November 24, 2023

ІдзеМы ў горы 🏔

ІдзеМы ў горы – ініцыятыва беларусаў Уроцлава, аб'яднаных любоўю да падарожжаў. З 2022 года ладзім паходы па гарах для ўсіх жадаючых, без увагі на ўзрост, досвед, ўзровень падрыхтоўкі і краіну паходжання.
– больш за 15 паходаў, што ўжо адбыліся
– 40 асобаў – сярэдняя колькасць дарослых і дзяцей у кожнай вандроўцы
– 500+ аднадумцаў у групе ў Тэлеграм
– pet-friendly 🐾
– вялікая сям'я з Беларуссю у сэрцы
🤍❤️🤍

Гэты артыкул – анталогія усіх паходаў і нашых ведаў. Карыстайцеся, адзначайце ў сацсетках #ІДЗЕМЫЎГОРЫ і далучайцеся! Уваход вольны 😉

🎒 Што ўзяць з сабой у паход
📚 Кніжачкі для пячатак
🗺️ Мапа паходаў
📝 Спіс паходаў

Што ўзяць з сабой у паход

1. Тэлефон, грошы (карта і наяўнымі), дакументы (можа спытаць праваднік ў цягніку)

🚂 Калі квіток на цягнік у адзін бок каштуе больш за 30 злотых, больш выгадна купіць Dolnośląski Bilet Weekendowy 🎫. Кошт квітка складае ўсяго 59 злотых і дае права на неабмежаваную колькасць паездак на цягніках Kolei Dolnośląskich на працягу ўсіх выходных
🤳 Таксама раім усталяваць на тэлефон дадатак mapy.cz, таму што ніжэй будуць спасылкі на паходы, пракладзеныя ў ім. Акрамя таго, ў гэтым дадатку зручна будаваць маршруты: напрыклад, там можна ўбачыць па шляху якога колеру вы зараз ідзяце 🟥🟨🟩🟦⬛️

2. Вада, гарбата, ежа (кожны бярэ сам сабе на сваё меркаванне з разліку практычна на цэлы дзень)
3. Заплечнік, зручнае спартовае адзенне і абутак, галаўны ўбор ад сонца (надвор'е ў гарах пераменлівае, таму варта прыхапіць байку, куртку, дажджавік), слінг, калі бярэце малое дзіця
4. 🐕 Для сабак: квіток на цягнік, наморднік, ланцуг, ахоўныя сродкі ад кляшчэй
5. ❄️ У халодную пару года дадаткова: зручнае, адпаведнае надвор'ю адзенне і абутак. У гарах значна халадней за Уроцлаў. Пад нагамі можа быць і снег, і лед, і лужыны, і каша з бруду. Боты лепш спецыяльныя, горна-турысцкія. З неба можа ісці і снег, і дождж, тэмпература можа быць ніжэй за нуль. Штаны і штосці пад штаны, байка, куртка, шапка, запасныя шкарпэткі (а то і не адна пара), рукавіцы, дажджавік
6. Ахоўныя сродкі ад сонца і насякомых (кляшчы, камары)
7. Туалетная папера, вільготныя сурвэткі
8. Кніжачка для пячатак, калі ёсць
9. 🩹 Аптэчка
10. Добры настрой 😉

Кніжачкі для пячатак

Кніжачкі для пячатак можна купіць у кнігарні побач з Галерэяй Дамініканскай альбо на Allegro

1. Diadem Polskich Gór – 80 найвышэйшых вяршыняў горных хрыбтоў і масіваў Польшчы. 📍Вяршыні на Google Maps
2. Korona Sudetów – 22 самыя высокія вяршыні ў польскіх, чэшскіх і нямецкіх Судэтах. 📍Вяршыні на Google Maps
3. Sudecki Włóczykij – пашырэнне кнігі Korona Sudetów. 100 вяршынь Судзецкіх гор, якія знаходзяцца ў Польшчы, Германіі і Чэхіі. 📍Вяршыні на Google Maps
4. Książeczka GOT PTTK – кніжачка для вольных мастакоў: у ёй няма зададзенага спісу вяршыняў (усе старонкі пустыя)

Мапа паходаў

Усе паходы сабраныя на Google Maps📍

Спіс паходаў

1. Sokolik Duży, 15 км 07.08.2022
2. Chełmiec, 12 км 28.08.2022
3. Borowa, 15 км 25.09.2022
4. Ślęza, 15 км 09.10.2022
5. Zamek Chojnik, 8 км 23.10.2022
6. Włodzicka Góra – Nowa Ruda, 10 км 15.01.2023
7. Rudawy Janowickie, 16 км 19.03.2023
8. Trójgarb, 14 км 23.04.2023
9. Dzikowiec, 15 км 07.05.2023
10. Kalenica, 15 км 28.05.2023
11. Świętej Anny та Museum Górnictwa w Nowej Rudzie, 14 км 09.07.2023
12. Kolorowe Jeziorka та гара Wielka Kopa, 15 км 10.09.2023
13. Wielka Sowa, 20 км 14.10.2023
14. Waligóra, 20 км 26.11.2023
15. Sokolik Duzy i Krzyzna Góra, 10 км 18-19.12.2023

Sokolik Duży 15 км

Гара Sokolik Duży
Шлях на гару Sokolik Duży
Адпачынак каля Schronisko Szwajcarka
Шлях на гару Krzyżna
На вяршыні гары Sokolik Duży

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:12 цягнік Wrocław Główny – станцыя Trzcińsko (ехаць 2 гадзіны)
2. 🥾 Станцыя Trzcińsko – турпрытулак Schronisko Szwajcarka: каля 3км па роўнай дарозе, большая частка якой асфальтаваная + яшчэ 1км па лясной камяністай дарозе пад невялікім ухілам
3. 🏕️ Адпачынак, перакус на паляне турпрытулку Szwajcarka
4. ⛰️ Турпрытулак Szwajcarka – гара Sokolik Duży: 1,5-2км па маляўнічай сцежцы з невялікім ухілам
5. 🥾 Вяртанне да турпрытулку Szwajcarka, адпачынак, абед. У турпрытулку працуе буфет. На зваротным шляху да турпрытулку, жадаючыя могуць дадаткова падняцца на гару Krzyżna Góra (653м) з кімсьці з правадыроў (каля 500м дастаткова крута ўверх па камяністай дарозе)
6. 🥾 Шлях да станцыі Trzcińsko
7. 🚂 Цягнік Trzcińsko – Wrocław Główny

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Chełmiec 12 км

На вяршыні гары Chełmiec
Шлях на гару Chełmiec праз гару Boreczna
На фоне гары Chełmiec у аблоках
Спуск з гары Chełmiec
Шлях да станцыі Boguszów-Górce

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 12 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так, калі б не туман 😅
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так, але працуе сезонна 
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★☆☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:12 цягнік Wrocław Główny – станцыя Boguszów Gorce Zachód (ехаць 1:20)
2. 🥾 Станцыя Boguszów Gorce Zachód – гара Chełmiec 850m па чырвоным 🟥 і блакітным шляху 🟦 праз горы Boreczna 710m, Mniszek 703m і Chełmiec Mały 776m (6-7км)
3. 🏕️ Адпачынак на вяршыні гары Chełmiec. Ёсць дзе пасядзець. Павінен працаваць турпрытулак. Можна падняцца на вежу. Паставіць пячатку
4. 🥾 Спуск з гары Chełmiec да станцыі Boguszów Gorce зялёным шляхам 🟩 (4-5км). УВАГА! Гэта не тая станцыя, з якой пачынаўся шлях
5. 🚂 Вяртанне цягніком Boguszów Gorce – Wrocław Główny

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Borowa 15 км

Від на гару Borowa
На вяршыні гары Borowa
Сцежка з гары Borowa у кірунку палаца Jedlinka
Pałac Jedlinka
Від па дарозе да станцыі Jedlina-Zdrój

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, за экскурсію па палацы
Пячатка: раней была, цяпер няма
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:13 цягнік Wrocław Główny – станцыя Wałbrzych Główny. Прыбывае 08:32. ПЕРАСАДКА!!! А 08:50 цягнік Wałbrzych Główny – станцыя Jedlina Górna. Ехаць адну станцыю, прыбывае 08:55
2. 🥾 Станцыя Jedlina Górnaгара Borowa з вежай відаковай. Шлях зойме каля 3,5км. Даволі моцны ўхіл будзе толькі апошнія некалькі сотняў метраў бліжэй да вяршыні. Па дарозе сустрэнецца цудоўная кавярня, дзе па жаданні можна будзе выпіць кавы ці гарбаты. На вяршыні таксама можна будзе адпачыць, перакусіць, што ўзялі з сабой, паставіць пячатку ў кніжачку
3. ⛰️ Гара Borowa – палац Jedlinka, каля 8км
4. 🏰 Экскурсія па палацы Jedlinka. Суполка беларусаў Уроцлава дамовілася з уладальнікамі палаца аб спецыяльнай экскурсіі для нашай групы на польскай мове. Кошт экскурсіі 17 злотых з чалавека наяўнымі. Дзеці да 5 гадоў бясплатна
5. 🏕️ Адпачынак на тэрыторыі палаца Jedlinka. Тут ёсць уласны бровар ды альпакі 🦙
6. 🥾 Шлях да станцыі Jedlina-Zdrój каля 2км
7. 🚂 Цягнік Jedlina-Zdrój – Wrocław Główny з перасадкай у Wałbrzych Główny

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Ślęza 15 км

Від на гару Ślęża
Шлях на гару Ślęża
На вяршыні гары Ślęża
Від з аглядавай пляцоўцы
На шляху да Dom Turysty pod Wieżyca

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:29 цягнік Wrocław Główny – станцыя Sobótka (ехаць 30 хвілін)
2. 🥾 Станцыя Sobótka – старт на чырвоны шлях 🟥 на Сленжу праз гарадок. Каля 2,5-3км па асфальце
3. 🏕️ Адпачынак, перакус перад пад'емам
4. ⛰️ Узыходжанне на вяршыню. Каля 4км па пракладзенай лясной сцежцы. Не па траве, але месцамі па камянях ці глебе. Увесь час пад ухілам уверх. Будзем шмат адпачываць
5. 🏕️ Адпачынак і вольны час на вяршыні. Ёсць турпрытулак, магчымасць нешта набыць. На даволі вялікай палянцы ёсць месцы на вогнішча, калі не будуць занятыя. Ёсць прыгожы каменны касцёл. Вежа, каб паглядзець навокал з вышыні
6. 🥾Спуск жоўтым шляхам 🟨 праз гару Wieżyca (414m) да Dom Turysty pod Wieżycą з броварам🍻
7. 🚂 Шлях да станцыі Sobótka каля 2,5-3км па асфальце. Цягнік ва Уроцлаў

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Zamek Chojnik 8 км

Zamek Chojnik
Шлях да Zamek Chojnik
Святкаванне юбілейнага пятага пахода
Ва ўнутраным двары замка Chojnik
Від з аглядавай пляцоўцы каля замка Chojnik

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 8 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, за ўваход у нацыянальны парк і за наведванне замку
Пячатка: так, на касе пры ўваходзе ў нацыянальны парк
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 8:28 цягнік Wrocław Główny – станцыя Jelenia góra Sobieszów. Прыедзем а 10:50
2. 🥾 Станцыя Jelenia góra Sobieszów – замак Хойнік. Шлях каля 3,5км. Спачатку па роўнай дарозе праз гарадок, потым па лясной дарозе з ухілам, потым трошкі па камяністай дарозе з ухілам праз прыгожыя скалы і камяні, з мажлівасцю для жадаючых прайсці праз вузкую шчыліну. Уваход у Карканошскі нацыянальны парк платны! 8зл і 4зл ільготны
3. 🏰 Замак Хойнік. Уваход платны! 20зл і 10зл ільготны. Адпачынак, перакус, самастойны агляд замка. Можна падняцца на вежу. Ёсць кавярня. Можна паставіць пячатку
4. ⛰️ Трошкі імправізацыі. Можна пайсці па шляху далей, паглядзець на замак на адлегласці. Гэта разам вырашым на месцы. Góra Żar
5. 🥾 Вяртанне на станцыю Jelenia góra Sobieszów трошкі іншым шляхам
6. 🚂 Цягнік да Wrocław Główny

❗️Кошт квіткоў у парк і ў замак не дакладны, лепш, каб было з сабой з запасам і наяўнымі

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Włodzicka Góra - Nowa Ruda 10 км

На вяршыні гары Włodzicka Góra
Від з аглядавай вежы на Włodzicka Góra
Шлях да Nowa Ruda
Шлях да Nowa Ruda
Шлях да Nowa Ruda

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 10 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, каб замовіць штосці ў кавярні
Пячатка: павінна была быць, але не было
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:10 Цягнік Wrocław Główny – станцыя Wałbrzych Główny (прыбывае а 8:28) – ПЕРАСАДКА – а 9:02 цягнік Wałbrzych Główny – Świerki Dolne (прыбывае 09:26). Квіткі ва Уроцлаве набываем адразу да станцыі Świerki Dolne
2. 🥾 Станцыя Świerki Dolne – гара Włodzicka Góra (757м) z wieżą widokową. A 2км з невялікім ухілам
3. 🥾 Маляўнічы шлях па хрыбце да гарадка Nowa Ruda. Каля 8км без вялікіх перападаў
4. ☕️ Паглядзім стары горад з ратушай (1884 г) у неарэнісансным стылі. Разам наведаем цудоўную кавярню Dobra Nowina, што пад патранажам польскай Нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Вольгі Такарчук
5. 🚂 Цягнік да Уроцлава са станцыі Nowa Ruda з перасадкай у Wałbrzych Główny, напрыклад а 17:32, тады ва Уроцлаве будзем 19:40, ці на іншым цягніку раней ці пазней па жаданні і абставінах

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Rudawy Janowickie 16 км

Традыцыйныя вясновыя спевы ў замку Bolczów
Гуканне вясны ў замку Bolczów
Від на гару Śnieżka
Rudawy Janowickie
Skalny most

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 16 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: данаты за правядзенне гукання вясны, бровар 
Пячатка: так, у бровары
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:05 цягнік Wrocław Główny – станцыя Janowice Wielkie (прыбывае а 8:59)
2. 🏰 Станцыя Janowice Wielkie – руіны замка Больчув. Тут зладзім майстар-клас па традыцыйных вясновых папяровых птушках
3. 🥾 Шлях праз скалы розных дзіўных формаў, самыя вядомая з якіх: Скальны мост, Pieklisko, Diabelski Kościół
4. 🎉 Абрад гукання вясны, спевы, дыхальныя практыкі, вакальная тэрапія. Гуканне вясны – гэта імпрэза! Тут няма выканаўцаў і гледачоў – удзельнічаюць УСЕ!
5. 🥾 Абратны шлях да станцыі Janowice Wielkie
6. 🍻 Жадаючыя наведаюць бровар Miedzianka
7. 🚂 Цягнік да Уроцлава са станцыі Janowice Wielkie: 16:46, 18:03, 18:52, 20:30, 21:20 на выбар :)

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Trójgarb 14 км

Шлях на гару Trójgarb са станцыі Witków Śląski
Юныя турысты
Від з аглядавай вежы на гары Trójgarb
Адпачынак на вяршыні Trójgarb
На вяршыні Trójgarb

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 14 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: няма
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: раней была
Колькасць Ідземак: ★★★★☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:05 цягнік Wrocław Główny – станцыя Witków Śląski (прыбывае а 8:38)
2. 🏰 Станцыя Witków Śląski – гара Trójgarb (778м) з вельмі незвычайнай вежай (6км)
3. 🏕️ Адпачынак на вяршыні, зробім вогнішча
4. 🥾 Шлях да станцыі Witków Śląski (8км)
5. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў а 16:14 (прыбывае а 17:49)

🚙 З тымі, хто едзе на машынах, сустракаемся каля станцыі Witków Śląski

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Dzikowiec 15 км

Шлях на гару Dzikowiec
Шлях на гару Dzikowiec
Шлях на гару Dzikowiec
Аглядавая вежа побач гары Dzikowiec
Шлях да станцыі Boguszów-Górce Wschód

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так, калі б не туман
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: няма
Колькасць Ідземак: ★★★☆☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:19 цягнік Wrocław Główny – станцыя Boguszów-Górce Wschód (прыбывае а 8:49)
2. ⛰️ ІдзеМЫ па маршруце на гару Dzikowiec (836м), а дакладней на вежу паблізу
3. 🏕️ Па дарозе праходзім базу адпачынку і спорту з кавярняй "Хата дзіка", жадаючыя могуць спрабаваць там нешта пакаштаваць
4. 🥾 Шлях да станцыі Boguszów-Górce Wschód
5. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў. Канкрэтны час цяжка назваць, таму ці а 16:10 (прыбывае а 18:54), ці а 18:16, што больш верагодна (прыбывае 19:40)

🚙 З тымі, хто на машынах, сустракаемся каля станцыі Boguszów-Górce Wschód

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Kalenica 15 км

На сцежцы са станцыі Nowa Ruda Zdrojowisko
Адпачынак па дарозе
Узнагароджанне ўдзельнікаў паходу
Від з аглядавай вежы на гары Kalenica
Від на Schronisko Zygmuntówka

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:19 Цягнік Wrocław Główny – Wałbrzych Główny (прыбывае а 8:42) і ПЕРАСАДКА да станцыі Nowa Ruda Zdrojowisko а 8:57 (прыбывае а 9:28)
2. 🗼 ІдзеМЫ жоўтым шляхам 🟨 на гару Kalenica (964м) з нядаўна адрэмантаванай вежай відаковай, амаль 7км. Адпачынак
3. 🏕️ Чырвоным шляхам 🟥 ідзеМЫ да схраніска (турпрытулку) Zygmuntówka, амаль 3км. Ёсць буфет, пячаткі. Адпачынак і невялічкае святкаванне з нагоды юбілею. Узнагароды для тых, хто выканаў 5 паходаў. Побач ёсць і больш пафасная рэстарацыя, піва з мясцовага бровару, ежа па коштах, як паўсюль
4. 🥾 Зялёны шлях 🟩 да станцыі (УВАГА! гэта не тая станцыя, з якой стартавалі) Ludwikowice Kłodzkie, каля 5,5км
5. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў ці а 17:50 (прыбывае а 19:40), ці а 19:57 (прыбывае а 22:10), абодва з перасадкай у Wałbrzych Główny

🚙 Тыя, хто на машынах, лепш заставіць іх на станцыі Ludwikowice Kłodzkie і адзін прыпынак праехаць разам з усімі

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Адзінаццаты і наступныя паходы вось тут 💁