Інтэрв'ю з Шыгэна Шуічы (частка 1)
Перакладчык: migit00 у тг/Ціўтары ці ceruszkin у БлюСкай
Пераклады:
Расейская (русский)
Англійская (English)
Прадмова ад перакладчыка
Загадзя шчыра дзякую ўсім, хто гэта наогул чытае! Я вельмі сумняваюся, што хтосьці гэта прачытае (асабліва на беларускай). Але хай будзе. Беларускую мову трэба прасоўваць.
Дык вось. Гэта інтэрв'ю аўтара мангі «Initial D» са спэшла 拓海伝説 (Takumi Densetsu, «Легенды пра Такумі»), які выйшаў у 1998-ым годзе. Вось так ён выглядае:
Мне пашанцавала ўварваць яго арыгінал, таму я з радасцю дзялюся з вамі тым, што магу перакласці і што можа быць цікава іншым.
Гаворачы аб перакладзе... Хачу адразу папярэдзіць, што мой узровень японскай мовы ледзьве дасягае N4, так што некаторыя моманты могуць быць перакладзены крыва і не вельмі дакладна. За гэта адразу прашу прабачэння і пастараюся зрабіць усё, што ў маіх сілах, каб гэта было не так. Дарэчы, беларуская мова мне таксама не родная, так што...
Калі вы знайшлі нейкія памылкі або палічылі, што ў заўвагах трэба растлумачыць штосьці яшчэ — звяртайцеся!
Гісторыя нараджаецца ў імправізацыі — але яе свет нязменны
У першай частцы спецыяльнага інтэрв'ю з Шыгэна Шуічы мы абмеркавалі персанажаў «Initial D» і працэс стварэння сюжэта. Шыгэна-сэнсэй¹ чалавек трошки бестурботны — няўжо выліты Такумі?!
Стварыць па-казачнаму прыемны свет — мая абсалютная мара
Шыгэна Шуічы
Родам з прэфектуры Ніігата. Дэбютаваў як мангака ў 1981-ым годзе з працай «Oretachi Zekkouchou!»².
Манга «Bari Bari Densetsu»³, выпушчаная ім у 1983-м годзе, мела вялікі поспех.
А яго іншая манга «Initial D» таксама стала чарговым хітом.
Шымізу Соічы
Былы рэдактар штотыднёвага часопіса, у цяперашні час працуе незалежным пісьменнікам. Аўтар эсэ пра аўтамабілі, у тым ліку і «Дайце мне гэтую Ферары!», таксама працаваў з мангой. Член журы конкурсу "Аўтамабіль года Японіі".
Спецыяльнае інтэрв'ю з Шыгэна Шуічы, у якім журналіст Шымізу Соічы, які чытаў «Bari Bari Densetsu» з моманту выхаду, задае вострыя пытанні. Абмеркаванне правялі ў Ікаха Онсэн, які знаходзіцца ў прэфектуры Гума — месцы дзеяння «Initial D». Шыгэна распавёў пра сваё дзяцінства, пра утоеные дэталі, закладзеных у «Bari Bari Densetsu», і пра будучыню развіцця «Initial D».
Я працую па натхненню, таму і сам не ведаю, куды зойдзе сюжэт
— Сакрэтная гісторыя пра тое, як Шыгэна-сэнсэй купіў сабе 86-ую Таёту Труэна на першы ганарар з мангі «Bari Bari Densetsu» і ганяў на ёй па серпанцінам, каб зняць стрэс, стала не такой ужо сакрэтнай, так?
Шыгэна: Мяркую, што так. (смяецца)
— Я ўпэўнены, што Ваш вопыт сутыкнення з адбойнікамі перайшоў у «Initial D», але сёння я б хацеў запытаць Вас пра больш фундаментальныя аспекты стварэння мангі. Шчыра кажучы, мне здаецца, што Вы пачынаеце маляваць, амаль не думаючы пра фінал.
Шыгэна: Гэта праўда. Я сапраўды рэдка думаю пра тое, чым усё скончыцца.
— Атрымліваецца, Вы працуеце наогул без плана?
Шыгэна: Не зусім. Нейкі расплыўчаты вобраз у мяне ёсць. Але гэта толькі расплыўчаты вобраз. Ён з'яўляецца апорай для далейшага прасоўвання сюжэта, а я, не маючы ніякага ўяўлення пра тое, што будзе далей, часам дзіўлюся: «Як жа ўсё так добра склалася?». Асабліва ў выпадку з серыяльнымі гісторыямі, над якімі я працую зараз. Я не задумваюся пра дэталі, а проста развіваю сюжэт. І раптам заўважаю, што неяк усё само сабой сышлося.
— Хм-м... Я б сказаў, што ў Вас талент! Тое, як Вас зацягвае ў працэс, можна назваць «афудэсакі»⁴ — стан, у якім пяро нібы вядзе не чалавек, а хтосьці з неба.
Шыгэна: Не, што Вы, тут няма нічога боскага! (смяецца) Паколькі главы выходзяць штотыднёва, настрой мяняецца ўвесь час. І кожны раз даводзіцца шмат імправізаваць. Шчыра кажучы, абсалютна ўсё было зроблена спантанна. Я проста рэалізоўваў ідэі, які прыходзілі ў галаву, і адчуваў, што ні мне, ні іншым лепш не ведаць, што будзе далей.
Вельмі доўга я не мог зразумець, як у выніку ўсё складаецца ў адно цэлае. Але, напэўна, справа ў тым, што я па-асабліваму стаўлюся да света маіх гісторый. «Персанаж расце, калі сутыкаецца з цяжкасцямі» і «Драма для кроку наперад». Гэта тыя прынцыпы, якіх я стараюся прытрымлівацца ў апошні час. Апроч таго, і ў «Bari Bari Densetsu», і ў «Initial D» ёсць адна агульная рыса: мне хочацца ствараць такі свет, якім бы я захапляўся сам. І вось, я зразумеў: калі не зраджваць гэтым прынцыпам, тое ўсё складаецца як патрэбна.
— Вы зразумелі гэта зусім нядаўна? (смяецца)
Шыгэна: Так. Дзесьці два гады таму. Пасля таго, як пачаў працаваць над «Initial D». Гэта было прыкладна так: «А, дык вось як я малюю!».
— Гаворачы пра будучыню «Initial D»... Мяркуючы па таму, як Вы завяршылі «Bari Bari Densetsu», нас чакае яшчэ вельмі доўгі шлях.
Шыгэна: Пакуль не магу нічога сказаць наконт гэтага. Так, шлях будзе доўгі, але, ведаючы сябе, зусім мажліва, што я магу пачаць рабіць штосьці іншае.
— Думаю, ўсе фанаты задаюцца пытаннем: «Які шлях выбера Такумі?» і ўяўляюць самыя розныя варыянты развіцця падзей.
Шыгэна: Бадай, так яно і ёсць. Я нічога яшчэ не вырашыў, такім чынам усё застаецца на узроўню фантазій. Аднак пакуль я атрымліваю асалоду ад малявання, мне без розніцы, якую форму прыме мая творчасць.
— Ці думалі Вы пра пераход Такумі ў аўтаспорт?
Шыгэна: Рана ці позна я б усё роўна прыйшоў да гэтага. Інакш усё скончыцца, ці не? Па меры развіцця гісторыі мы прыйдзем да гэтага. Калі? Не магу адказаць дакладна. Але я ўжо пачаў задумвацца пра гэта трохі.
— Сапраўды. Дасягнуць стана Сэны і «ўбачыць Бога»⁵ ж немажліва без сапраўднага трэка, так?
Шыгэна: На самой справе, куды важней пазбегнуць застою. Калі мне пачне здавацца, што «маляваць вулічныя гонкі стала нецікава, ўсё адно і тое ж», тады, мабыць, я і падумаю, каб пайсці далей.
— І атрымліваецца, што ўсё вырашаецца па Вашых біялагічных гадзінніках.
Калісьці я хачу больш падрабязна апісаць стасункі Такумі і Нацукі
— Дарэчы, Нацукі-чан у нас вельмі папулярная. Многія, ўключаючы Цучыю Кэйічы-сана, яе фанаты.
Шыгэна: Ого, праўда? Гэта дзіўна з майго выгляду.
— Цучыя-сан і я ўжо не трапляем у мэтаваю аўдыторыю чытачоў, таму мы не можам сказаць, што на гэты конт думаюць падлеткі. Але сярод мужчын старэй яна неймаверна папулярная.
Шыгэна: А-а, калі гэта так, я не вельмі далёка ад вас.
— Аі-чан, гераіня «Bari Bari Densetsu», — эталон нявіннасці, калі ў гэты ж час Нацукі-чан ходзіць на аплатныя спатканні. Гэта вельмі асвяжаючы ход. Апроч таго, так нават рэалістычней.
Шыгэна: Гісторыя ўсё ж у асноўным пра Такумі, таму я і падумаў, што цалкам дапушчальна дадаць гераіню з такім «сапсаваным» пачаткам. Гэта дапаможа паказаць рост галоўнага героя ў будучыні.
— Мяне хвалюе не столькі Нацукі, колькі сам факт, што чысты і нявінны Такумі сутыкаецца з такой, як яна — вопытнай, дасведчанай. У гэтым ёсць штосьці захапляючае.
Шыгэна: Такумі і Нацукі, можна сказаць, — поўныя супрацьлегласці. Нацукі праз шмат чаго прайшла, іх жыццёвыя шляхі зусім розныя. Але з самага пачатку ў мяне была такая думка: ў глыбіні душы яны абодва чыстыя і нявінныя, і таму цягнуцца адно да аднаго. Безумоўна, калі б Нацукі першапачаткова паводзіла сябе як «тыповая гераіня мангі», з ёй было б нашмат прасцей працаваць у далейшым. Аднак у наш час такія дзяўчаты, як яна, мабыць, сталі звычайнасцю.⁶ Таму, я думаю, нявінныя дзяўчаты — гэта хутчэй ілюзія, чым рэальнасць.
У самой гісторыі настае момант, калі Такумі, нарэшце, дазнаўся, што Нацукі ходзіць на аплатныя спатканні. А сама Нацукі толькі пакончыла з «Папай» і задумалася аб тым, што хоча пабудаваць сур'ёзныя стасункі з Такумі — і вось, адбываецца гэтая сітуацыя, іх стасункі разбураюцца. Але менавіта ў той момант яны становяцца роўнымі. І тое, што адразу пасля гэтага ў Хачыроку ламаецца рухавік, — гэта таксама сімвал пачатку чагосьці новага.
— Цікава. Ці атрымлівалі Вы негатыўную рэакцыю да Нацукі ў фанатскіх пісьмах?
Шыгэна: З боку чытачоў не было ні негатыўнай, ні станоўчай рэакцыі. Некаторыя маладыя дзяўчаты пісалі: «Мне не падабаецца Нацукі», але такая рэакцыя чаканая, я такога і дабіваўся. У гэтым і была мая задумка — каб яе не любілі. Хаця ў той жа час я атрымліваў пісьма па тыпу: «Так, сітуацыя непрыемная, але хочацца спадзявацца, што Нацукі и Такумі змогуць усё паправіць».
— У самым пачатку я думаў, што Нацукі будзе з'яўляцца ўсё часцей і часцей, але, на маё здзіўленне, гэта выявілося не так. Мне самотна без яе.
Шыгэна: Мяне вельмі трывожыць, што Вы так гаворыце. (смяецца) Добра, зразумеў. Я і так хацеў расказаць гісторыю Нацукі як патрэбна з самага пачатку.
— Ведаеце, мне здаецца, што якраз дзякуючы Нацукі чароўнасць Такумі раскрываецца поўнасцю.
Шыгэна: Хм-м... Нават не ведаю. Але калі б не Нацукі, Такумі было б няма дзе выявіць сябе — за выняткам, бадай што, ваджэння. Вось чаму Нацукі была вельмі важная ў пачатку. Асабістасць Такумі вельмі моцна выявляецца, калі ён за рулём. Аднак у іншыя моманты — калі, напрыклад, ён размаўляе з Іцукі ці працуе на запраўцы — Такумі больш слухач, трошкі няўважлівы. А калі ён праяўляе якую-небудзь ініцыятыву або гаворыць пра сябе — гэта амаль заўсёды адбываецца поруч з Нацукі, дзе слухачом становіцца ўжо яна.
— І праўда. Але ў апошні час добра праводзяць час толькі Ікэтані-сэнпай і Іцукі. (смяецца) А хаця... «добра праводзяць час» — гэта не зусім той выраз.
Шыгэна: Так. І ў Ікэтані, і ў Іцукі ўжо было сваё каханне⁷, так што прыйшоў час і для...
Такумі — мой ідэал, і, магчыма, ён мне нават бліжэй, чым Гун⁸
— Навокал «Initial D» усё яшчэ шмат загадак. Асабліва гэта тычыцца маці Такумі. Яна так і не з'явілася.
Шыгэна: Гаворачы пра яе... Ці памерла, ці сышла з дому, кінуўшы Бунту і Такумі, штосьці з гэтага. (смяецца)
— Сур'ёзна?! Ці Вам не безадказна, як аўтару, так казаць?
Шыгэна: Трэба будзе добра прадумаць гэты момант да наступнага ваншоту.
— Ён будзе ў спецвыпуске, ці дзесьці яшчэ?
Шыгэна: Прыкладна ў канцы студзеня я планую зрабіць перапынак ад асноўнай гісторыі. У гэты час я хацеў выпусціць пару радзелаў пра мінулае ў часопісе «Young Magazine»⁹. Можа, намаляваць момант, калі Такумі быў у сярэдняй школе і толькі пачынаў вадзіць? Ці пайсці далей і расказаць пра той час, калі вадзіў яшчэ яго бацька, а сам Такумі быў зусім маленькім? Гэта было б дзіўна, але забаўна. Але я яшчэ не звузіў круг ідэй.
— Вы аднойчы сказалі: «Такумі — мой ідэал, і я б хацеў быць падобным на яго» — гэта праўда?
Шыгэна: У плане характару — так.
— Але у адзін момант гэта быў Гун, а ў іншы — Такашы з «DO-P-KAN»¹⁰.
Шыгэна: Так. Толькі цяпер гэта Такумі. І ён вельмі моцна адрозніваецца ад таго ж Гуна. Такумі больш «натуральны», спакойны. Я хацеў зрабіць яго простым хлопцам.
— А Вы сапраўды падобны на яго, калі так падумаць. У таму плане, што ён трошкі няўважлівы.
Шыгэна: Такумі выйшаў не такім выразным. Магчыма, па натуры я зрабіў яго бліжэй да сабе. Можна сказаць, зрабіў яго больш рэалістычным. У мяне атрымалася выклікаць у чытачоў пачуццё блізкасці да персанажа. Аднак, у адрозненне ад Гуна, ў яго не так шмат харызмы.
— Але ў час ваджэння ён вельмі харызматычны.
Шыгэна: Так і павінна быць. Нават калі звычайна Такумі не такі — кантраст сам па сабе цікавы. А вось такі персанажы, як Гун, на здзіўленне добра працуюць на другарадных ролях. Бачачы іх, даўнія фанаты «Bari Bari Densetsu» могуць панастальгаваць.
— Вы ж пра братоў Такахашы, правільна?
Шыгэна: Так. Калі скласці іх і Такумі, а потым падзяліць на два — атрымаецца прыкладна Гун.
Працяг будзе...
Заўвагі:
Шыгэна-сэнсэй¹ — чамусьці здавалася, што могуць з'явіцца пытанні наконт «сэнсэя». На ўсякі выпадак растлумачу: акрамя настаўнікаў і ўрачоў, «сэнсэямі» таксама называюць і мангак.
«Oretachi Zekkouchou!»² — праца, з якой Шыгэна-сэнсэй дэбютаваў у часопісе «Monthly Shonen Magazine».
«Bari Bari Densetsu»³ — першая серыйная праца Шыгэна-сэнсэя.
«Афудэсакі»⁴ — ці お筆先 (ofudesaki) — першапачаткова наогул рэлігійнае пісанне, якое было напісана Дэгучы Нао ў стане апантанасці. Уласна, як я зразумеў, адсюль і пайшла метафара пра стан, у якім рукі «самі» пішуць ці малююць. Літаральна можна перакласці як «Свяшчэнны кончык кисці» або неяк у гэтым духу.
«Я бачыў Бога» Айртана Сэны⁵ — ці, як было ў тэксце, セナの「神が見えた」— цытата Айртана Сэны ў адным з інтэрв'ю пасля сваёй першай перамогі ў «Формуле-1».
«Дзяўчаты, як Нацукі»⁶ — падумаў, што гэта таксама можа запатрабаваць тлумачэнні. Я думаю, ўсе ў курсе, што падзеі «Initial D» адбываюцца ў 90-ыя. І менавіта ў гэты час з'явіўся тэрмін 援助交際 «enjokousai», г.зн. тыя самыя аплатныя спатканні. Больш дакладнае значэнне гэтага слова: спатканні старпёраў з маладымі дзяўчатамі (часта непаўналетнімі), часам уключаючымі ў сябе сексуальныя паслугі (але зусім не заўсёды), за грошы. Вельмі распаўсюджаная тэма ў Японіі 90-ых. І якраз гэта мае на ўвазе Шыгэна-сэнсэй, кажучы, што такія дзяўчаты, магчыма, сталі звычайнасцю. Таму што такога было сапраўды шмат. Ды і зараз гэта нікуды не дзелося, наколькі я ведаю.
Ікэтані, Іцукі і іх закаханасці⁷ — можа, гэта лішне, але тут я проста праясню таймлайн. Спэшл выйшаў 24-га лістапада 1998-га года. Тады было экранізавана 24 серыі першай стадыі з 26-ці. Так што з Ікэтані і Мако ўсё зразумела, нават экранізацыя ўжо была. А вось калі казаць пра мангу, тое тады апошнім быў 13-ты том. І апошні раздзел 13-га тома якраз на тым моманце, дзе Такумі ганяў з Ватару, а Іцукі застаўся яго чакаць разам з сястрой Ватару — Казумі. Так што Іцукі там наогул нядобра.
Гун⁸ — галоўны герой мангі «Bari Bari Densetsu».
«Young Magazine»⁹ — часопіс, у яком выпускаліся раздзелы «Initial D».
«DO-P-KAN»¹⁰ — чацвёртая серыйная праца Шыгэна-сэнсэя, а Такашы - галоўны герой гэтай мангі.