Горад забівае сваіх дзяцей. 2024
З кожным годам жыццё ў горадзе робіцца для мяне ўсё больш невыносным. Тлум, бруд, адасобленасць нават ад суседзей па лесвіцы. Гэтага не магчыма пазбегнуць. Капіталістычны горад, як старажытнагрэцкі бог Кронас, пажырае сваіх дзяцей. Чаму ж так?
Першае і самае галоўнае пытанне: А чаму мы ўвогуле ўсе жывём у горадзе?
Гарыды існавалі з самых старажытных часоў, але адрозніваліся ад вёсак толькі тым, што ў іх жылі кіраўнікі дзяржавы і іншыя служылыя людзі.
У Сярэднявечнай Еўропе гарады сталі мейсцам размяшчэнчэння рэлігійных дзеячоў і майстроў-рамеснікаў(ім болей не патрэбна было сумяшчасць гэтую дзейнасць і працу на агародзе).
З развіццём капіталістычных адносін гарады атрымалі новую кроў, таму што сялян пазбаўлялі зямлі (напрыклад, у Англіі) і тым не заставалася нічога іншага, як ісці працаваць на мануфактуры ці кшталту таго. Нездарма існуе тэрмін "псеўдаўрбанізація" - літаральна штучнае павялічэнне гарадскога насельніцтва. То бок жыхароў робіцца болей не таму што іх болей нарадзілася, а таму што вясковая галота "пад прымусам" прыйшла ў горад.
Мы жывем у гарадах не таму што тут добра жывецца, а таму што тут зручней арганізаваць працу для пэўнай колькасці людзей. А калі арганізаваць нейкі завод, то для таго, каб яго супрацоўнікі былі хоць мінімальна задаволены спатрэбіцца шэраг устаноў і новых супрацоўнікаў. Як, напрыклад, горад Прыпяць быў заснаваны, таму што будавалася ЧАЭС. У Беларусі такім узорм хіба будзе Наваполацк, які быў закладзены праз Нафтан і Палімір.
І як бы доўга не існавалі гарады, а жыццё там не мёд. Разыка развіцця псіхалагічных хвароб - дэпрэсіі, трывожнасці і нават шызафрэніі вышэй, значна вышэй, чым у вяскоўцаў (тыя хутчэй памруць ад фізічных хвароб, бо хуткая не даедзе).
Бясконцы тлум машын и заводаў, высокая крымінагеннасць (гарады параджаюць маньякаў), вялікія масштабы будынкаў і нерэалістычныя адлегасці пераўтвараюцца для чалавечага арганізма ў бясконцую пытку, якая пры доўгім уздзеянні будзе адбіраць усе жыццёвыя сілы.
Зараз мне горад уяўляецца як месца, дзе ты можаш купіць айслатте па оверпрайсу, ды ісці вельмі гламурна з ім уздоўж начных дарог, бо машын шмат, а тратуары складаней класці.
Я нарадзілася ў маленькай вёсцы, каля мястэчка, якое вельмі імкнулася стаць горадам. Таму менавіта пераезд у Мінск быў для мяне рэальным пачаткам гарадскога жыцця. І я была да яго максімальна не гатовая. Уся мая вясковая наіўнасць не магла справіцца з тым, каб зайсці ў метро, зразумець выспы-прыпынкі трамваяў і г.д.
Вось ужо 7 год мінула ад пачатку гэтага гародскага фэнтэзі, а ёсць рэчы, да якіх я ўсё яшчэ не звыкла. Мой антырэйтынг рэчаў у горадзе Мінск:
1. Калі сядзіш у аўтобусе і нехта б'е сваім пакетам па тваім нагам
2. Косьбіты травы пад вакном і п'яныя разборкі прама на вуліцы
3. Перасадкі з аднаго віда транспарта на другі. У вёсцы ты заўсёды на ровары
4. Мегалападобныя крамы, дзе паліцы з таварам пераўтвараюцца ў бэкрум.
5. Мінчане, якія лічаць месца свайго нараджэння галоўнай прычынай гонару.