December 30, 2023

ІдзеМы ў горы 🏔

ІдзеМы ў горы – ініцыятыва беларусаў Уроцлава, аб'яднаных любоўю да падарожжаў. З 2022 года ладзім паходы па гарах для ўсіх жадаючых, без увагі на ўзрост, досвед, ўзровень падрыхтоўкі і краіну паходжання.
– больш за 15 паходаў, што ўжо адбыліся
– 40 асобаў – сярэдняя колькасць дарослых і дзяцей у кожнай вандроўцы
– 500+ аднадумцаў у групе ў Тэлеграм
– pet-friendly 🐾
– вялікая сям'я з Беларуссю у сэрцы
🤍❤️🤍

Гэты артыкул – анталогія усіх паходаў і нашых ведаў. Карыстайцеся, адзначайце ў сацсетках #ІДЗЕМЫЎГОРЫ і далучайцеся! Уваход вольны 😉

🎒 Што ўзяць з сабой у паход
📚 Кніжачкі для пячатак
🗺️ Мапа паходаў
📝 Спіс паходаў

Што ўзяць з сабой у паход

1. Тэлефон, грошы (карта і наяўнымі), дакументы (можа спытаць праваднік ў цягніку)

🚂 Калі квіток на цягнік у адзін бок каштуе больш за 30 злотых, больш выгадна купіць Dolnośląski Bilet Weekendowy 🎫. Кошт квітка складае ўсяго 59 злотых і дае права на неабмежаваную колькасць паездак на цягніках Kolei Dolnośląskich на працягу ўсіх выходных
🤳 Таксама раім усталяваць на тэлефон дадатак mapy.cz, таму што ніжэй будуць спасылкі на паходы, пракладзеныя ў ім. Акрамя таго, ў гэтым дадатку зручна будаваць маршруты: напрыклад, там можна ўбачыць па шляху якога колеру вы зараз ідзяце 🟥🟨🟩🟦⬛️

2. Вада, гарбата, ежа (кожны бярэ сам сабе на сваё меркаванне з разліку практычна на цэлы дзень)
3. Заплечнік, зручнае спартовае адзенне і абутак, галаўны ўбор ад сонца (надвор'е ў гарах пераменлівае, таму варта прыхапіць байку, куртку, дажджавік), слінг, калі бярэце малое дзіця
4. 🐕 Для сабак: квіток на цягнік, наморднік, ланцуг, ахоўныя сродкі ад кляшчэй
5. ❄️ У халодную пару года дадаткова: зручнае, адпаведнае надвор'ю адзенне і абутак. У гарах значна халадней за Уроцлаў. Пад нагамі можа быць і снег, і лед, і лужыны, і каша з бруду. Боты лепш спецыяльныя, горна-турысцкія. З неба можа ісці і снег, і дождж, тэмпература можа быць ніжэй за нуль. Штаны і штосці пад штаны, байка, куртка, шапка, запасныя шкарпэткі (а то і не адна пара), рукавіцы, дажджавік
6. Ахоўныя сродкі ад сонца і насякомых (кляшчы, камары)
7. Туалетная папера, вільготныя сурвэткі
8. Кніжачка для пячатак, калі ёсць
9. 🩹 Аптэчка
10. Добры настрой😉

Кніжачкі для пячатак

Кніжачкі для пячатак можна купіць у кнігарні побач з Галерэяй Дамініканскай альбо на Allegro

1. Diadem Polskich Gór – 80 найвышэйшых вяршыняў горных хрыбтоў і масіваў Польшчы. 📍Вяршыні на Google Maps
2. Korona Sudetów – 22 самыя высокія вяршыні ў польскіх, чэшскіх і нямецкіх Судэтах. 📍Вяршыні на Google Maps
3. Sudecki Włóczykij – пашырэнне кнігі Korona Sudetów. 100 вяршынь Судзецкіх гор, якія знаходзяцца ў Польшчы, Германіі і Чэхіі. 📍Вяршыні на Google Maps
4. Książeczka GOT PTTK – кніжачка для вольных мастакоў: у ёй няма зададзенага спісу вяршыняў (усе старонкі пустыя)

Мапа паходаў

Усе паходы сабраныя на Google Maps📍

Спіс паходаў

1. Sokolik Duży, 15 км 07.08.2022 
2. Chełmiec, 12 км 28.08.2022 
3. Borowa, 15 км 25.09.2022
4. Ślęza, 15 км 09.10.2022
5. Zamek Chojnik, 8 км 23.10.2022
6. Włodzicka Góra – Nowa Ruda, 10 км 15.01.2023
7. Rudawy Janowickie, 16 км 19.03.2023
8. Trójgarb, 14 км 23.04.2023
9. Dzikowiec, 15 км 07.05.2023
10. Kalenica, 15 км 28.05.2023
11. Świętej Anny та Museum Górnictwa w Nowej Rudzie, 14 км 09.07.2023
12. Kolorowe Jeziorka та гара Wielka Kopa, 15 км 10.09.2023
13. Wielka Sowa, 20 км 14.10.2023
14. Waligóra, 20 км 26.11.2023
15. Sokolik Duzy i Krzyzna Góra, 10 км 18-19.12.2023

Папярэднія дзесяць паходаў вось тут 💁

Świętej Anny та Museum Górnictwa w Nowej Rudzie 14 км

Аглядавая вежа на вяршыні гары Wszystkich świętych
Від з вежы на гары Wszystkich świętych
Шлях да гары Świętej Anny
Від з аглядавай вежы на гары Świętej Anny
Дарога у Nowa Ruda да музея Górnictwa

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 14 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: ёсць у Nowa Ruda, але не наведвалі
Музей/замак/славутасць: так
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, за квіток у музей Górnictwa 
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:02 цягнік Wrocław Główny – станцыя Ścinawka Średnia. Увага! Будзе перасадка у Wałbrzych Główny (8:25 - 8:49). На патрэбную станцыю цягнік прыбывае а 9:41
2. ⛰️ Станцыя Ścinawka Średnia – гара Wszystkich świętych з вежай (4,2км), адпачынак
3. 🏕️ Шлях да наступнай гары Świętej Anny з вежай (4,9км), адпачынак
4. 🥾 Дарога ў Museum Górnictwa w Nowej Rudzie праз горад Нова Руда (3,9км)
5. ⛏️ А 16:00 адбудзецца арганізаваная экскурсія ў музей і вугальную шахту. Усіх, хто загадзя зарэгістраваўся падзеляць на 2 групы, аднак скончым адначасова. Экскурсія (музей + падзямелле + праезд аўтэнтычным цягніком) доўжыцца 80 хвілін
6. ☕️ Адпачынак, па жаданні наведванне кавярні пры музеі
7. 🥾 Шлях да станцыі Nowa Ruda Przedmieście (500 метраў). Тут зноў УВАГА! Гэта не тая станцыя, з якой мы стартавалі! УВАГА! Станцыя Nowa Ruda Przedmieście – станцыя на życzenie :)
8. 🚂 Цягнік да Уроцлава а 19:47 і ён таксама будзе з перасадкай. Прыбывае ва Уроцлаў а 21:57. Папярэдні цягнік а 17:42 і хутчэй за ўсё мы на яго не паспеем

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Kolorowe Jeziorka та Wielka Kopa 15 км

Традыцыйнае спатканне на чыгуначным вакзале Wrocław Główny
Дарога са станцыі Marciszów
Шлях да Kolorowe Jeziorka
Занятак па ёзе для ўдзельнікаў паходу
Від з гары Wielka Kopa

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 15 км
Складанасць маршрута: не складаны
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: няма
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: данаты за занятак па ёзе 
Пячатка: няма
Колькасць Ідземак: ★★★☆☆

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:05 цягнік Wrocław Główny – станцыя Marciszów (прыбывае а 8:57)
2. 🥾 ІдзеМЫ 5км зялёным шляхам 🟩 да Kolorowe Jeziorka 
3. 🏖️ Глядзім Жоўтае возера, Пурпуровае возера, Блакітнае возера і прыгожы незвычайны ландшафт навокал
4. 🧘‍♀️ На палянцы каля Блакітнага возера адбудзецца занятак па ёзе ад інструктара і нашай сяброўкі Таццяны (1 гадзіна). Удзел па жаданні, данаты вітаюцца
5. ⛰️ Пасля адпачынку ІдзеМы далей зяленым шляхам 🟩 яшчэ 1,5км да гары Wielka Kopa (870м), па дарозе глядзім Зялёнае возера
6. 🥾 Вяртаемся да азеркаў, адпачываем (на месцы былі фудтракі) і ідзеМЫ на тую ж станцыю Marciszów, з якой і стартавалі, каля 7,5 км калі лічыць ад вяршыні гары
7. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў ці а 15:50, ці а 17:50. Ёсць яшчэ а 16:53, але гэта другія лініі і квіток патрэбны асобны. Да Уроцлава ехаць 2 гадзіны

🚙 Тыя, хто на машынах, для вас 2 варыянты:
1. Заставіць машыну каля станцыі Marciszów і прайсці шлях разам
2. Пад'ехаць адразу да Kolorowe Jeziorka і заставіць машыну на адным з платных паркінгаў

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Wielka Sowa 20 км

Удзельнікі пахода
На вяршыні гары Wielka Sowa
Шлях да Schronisko Górskie Orzeł
Тэраса Schronisko Górskie Orzeł
Від каля Schronisko Górskie Orzeł

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршрута: каля 20 км
Складанасць маршрута: не складаны, але ж даволі доўгі
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:05 цягнік Wrocław Główny – станцыя Ludwikowice Kłodzkie (прыбывае а 9:10). УВАГА! Будзе перасадка ў Wałbrzych Główny 8:28-8:42
2. 🥾 ІдзеМЫ 10км з перапынкамі на адпачынак да вяршыні гары Wielka Sowa
3. 🗼 Адпачынак на вяршыні, жадаючыя падымуцца на вежу, якую не так даўно адрэмантавалі, магчыма будзе чарга
4. 🏕️ Каля 2,2км спускаемся ў схраніска Górskie Orzeł. Адпачынак, жадаючыя могуць набыць гарачую ежу і напоі
5. 🥾 Вяртаемся на станцыю Ludwikowice Kłodzkie з адпачынкамі 8,4км
6. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў з перасадкай у Wałbrzych Główny ці а 17:42 (прыбывае а 19:49), ці а 19.58 (прыбывае а 21.49), што больш верагодна

🚙 Тыя, хто на машынах, для вас 2 варыянты:
1. Заставіць машыну на паркоўцы каля станцыі тут
2. Пад'ехаць бліжэй і заставіць машыну непасрэдна перад "уваходам у лес"

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Waligóra 20 км

Від на гару Waligóra
Від па дарозе да Schronisko Andrzejówka
Від з аглядавай пляцоўцы на гары Gomólnik mały
Шлях да гары Waligóra
Від па дарозе

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршруту: каля 20 км
Складанасць маршрута: не складаны, але ж даволі доўгі
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: не
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:04 цягнік Wrocław Główny – станцыя Głuszyca (прыбывае 8:55) УВАГА! Будзе перасадка ў Wałbrzych Główny (8:24-8:41)
2. ⛰️ ІдзеМЫ 4,5км да пункта відаковага на гары Gomólnik Mały (809м)
3. 🏕️ Яшчэ каля 5км ІдзеМЫ пераважна праз лес да турпрытулка Schronisko Andrzejówka, дзе адпачываем. Па жаданні можна набыць ежу і напоі. Пячатка таксама знаходзіцца ў гэтым схраніску, бярыце кніжачкі, у каго ёсць
4. ⛰️ Каля 2,5км узыходзім на вяршыню гары Waligóra (933м)
5. 🥾 Спускаемся з гары спачатку тым жа самым, а потым іншым шляхам і каля 8,5 км ідзеМЫ ўжо пераважна па роўнай дарозе на тую ж станцыю, на якую прыбывалі – Głuszyca
6. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў з перасадкай у Wałbrzych Główny магчымыя варыянты: 15:38, 18:04, 19:03 (без перасадкі), 20:11

🚙 Тыя, хто на машынах, для вас 2 варыянты:
1. Заставіць машыну на паркоўцы каля станцыі Głuszyca і прайсці ўвесь маршрут
2. Пад'ехаць на паркоўку да схраніска і схадзіць толькі на гару і з гары

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️

Sokolik Duzy i Krzyzna Góra 10 км

Па дарозе са станцыі Trzcińsko
Шлях на гару Sokolik Duży
Начоўка і святкаванне зімовых святаў і 15 пахода
Rudawy Janowickie
Від на гару Śnieżka

🔗 спасылка на гэты паход каб падзяліцца з сябрамі

Даўжыня маршруту: каля 10 км
Складанасць маршрута: не складаны, але зойме два дні з начлегам у турыстычным прытулку
Прыгожыя віды: так
Аглядавая пляцоўка/вежа: так
Схраніска/бровар/кавярня: так
Музей/замак/славутасць: няма
Дадатковыя аплаты/квіткі: так, за начлег і прадукты
Пячатка: так
Колькасць Ідземак: ★★★★★

Трэк у mapy.cz i план:

1. 🚂 А 7:10 цягнік Wrocław Główny – станцыя Trzcińsko (прыбывае 9:17)
2. 🏕️ ІдзеМЫ па асфальце 2км да месца начоўкі, дзе пакідаем рэчы
3. 🏕️ Яшчэ каля 1км ІдзеМЫ праз лес да турпрытулка Schronisko Szwajcarka
4. ⛰️ Каля 1,5км узыходзім на вяршыню гары Sokolik Duży (643м)
5. ⛰️ Трошкі вяртаемся і ў бок 1,5км ідзеМЫ да вяршыні Krzyżna (654м)
6. 🏕️ Вяртаемся 2км да месца начоўкі праз Schronisko Szwajcarka, дзе можна набыць штосці з ежы і напояў, значкі, кніжачку для пячатак, паставіць пячаткі
7. 🎉 Прыкладна ў 15:00 будзем у месцы начоўкі. Пачынаем размяшчэнне, гатуем ежу і гжанец, ладзім гульні і размовы, адпачываем і святкуем
8. 🍳 19.12.23 Cняданак, пакрысе збіраемся
9. 🚂 Цягнік ва Уроцлаў са станцыі Trzcińsko 11:37, ці 14:26, ці 15:50, як пойдзе)

🚙 Тыя, хто на машынах – едуць адразу да месца начоўкі

Вярнуцца да спіса паходаў ⬆️