Што ўзяць у паход 🎒
1. Тэлефон, грошы (карта і наяўнымі), дакументы (можа спытаць праваднік ў цягніку)
🚂 Калі квіток на цягнік у адзін бок каштуе больш за 30 злотых, больш выгадна купіць Dolnośląski Bilet Weekendowy 🎫. Кошт квітка складае ўсяго 59 злотых і дае права на неабмежаваную колькасць паездак на цягніках Kolei Dolnośląskich i PolRegio на працягу ўсіх выходных (можна ўжыць код KD2023 i атрымаць 50% знiжку🚨)
🤳 Таксама раім усталяваць на тэлефон дадатак mapy.cz (iphone | android), таму што паходы звычайна пракладзены ў ім. Акрамя таго, ў гэтым дадатку зручна будаваць маршруты: напрыклад, там можна ўбачыць па шляху якога колеру вы зараз ідзяце 🟥🟨🟩🟦⬛️
2. Вада, гарбата, ежа (кожны бярэ сам сабе на сваё меркаванне з разліку практычна на цэлы дзень)
3. Заплечнік, зручнае спартовае адзенне і абутак, галаўны ўбор ад сонца (надвор'е ў гарах пераменлівае, таму варта прыхапіць байку, куртку, дажджавік), слінг, калі бярэце малое дзіця
4. 🐕 Для сабак: квіток на цягнік, наморднік, ланцуг, ахоўныя сродкі ад кляшчэй
5. ❄️ У халодную пару года дадаткова: зручнае, адпаведнае надвор'ю адзенне і абутак. У гарах значна халадней за Уроцлаў. Пад нагамі можа быць і снег, і лед, і лужыны, і каша з бруду. Боты лепш спецыяльныя, горна-турысцкія. З неба можа ісці і снег, і дождж, тэмпература можа быць ніжэй за нуль. Штаны і штосці пад штаны, байка, куртка, шапка, запасныя шкарпэткі (а то і не адна пара), рукавіцы, дажджавік
6. Ахоўныя сродкі ад сонца і насякомых (кляшчы, камары)
7. Туалетная папера, вільготныя сурвэткі
8. Кніжачка для пячатак
9. 🩹 Аптэчка
10. Добры настрой 😉