Разрыў сяброўства: час адпускаць? 2025
Пераклад артыкула з англійскай. Арыгінал: https://open.substack.com/pub/brevetilmig/p/unfriending-is-it-time-to-let-go?utm_campaign=post-expanded-share&utm_medium=web
Яны шмат кажуць нам: скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. Але што рабіць, калі твой сябра больш не кажа пра цябе нічога?
У сусвеце, дзе мы з лёгкасцю можам «заблакаваць» усё і ўсіх, проста правёўшы пальцам па экране, чаму ж так складана адпусціць людзей, якія не шанаваюць нас? Нас вучаць шанаваць сяброўства, трымацца за яго моцна і праз усе выпрабаванні праходзіць разам. Аднак ніхто ніколі не кажа, што рабіць, калі сяброўства перастае адчувацца як дом.
Наколькі доўга нармальна быць на сувязі з кімсьці, хто забірае больш, чым дае? Калі кожны дыялог па тэлефоне — маналог пра яе справы, а кожная сустрэча на каву пакідае цябе спустошанай. У першую чаргу мы думаем: «Ці гэта тое, чым займаюцца сябры, так? Падтрымліваюць адзін аднаго?» Але ў рэшце рэшт такая сітуацыя прымушае задумацца: ці была гэта падтрымка, альбо проста выкарыстанне?
Справа ў тым, што сяброўскія адносіны часам перастаюць расці ў аднолькавым кірунку. І тут ужо неістотна, наколькі вы хочаце, каб яны працягвалі сваё існаванне: нельга прымусіць кагосьці зноў быць «такім, як раней».
Мы звыклі верыць, што разрыў сяброўскіх адносін робіць нас халоднымі, бессардэчнымі і эгаістычнымі. І ўсё ж становіцца зразумела, што зрабіць гэта будзе найлепшым учынкам — для вас абодвух. Таму што трымацца за штосьці з абавязку — не пра любоў. Гэта негатыўная энергія і страх.
Калі клопат пра сябе — гэта трэнд, чаму адстойваць свае межы і адасабляцца ад пэўных людзей у сваім жыцці дагэтуль адчуваецца як нешта забароненае? Чаму мы вінавацім сябе, падтрымліваючы стасункі з людзьмі, якія прыносяць нам стрэс і нічога больш? Можа, таму што нам прадалі ідэю вечнага сяброўства, якое перажыве любую нягоду і стане мацнейшым з часам. І пакуль гэта прыгожа ў тэорыі, то рэчаіснасць трошкі больш нязграбная. Не кожнае сяброўства збудавана на стагоддзі.
Магчыма, разрываць сяброўства гэта не выгнанне людзей са свайго жыцця — гэта пра стварэнне месца ў жыцці для кагосьці слушнага, гатовага з'явіцца. Таму што сапраўдныя сябры не проста займаюць прастору: яны дапамагаюць адчуваць сусвет большым.
Аднойчы мне патрапіўся пост Jordan Santos пра сыход. Адна думка сапраўды засталася ў маёй памяці: цалкам нармальна развітацца з сітуацыямі і людзьмі, якія больш не на адной хвалі з вамі. Пакідаць кагосьці гэта не правал — гэта самапавага. Сыходзіць са стасункаў гэта не пра здавацца — гэта пра стварэнне прасторы, якая будзе адпавядаць вашаму росту.
Як першы крок у 2025 годзе я даю сабе абяцанне: гэты год — пра пабудову новых адносін з людзьмі, з якімі я сапраўды адчуваю сувязь; тыя, хто падзяляе мае інтарэсы, хто шанавае мой час, прысутнасць і энергію. Не хачу нічога прышпяўляць, аднак я захоўваю ўласную адкрытасць для таго, што натуральна ўваходзіць у маё жыццё і робіць мяне багацей.