Пачатак
Вялікую залю напаўнялі гукі музыкі Баха. Спрытныя пальцы настаўніцы Альбіны Кавальковай скакалі па чорным і белым клавішам фартэп’яна, ствараючы гэтыя мелодыі. Зусім побач з ёй у неспакойным танцы зліліся вучні музыкальнай школы. Яны трымалі фінальны іспыт і ад іх чакалі найлепшага. Асабліва ад Дзіяны Ермаловіч.
Дзяўчына была спадчынніцай усім вядомага ў Навагрудке сямейства. Бацькі загінулі і яе выхоўваў дзядзька, малодшы брат яенага бацькі. Вядомы скульптар з Мінска Фама Ермаловіч кінуў усё ў тым горадзе, каб зараз падтрымліваць пляменніцу.
Высокая, вышэй,чым прыстойна, з вузкімі сцёгнамі, яна раздражняла ўсіх, таму што ведала, хто яна такая. У кожным слове і поглядзе было наскрозь бачна яе стаўленне да тых, хто яе аточваў. Рэдкія настаўнікі ў музычнай школе і яенай гімназіі маглі знайсці падыход. Дзядзька таксама не спрыяў дысцыпліне падапечнай.
Альбіна добра ведала свае ноты, таму дазволіла свайму погляду адарвацца ад інструмента і зірнуць на мужчыну. Яшчэ малады і дужы. Ён сядзеў побач з дырэктаркай школы, ды рабіў выгляд, што назірае за Дзіянай. Ды толькі вочы яго то раз, то два скакалі ў бок маладой выкладчыцы, якая падабалася ягонай пляменніцы. Адчуваючы гэта Кавалькова аддалася музыцы і спакойна дайграла да канца іспыта.
Як толькі скончыліся апладысменты, да Дзіяны і іншых выпускніц падыйшлі малодшыя вучні з кветкамі, бо ўсе сдалі іспыт на выдатна. Спачатку малодшая Ермаловіч прыняла кветкі, а потым размахнулася і кінула імі ў свайго дзядзьку. Не з удзячнасцю, а з жорсткасцю.
Пашыбавала да выхаду. Толькі ля самых дзвярэй прыйшоў у сябе Фама. Кінуўся за пляменніцай, каб атрымаць адказы. Альбіна імгненне думала , а потым рушыла туды, углыб іх канфлікта. Інакш да сямейнага сэрца не дакрануцца.
Дзядзька і дзяўчына стаялі ў нешырокім калідоры школы і на мармуровую падлогу лілася кроў. Дзіяна ўдарыла мужчыну і разбіла яму нос. Пакуль усе кінуліся да дзяўчыны, каб адцягнуць яе, настаўніца падыйшла да мужчыны.
- Давайце я вас правяду ў прыбіральню, - яна была вельмі спакойная і засяроджаная. Хоць унутры ўсё сціскалася ад жаху.
- Калі ласка, Альбіна Васільеўна, - адказаў мужчына, адной рукой прытрымліваючы кроў, што лілася з шырокага носа з ермаловічскай гарбінкай.
Другой рукой ён ухапіўся за маладую дзяўчыну. Калі за імі зачыняліся дзверы, то Альбіна пачула, як нехта выклікае міліцыю, але не стала ім замінаць.
Дзіяна Ермаловіч замест танцавальнага каледжа ў сталіцы паехала ў прыватную школу, якой замянілі калонію.
- 8 студзеня 1987 года, 35 год, нарадзілася ў горадзе Нальшаны.
- Ваша пазыка складае - 12 тысячы беларускіх рублей. - адказала супрацоўніца банка роўным, як шкло, голасам. Не падняла вочы ад манітора на постаць жанчыны.
Высокая, амаль дзвюхметровая Жанна Безкаравайная паправіла неспакойнай рукой русыя валасы. Паспрабавала сціснуць зубы, каб тыя не заскрыгаталі. Стрымалася. Падзякавала жанчыне, ды выйшла з аддзялення банка.
Зялёным колерам мільгалі літары беларусбанка. Дарога да машыны падалася натуральна крыжовай. Жнівеньскі дождж толькі злаваў і заліваў бледны твар. Жанчына не адразу адчыніла дзверы, бо стары ключ не паварочваўся.
Уключыўшы лямпачку над галавой, Жанна дастала з заплечніка гаманец. Адчыніла і знайшла там два рублі. Апошнія. А ёй патрэбна заплаціць за арэнду крамы, за дом, за паліва, за школу дзяцей, набыць хаця б трошкі ежы, у лядоўні засталося чатыры яйка.
Больш пазык ёй ніводны банк не дасць. Яна павінна ўсім навокал. 12 тысяч толькі афіцыйна, а сколькі па сябрам і сяброўкам занята.
Жанна заплакала. Не крычала і не злавалася. Гэта былі слёзы стамлення, уся душа ў яе выпалілася дашчэнту. Яна дарослая жанчына, а ў яе ўсё яшчэ нічога няма, акрамя двух дзяцей, якіх патрэбна карміць, ды бясконцых пазык.
Думкі пра дзяцей павярнулі яе ў сябе. Жанчына выцерла слёзы і завяла машыну. Ехаць было нядоўга, але жанчына паспела ўспомніць усіх, каго ведала, каб падумаць, дзе яшчэ пазычыць. Матэматычны мозг выбудоўваў розныя схемы, але вынік быў адзін.
Засталося пазычыць толькі былому мужу. Боль і стамленне змяніліся злосцю. Да чаго яна дайшла!!! Тэлефанаваць Рудольфу, каб выжыць. Яна была ўпэўнена, што гэтага ніколі не адбудзецца. Той нават аліменты не плаціў, бо яна сама адмовілася.
Перад Жаннай стаў выбар - закапацца ў пазыках і прызнаць сябе банкротам, альбо пераступіць праз свой гонар і папрасіць грашэй у бялога мужа. Да сённяшняга дня, як бы кепска ўсё не было, а яна абірала першы варыянт.
Дом у Млынным завулку дастаўся ад дзеда. Была яшчэ адна хата, ад бацькі. Аднак прыйшлося яе прадаць. Бо ўсе грошы ў спадчыну атрымала - спусціла. Толькі дачка прасадзіла ўсё калі пачала займацца бізнесам.
Зараз у гэтым доме іншыя гаспадары. Жанчына помніла, як першы раз там вясной аралі зямлю. У яе слёзы цеклі па шчакам. Сапраўдныя калгаснікі. На гэтым месцы ніколі нічога акрамя чыстацела не расло.
Жанна закрыла машыну, але не пайшла адразу дадому. Хоць у вокнах гарэла святло, дзеці нечым займаюцца. Матчын пачатак узяў верх над гонарам. У руках загарэўся айфон, пальцы шукалі кантакт былога мужа ў тэлеграме.
Усё ў іх магло атрымацца раскошна, а атрымалася па-дурному. Яна паехала на стажыроўку ў Германію, а ён - Рудольф Лангліўц - сын беларускіх эмігрантаў у другім пакаленні там з ёй і пазнаёміўся. Сем гадоў яны пражылі на дзве краіны.
Яны пажаніліся ў Германіі, мядовы месяц прайшоў у Беларусі. Дачка нарадзілася ў Берліне, а сын - у Мінску. Тры гады таму Жанна не вытрымала і разыйшлася, каб не пакутаваць. Спакойны Рудольф прыняў гэта, чым яшчэ больш раззлаваў ганарыстую беларуску.
Характэрныя для тэлеграма гудкі, бдзынь.
- Нана? - жанчына на фізічным узроўне адчула задаввльненне ад таго, сколькі здзілення было ў мужскім голасе.
Яна ніколі сама яму не тэліла Нават калі яны толькі пачыналі сустракацца, ды калі ажаніліся. Ніколі. Столькі страху для яе хавалася ў гэтым. Падаецца, што яна памрэ ад гэтага дзеяння. Жанчына прыслухоўвалася да свайго цела. Здаецца, не памірала.
- Я па справе. - сур’езным тонам пачала жанчына, каб той сабе чаго не падумаў.
- Нана, ты чаго? Ты мяне баішся? Я так сумаваў па табе. Як твае справы? Як рабяты? Ты чаго маўчыш? Хочаш я прыеду?
Жанна сапраўды адчула, што не можа і слова сказаць. Не помніла, калі апошні раз нехта цікавіўся яенымі справамі, акрамя дзяцей і інтэрнэт банкінга. Здрадніцкія пачуцці падступілі да горла і прымусілі сябе званітаваць.
- Рола, я не хачу, каб ты прыязджаў. Толькі дзецям настрой сапсуеш. Можаш толькі грошы нам даслаць? Ты ж ведаеш, я рэдка прашу.
- Я цябе ўчуў, Жанна, - голас мужчыны стаў сталёвым, як тонкі ліст метала. - Я дашлю сколькі змагу заўтра раніцай. Перадавай Эме і Ільву мае абдымкі.
Рудольф першы паклаў слухаўку і жанчына адчула, быццам на яе вылілі вядро халоднай вады. Стала брыдка за тое, як яна размаўляла з былым мужам. Было чуваць, як ён да яе лашчыцца, а яна... Даўбешка.
Падняўшы вочы ад тэлефона, яна ўбачыла стары млын. Яены дзед быў апошнім млынаром, калі ёй было 16, то ён памёр і пакінуў гэтую махіну ў спадчыну. Што з такім скарбам рабіць тая не ведала.
Тупнуўшы ад злосці нагой, Жанна рушыла дадому, не вадаючы, што сказаць дзецям.
***
Нестар стаяў пасярод начнога Навагрудка. Ён падхапіў сваю невялікую сумку і пайшоў уздоўж ліхтароў. У сумцы ляжала трохі адзення, планшет і ўсе астатняе месца займалі кнігі па архітэктуры, якія ён катэгарычна не мог чытаць з электронных прылад.
Хутка сюды прыедзе ўся яго кампанія. Каб тут жыць і дапамагаць. Яны ўсе таксама гатовы ўкладацца ў гэтую справу. Якім заўгодна чынам. За гады вучобы ў хлопца атрымалася запаліць вагеньчык цікаўнасці ў іхных сэрцах. З гонарам ён успамінаў гадзіны спрэчак і падлікаў. Тыя часы пазадк. А папераду будзе весела. Пакуль ён толькі ідзе.
Ідучы ён зразумеў, чаму Наваградак некалі на першым курсе захапіў яго думкі, сэрца і час.
Бо на ўсіх паказальніках быў ягоны родны горад Навадуб. Белыя літары на сінім фоне. Там ён нарадзіўся ў не шчаслівай сям'і сваіх бацькоў. Там прайшло яго дзяцінства, першыя гады. Пакуль маці не з'ехала ў Варшаву, каб забыцца пра бацьку. Нестару было гадоў 13. Прыблізна так.
Зараз там з усёй радні засталіся толькі стрыечны брат і сястра. У яго сям'я поўная чаша - жонка і 5 дзяцей. У яе - нікога, акрамя брата. А Нестара вось так панасіў лёс. То тут, то там, то проста зараз. Ён глядзеў навокал і адчуваў, што быў тут некалі. Хоць канкрэтных успамінаў у яго няма.
Як бы хацеў ён не мець прытулку і проста адшукаць яго пасярод гэтага жнівеньскага вечара. Каб усё было, як у герояў Баршчэўскага ці Караткевіча. Ды толькі ў гэны раз усё празаічна. На тэлефон прыйшло паведамленне ад Лукі Янчэўскага.
Універсітэцкі сябра, які збёг з 3 курса Ягелонскага ўніверсітэта, каб паехаць жыць у вёску пад Навагрудкам. Там у Аданпале быў стары фальварак, які Лука выкупіў і хацеў аднавіць. За 2 гады ў яго амаль атрымалася, то ён здолеў за кошт турыстаў набыць сабе невялікую кватэру на краі горада.
Чакаю цябе, сто накрыў, алкаголь прыбраў, жанчын у акрузе ўсіх схаваў, чакаю.
Але перад тым, як пайсці згодна гугл.мапам да патрэбнай вуліцы, ён звярнуў на вуліцу, па якой марыў прайсці столькі год. Вельмі хутка адкрылася поле, дзе бур’яном расла трава, толькі рэдкія сцежкі паказваліся сярод. Людзі абыходзілі ля рэшткаў, каб скараціць свой шлях і не ўяўлялі побач з чым знаходзяцца.
Нестар пакінуў рэчы на тратуары і з трапяткім сэрцам спусціўся ўніз па мокрай начной траве. Усё ўнутры грукатала і бруліла. Не адзін год свайго жыцця ён прысвяціў таму, што распрацоўваў праект аднаўлення рэшткаў гэтай велічы
Навагрудскі замак пабудаваны ў XIV—XVI стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях. У яго сценах праходзілі дзяржаўныя сеймы, сустрэчы паслоў і каралёў. Гэта ўнікальнае збудаванне абароннага дойлідства сваёй эпохі размешчана на Замкавай гары, абкружанай ровам.
Гэтыя радкі з Вікіпедыі назаўсёды застануцца ў падкорку нестаравай галавы, столькі разоў яно прачытана. І гэта толькі дробная кропля ў акіяне таго, што ён ведаў на самой справе. Тое, як павінен выглядаць замкавы комплекс, малады архітэктар некалі насніў. Абараніў праект на найлепшую адзнаку.
Перад ім ззялі раскоша і багацце еўрапейскіх архітэктурных бюро, дзе б ён праектаваў дамы і рэзідэнцыі фондаў, арганізацый і камітэтаў. А ён.. Дурань, ўшо нікога не паслухаў і вярнуўся на Радзіму. Тая сустрэла яго холадам пасярод жніўня і маўклівымі мінакамі.
Толькі Нестар не звяртаў на гэта ўвагі, як конь на іпадроме, ён зашорана бачвў тоькі сваю бліскучую мэту і нічога больш. Ён перачытаў усё пра Алега Хадыку, яго рэстаўрацыйныя майстэрні і беларускую архітэктурную канцэпцыю.
Абыйшоўшы рэшткі замка, вымачыўшы ногі і каштоўныя бацінкі, ён павярнуўся да сваіх рэчаў. Папераду непростыя дні, тыдні, гады працы. Ён ужо паспеў з Мінска запісацца на прыём да старшыні райвыканкама. Як бы страшна не было такое рабіць.
Шлях да сябра быў нядоўгі. На дарозе, што была слаба асвечана ліхтарамі ён не сустрэў людзей і ад таго рабілася няўтульна. Пасля доўгага жыцця ў сталіцы цяжка было да такога прызвычаіцца. Лука пасяліўся ў пяціпавярховым будынку, пабудаваным за часоў Брэжнява і някепска захаванага да сёння.
Утульная, нечакана модная кватэра змяшчалася на 3 паверсе. Яна была падобна да аазіса сярод правінцыйнай пустэчы. Лука стаяў у хатнім адзенні і быў зусім не падобны да Лукі Янавіча Янчэўскага ўніверсітэцкага перыяда.
Нестар адразу ажно разгубіўся калі той яго моцна абняў.
- А ты сёння не першы мой госць, браце, - хітра падміргнуў той і, не дазволіўшы сябру скінуць абутак, павёў на кухню.
Там ззяла толкі фіялетавае святло, а стол і шафы выкананы ў аднолькавым чорным колеры. За чорным сталом і сядзела былая дзяўчына Нестара.