Anton Schukaŭ
@kfpuls
4 posts

Плэйліст месяца: Верасень

У чарговы плэліст, першы плэйліст восені, трапілі кампазіцыі якіх аб'ядноўвае эстэтыка мінімалізму, "новай прастаты". Яшчэ адной адметнай рысай падабраная музыкі, з'яўляецца такая "складаная" рэч для сучаснай музыкі як мелодыя і гармонія.

РЭТРАСПЕКТЫВА: Як мінчане пабачылі Купалле ўвясну

Мала святаў на Беларусі, якія любяць гэдак моцна, як Купалле. Адное з самых прыгожых і цікавых, яно да гэтага часу святкуецца беларусамі і пераасэнсоўваецца ў мастацтве. Купальскі абрад вельмі багаты на вобразы, элементы, і ўсе яны адсылаюць да розных стыхій: вады, агню, зямлі і паветра. Балетмайстар Сяргей Мікель вырашыў пераасэнсаваць гэтае дзейства на сцэне Музычнага тэатра і звярнуўся да Лізаветы Лобан, маладой беларускай кампазітаркі. Яго галоўная задача заключалася ў стварэнні яркага кантрасту паміж рознымі выявамі беларускага Купалля. Новы сезон Музычнага тэатру, які пачынаецца ў верасні-2026, адкрываўся гэтым жа балетам.

Плэйліст месяца: Жнівень

У жнівеньскі плэйліст трапілі опусы напісаныя выключна ў XXI стагоддзі. Сярод акадэмічнай музыкі ў спісе адзначыўся і неакадэмічны праект Telefon Tel Aviv — яскравы прадстаўнік IDM.

Плэйліст месяца: Ліпень

У тэставым фармаце мы робім першы плэйліст месяца. Ён будзе быццам бы вынік цікавай музыкі за месяц. Усе кампазіцыі будуць раздзеленыя на розныя катэгорыі. Там вы зможаце знайсці спасылкі. Часам, у нашых плэйлістах будуць прадстаўленыя опусы неакадэмічнай музыкі, але гэта ніколькі не змяншае ейнай мастацкай якасці.