September 11

РЭТРАСПЕКТЫВА: Як мінчане пабачылі Купалле ўвясну

Мала святаў на Беларусі, якія любяць гэдак моцна, як Купалле. Адное з самых прыгожых і цікавых, яно да гэтага часу святкуецца беларусамі і пераасэнсоўваецца ў мастацтве. Купальскі абрад вельмі багаты на вобразы, элементы, і ўсе яны адсылаюць да розных стыхій: вады, агню, зямлі і паветра. Балетмайстар Сяргей Мікель вырашыў пераасэнсаваць гэтае дзейства на сцэне Музычнага тэатра і звярнуўся да Лізаветы Лобан, маладой беларускай кампазітаркі. Яго галоўная задача заключалася ў стварэнні яркага кантрасту паміж рознымі выявамі беларускага Купалля. Новы сезон Музычнага тэатру, які пачынаецца ў верасні-2026, адкрываўся гэтым жа балетам.


Чатыры стыхіі, якія ёсць ў купальскіх абрадавых дзеяннях, сталі чатырма падзеламі балета і далі ім назвы. Кожная чатка насычана асаблівым сюжэтам, якое ўвасабляецца з гучанні. Кампазітарка, а за ёй і слухачы, атрымалі ўдостаць асалоды ад цікавых прыёмаў ігры на аркестровых інструментах, уважлівага стаўлення да гучання чалавечага голасу. Больш за тое, у балеце прагучаў голас самой аўтаркі ў якасці плэйбэка. Як яна растлумачыла матывацыю яго выкарыстання, электроннае гучанне дадае аб’ёму гуку, адчыняе некую іншую прастору. Складаным пытаннем пад час стварэння музыкі для балета з’яўляецца рытмавая арганізацыя: першая рэдакцыя твора Лізаветы гучала больш аўтэнтычна, але танцоры гэтага не ацанілі. І гэта зразумела – для руху патрэбна рытмічная апора. Таму, каб загучаць для слухачэй, музыцы трэба было прайсці некаторыя выпрабаванні. Стылістычны сінтэз твора нагадвае, што мы слухаем сучасную кампазітарку, але не пужае наватарствам і не адрывае ад кантэксту даўніны. У Лізаветы атрымалася стварыць моцны кантраст паміж дзеямі, але вельмі важна, што захавалася цэльнасць усей падзеі. За гэта можна дзякаваць такасама Сяргею Мікелю і ўсім удзельнікам пастаноўкі.

Акрамя сімпатыі глядачоў, аб цікавасці балета і яго высокім прафесійным узроўні гаворыць тое, што ён паспеў трапіць ў рукі музыказнаўцаў: адна з студэнтак Акадэміі Музыкі ўжо піша па ім дыплом. А ў новым сезоне аб гэтым сведчыць колькасць запланаваных пастановак.

Застаецца толькі пажадаць Лізавеце поспехаў з выкананямі гэтага твора і стварэннем наступных, а гледачам і слухачам – цікавых беларускіх прэмьер.

Ганна Жаваранак Фота з сайта Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра