June 10

"Калымскія аповеды" Варлам Шаламаў

Першы арышт Варлама Шаламава

Чую слова “дабро” - бяру шапку і сыходжу. В. Шаламаў

Я прачытала дастаткова ўсяго рознага наконт сталінскіх і не толькі рэпрэсій: беларускага (Ф. Аляхновіч “У капцюрох ГПУ”), беларуса, які лічыў сябе рускім ( І. Саланевіч “Расія ў канцлагеры”), амерыканца (А. Долган “Амерыканец у ГУЛАГу”), рускага ( А. Салжаніцын “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”), аўстрыйца ( В. Франкл ”Скажы жыццю “Так””), а таксама яшчэ шэраг таго, што пералічыць я не магу.

Але нідзе я не бачыла дагэтуль такога адыхода аўтара ад рэчаіснасці свайго цела, як у “Калымскіх аповедах” Варлама Шаламава. Пазбаўленне сябе цела настолькі відавочнае, рванае, дасканальнае, што іначай, як магутнай дэперсаналізацыяй назваць твор цяжка.

У аповедах адчуваецца нейкі дзіўны пераход - ад мастацкай літаратуры, якая дапамагае пісьменніку перажыць такія страшныя гады, да літаратуры-сведчання, якая звяраецца з фактамі і не адступаецца ад іх. Шаламаў верыў, што за такой літаратурай будучыня. На жаль, я таксама веру, што за такой літаратурай будучыня.

Наўрад ці Шаламаў моцна любіў род чалавечы, занадта шмат рознага пабачыў. Але ён, безумоўна, паважаў і разумеў, чаму людзі паўсюль уладараць і перамагаюць прыроду. Адразу ў некалькіх з аповедаў Варлам Шаламаў апісваў, што ў калымскіх марозах, нават пры добрым харчаванні, гінуць коні. 

А людзі, галодныя, змерзлыя (у кагосьці магло не быць нейкіх канцавін праз абмаражэнні), трываючы здзекі, маглі выжыць.  Маглі, калі ў іх атрымаецца працаваць без высілкаў. Чалавек заставаўся жывы, не дзякуючы добраму фізічнаму здароўю, а дзякуючы веры ў тое, што ён здолее.

А людзі, амаль галодныя, змерзлыя (у кагосьці магло не быць нейкіх канцавін праз абмаражэнні), трываючы здзекі, маглі выжыць.  Маглі, калі ў іх атрымаецца працаваць без высілкаў. Чалавек заставаўся жывы, не дзякуючы добраму фізічнаму здароўю, а дзякуючы веры ў тое, што ён здолее.

Раю!

Другі арышт Варлама Шаламава.