Яна Цэгла
@maladzick
16 posts
Pinned

Біяграфія маіх аўтаматызмаў.2025

Мая праўда схаваная ў кожным дыягназе. Маім болем прашыты старонкі DSM-5. Ад зместу і да індэксаў. Я — чорная фарба ў абрэвіятуры ПТСР. Я — адлегласць паміж словамі ў тэрміне «пагранічная кліентка». Я — працяжнік у дыягназе «абсэсіўна-кампульсіўны разлад».

Разрыў сяброўства: час адпускаць? 2025

Пераклад артыкула з англійскай. Арыгінал: https://open.substack.com/pub/brevetilmig/p/unfriending-is-it-time-to-let-go?utm_campaign=post-expanded-share&utm_medium=web Яны шмат кажуць нам: скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. Але што рабіць, калі твой сябра больш не кажа пра цябе нічога?

Жырафа. 2020

Кожную раніцу жырафа прачынаецца ад таго, што ў яе заапарку занадта высока паднялі сонца. За гэта адказваюць супрацоўнікі заапарка. Яны і вырашаюць, калі ў яе будзе дзень, калі ноч, калі сняданак, калі дождж. Сонца абпальвае жоўтую скуру, і схавацца ад гэтага можна толькі пад дрэвам. Ды каб перайсці да дрэва, трэба падняцца са свайго месца. Таму калі ўжо ісці, то вярнуцца да сну ўжо не атрымаецца. Жырафа хутка гэта зразумела і перастала падыходзіць да дрэва. Адразу — да кавалка возера, які дастаўся ёй. За межы сваёй клеткі яна ніколі не выходзіла. Вада ў возеры халодная і з бурбалкамі, быццам газіроўка. Варта ступіць туды нагамі, і ўсё навокал пачынае шыпець. Піць яе зусім немагчыма, слёзы набягаюць на вочы. Таму жывёла толькі мыецца...

гідкая тут не сястра.

Бодзі-хорары – адназначна перадавы жанр кінамастацтва сёння. У мінулым годзе я не змагла заснуць пасля прагляду «Субстанцыі». Сёлета мяне пазбавіла спакойнага сну нарвежская карціна «Гідкая сястра». Так атрымалася, што ў кінатэатры мы з прыяцельніцай селі ля самага экрану. У мяне не было ані шанцу прапусціць усю мясарубку прыгажосці, якая там здарылася.

Залатыя завушніцы чорнага сабакі. 2025

Па начных вуліцах горада разлівалася прахалода, якую можа нарадзіць толькі змена сезонаў. Яшчэ не пачалося і не скончылася лета, а восень ужо было чуваць дасведчанаму вуху. Вуліцы, завулачкі і кварталы праціналі гладкае палатно горада. Рэзалі яго дарогамі і тратуарамі. Пад катком асфальта заставаліся маленькія дрэвы, хрушчы і дзіцячыя цацкі. Ды ва ўсёй гэтай цішыні, якая нібы жывая істота прабіралася па руках, па плячах да шыі і там да вуха, разносіўся па наваколлі адзін гук. -Тык-тык-тык - паўтаралася і рэхавала. - Тык-тык-тык. Чыстымі мытымі і заасфальтаванымі кварталамі горада бег сабака. Чорны нібыта сама ноч - спазнаць яго і вылучыць з цемравы можна было толькі пад жоўтым здрадніцкім святлом ліхтароў, якія сустракаліся кожныя...

Хочаш жыць - навучыся трываць

Прачытаўшы рэцэнзію ад Кавалачак жыцця, я імгненна вырашыла, што хачу паглядзець фільм з Нікаласам Кейджам “Сёрфер”. У той жа дзень паехала ў кіно і жудасна смяялася ў фінале так, што на мяне паціху аглядаліся. Фільм пра ініцыяцыю ў мужчынскае грамадства. Гэта вельмі добра паказана ў рэаліях заховаўння абарыгенскіх традыцый у Аўстраліі. Чувак прыехаў на пляж са сваім сынам, каб падкрэсліць іх сувязь з гэтай зямлёй продаў ды пасёрфіць, а яму кажуць - Каб сёрфіць - трэба пакутваць. І гэта рэфрэн на ўсё нашае жыццё. Мы проста хочам насалоджвацца жыццём, а ў адказ атрымліваем - спачатку пакутуй. І безыменны сёрфер пакутуе. Так моцна, як яго нават не прасілі. У чалавечай прыродзе не можа быць прагі да нанясення шкоды самому сябе, а ёсць...

Пра прыгажосць

У сярэдзіне лютага ў Мінску выпаў снег. У межах цёплай, як апярэнне павы, зімы ніхто не чакаў такога. Мае зялёныя боты рыпелі, зліваліся ў агульную мелодыю натоўпа людзей, якія спяшаліся дадому. Вечаровы Мінск. Апошні рывок - мятнага колеру трамвай, які звык адвозіць у сваім чэраве нядобразычлівых, бурлівых, злых гараджан. Хвіліны чакання - благаславенныя імгненні свежага паветра, якое тонкай плёнкай пакрывае гладкія дзявочыя шчокі. Гострымі струменямі ападае на плечы стомленых людзей. З вялікай сцяны, якая нібыта належала гасцініцы “Турыст”, на мяне глядзелі вобразы, такія знаёмыя і такія далёкія. Маленькая дзяўчынка ў хустачцы, леворуч і праворуч - дзядуля і бацька, узброеныя ружжом, руля якога скіравана высока, у неба, у поўню...

Як добра жыць? 2024

Я ўжо пісала пра тое, як негатыўна на нас уплываюць гарадскія пейзажы. Прыйшоў час пагутарыць пра

Вера ў гвалт. 2024

Для нас словы "гвалт" і "рэлігія" нібыта павінны стаяць зусім не побач. Хутчэй яны нават мусяць быць антанімічныя, але сусвет настолькі складана складзены, што так казаць у нас не атрымліваецца. Пра гэтам нам кажа і ўся гісторыя чалавецтва (ад крыжовых паходаў да джыхадзістаў), а таксама ўнутраныя складнікі некаторых з рэлігій. Мне зусім не хочацца абражаць пачуццці кагосьці з вернікаў, таму прымем гэта як факт. Некаторыя з рэлігій утрымліваюць дагматы гвалту, прымусу і падпарадкавання. Негатыўны ўплыў рэлігійных поглядаў самога чалавека альбо яго аточання на псіхіку ў навуцы прынята акрэсліваць тэрмінам "рэлігійны гвалт". Але ў гэтым хаваецца так шмат усяго, што не хопіць ніякіх артыкулаў. Таму тут я з вамі падзялюся самым яскравым...

Горад забівае сваіх дзяцей. 2024

З кожным годам жыццё ў горадзе робіцца для мяне ўсё больш невыносным. Тлум, бруд, адасобленасць нават ад суседзей па лесвіцы. Гэтага не магчыма пазбегнуць. Капіталістычны горад, як старажытнагрэцкі бог Кронас, пажырае сваіх дзяцей. Чаму ж так?

5 непраўд. 2024

Беларускія прыказкі і прымаўкі, якія на маю думкі не могуць быць на сур'езным брывах выкарыстаны ў маўленні чалавека, бо яны абсалютна не актуальныя: