жыхары ведаюць пра ваша размяшчэнне, сыходзьце неадкладна. Заўсёды, калі гэта магчыма, участак мясцовасці, які неабходна перасекчы ўначы, трэба вывучыць на працягу дня. Будце асабліва ўважлівым да хованак і да перашкод на шляху перасоўвання.
- Выкарыстоўвайце мапы і хованкі.
- Вымярайце прасоўванне кантрольнымі кропкамі, якіх вы дасягнулі. Хуткасць і адлегласць маюць другараднае значэнне.
Перашкоды. Перашкоды могуць быць натуральныя і штучныя (загароды).
- Натуральныя перашкоды - рэкі, ручаі і горы.
- Штучныя перашкоды ўключаюць электрыфікаваныя драцяныя загароды, заражаныя ўчасткі, межы і лінію фронту, падраздзяленні і вартаўнічую ахову сваіх войскаў.
Дапамога ўхіленню
За лініяй дзяржаўнай мяжы ёсць людзі, якія незадаволены існуючым рэжымам. Яны могуць дапамагаць рознымі шляхамі. Адзін са шляхоў - арганізацыя сістэмы ўхілення і догляду для вяртання сваіх падраздзяленняў на дружалюбную тэрыторыю. Гэты спосаб ухілення вызначаецца ў баявым загадзе ці паведамляецца групе па КХ радыёсувязі падчас выканання баявой задачы. Падчас ухілення і догляду група павінна пазбягаць кантакту з любымі людзьмі, калі гэта не прадугледжана планам.
Напрамкі ўхілення і догляду. Яны ўстанаўліваюцца для арганізацыі кантакту, ахоўвання і эвакуацыі сваіх падраздзяленняў. “Свае” людзі могуць забяспечваць наступную дапамогу:
- Месцы сховішча, прадукты харчавання, абсталяванне, адзенне і дакументы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым раёне.
- Інфармацыю аб акупацыйных падраздзяленнях суперніка.
- Правадыроў і медыцынскую дапамогу, мясцовую валюту і транспарт.
Дапаможныя сродкі. Для нашага рэгіёна гэта могуць быць элементы адзення з нацыянальнай сімволікай і родная беларуская мова.
Выхад і перамяшчэнне на напрамак ухілення і догляду. Пры пошуку і выхадзе на напрамак ўхілення і адыходу неабходна забяспечыць:
- Вытрымліванне напрамку, які дапамагае ўхіленню і адыходу.
- Планаванне адыходу ў выпадку выяўлення напрамку праціўнікам.
- Планаванне і каардынацыя з падраздзяленнямі сваіх войск, якія праводзяць ухіленне, і перамяшчэнне з праваднікамі.
- Пазбяганне размоваў з незнаёмцамі і паказу дакументаў.
III. Планаванне ўхілення
Камандзір групы праводзіць першапачатковую ацэнку раёна, у якой група верагодней за ўсё будзе праводзіць ухіленне. Ён арганізоўвае ўзаемадзеянне з іншымі падраздзяленнямі на тэрыторыі выканання задачы, каб вызначыць, ці маюць яны магчымасці і планы баявога пошуку і выратавання, каб група магла іх выкарыстоўваць. Калі групе нельга дапамагчы ў ажыццяўленні ўхілення на ўзроўні груп і атрадаў, то ўся інфармацыя па планаванні ўхілення для групы паведамляецца камандзіру атрада для пошуку і выратавання пры неабходнасці.
IV. Планаванне ўхілення групы
Пасля таго, як камандзір групы правядзе каардынацыю з іншымі службамі па пытаннях ухілення, ён можа прыйсці да высновы, што група павінна планаваць самастойнае ўхіленне. Камандзір групы пачынае з вызначэння калідора ўхілення групы.
Калідор пачынаецца ў раёне мэты (аб'екта) і заканчваецца ў кропцы, у якой, па разліках камандзіра, будуць знаходзіцца свае войскі або дружалюбныя падраздзяленні.
1. Камандзір групы таксама можа вызначыць уздоўж калідора прызначаныя раёны эвакуацыі (DAR). Прызначаныя раёны эвакуацыі - пэўныя раёны, дзе могуць праводзіцца эвакуацыя ці злучэнне са сваімі войскамі. Паміж раёнамі эвакуацыі плануюцца часовыя інтэрвалы, напрыклад 24, 48 ці 72 гадзіны. Гэта дазваляе камандзіру падраздзялення выведкі прасочваць рух групы па калідоры ўхілення.
2. Камандзір павінен забяспечыць групу кодамі для перадачы сігналаў пад прымусам для ўсіх сістэм сувязі. Ён забяспечвае ўсіх вайскоўцаў сігналамі, якія могуць выкарыстоўвацца падчас ухілення для эвакуацыі па паветры ў прызначаных раёнах эвакуацыі. Ён таксама забяспечвае групу сігналамі, якія выкарыстоўваюцца ў выпадку сустрэчы з партызанамі ці мясцовымі сіламі. Ён таксама выдае групе расклад часу дзеяння раёнаў эвакуацыі. Прыклад такога раскладу прыведзены ніжэй.
Расклад складаецца да апошняга прызначанага раёна эвакуацыі. Інтэрвалы паміж прызначанымі раёнамі эвакуацыі вызначаюцца камандзірам падраздзялення і ўлічваюцца камандзірам групы пры выбары раёнаў эвакуацыі. Інтэрвалы таксама могуць вызначацца зыходзячы з характару мясцовасці і месцазнаходжання раёнаў эвакуацыі. З дапамогай падобнага раскладу камандзір падраздзялення выведкі і камандзір службы пошуку і выратавання ведаюць, які раён выкарыстоўваецца і дзе можа знаходзіцца група ў любы момант часу.