Чорнае поле. 2022
Чорнавокая жанчына сядзела і плакала. Яе слезы цеклі па белым шчакам. Побач сядзелі дзве блакітнавокія сяброўкі. Яны прыціскалася да яе, выціралі слёзы жанчыны.
У чорных вачах адлюстроўвалася ўсё чорнае, што мела яна. І калі зазірнуць туды, то можна ўбачыць, што чорнае поле засеяна нібыта да канца краявіду.
Адна сяброўка падала сурветку, белую, як снег, каб параўнаць яго з чорным полем унутры.
Другая, дзякуючы святлу гэтай сурветку, зазірнула ўнутр. Яна трымала ў руках ключы ад сваёй кватэры.
Чорнавокая жанчына не супрацьстаяла і толькі дазваляла рэкам цекчы па плячох і сцёгнах.
З хірургічнай дакладнасцю сяброўка гострым ключом ад кватэры, пачала шкрэбсці поле з чорнымі ягадамі. Усе напружана назіралі, чакаючы, як зацягнецца справа.
Сяброўка з белай сурвэткай першая охнула, калі ўбачыла, што не ягады былі чорныя, а зямля.
- Чорназём - самая пладародная глеба! - сказала сяброўка з ключамі.
- А чаму там усё чорнае тады? - запыталася чорнавокая жанчына, не адчуваючы болю.
- Пыл, гэта пыл! - закрычала сяброўка з сурветкай, пужаючы іншых наведвальнікаў кавярні ля чыгуначнай станцыі.
Усе зачаравана сядзелі і глядзелі, як чорныя вочы жанчыны заззялі і першыя кроплі зялёнага, пладароднага, вітальнага нарадзіліся ў глыбіні.
- Прыйдзе час і задзьме вецер, усе ягады стануць свайго колеру, - паабяцала сяброўка з сурветкай і, азірнуўшыся, ўбачыла, што наплакала яна да калена слёз.
Сяброўка з ключамі скінула куртку і нырнула ў ваду салёную. Яны з гора патрапілі на мора.