5 непраўд. 2024
Беларускія прыказкі і прымаўкі, якія, на маю думку, не могуць быць на сур'езных брывах ужывацца ў маўленні чалавека, бо яны абсалютна не актуальныя:
1. Абы грошы - дык быў бы харошы.
Я, канечне, не прыхільніца меркавання, што грошы не маюць ніякага значэння, бо капіталізм дыктуе свае правілы. Але зводзіць усё выключна да межаў грашовых здольнасцей не здаецца слушным. І багатыя плачуць, і беднасць не пачынаецца, калі ты маеш трошкі меней чым сто мільярдаў мільёнаў. Грошы мера шмат чаму, але дакладна не стаўленню да чалавека.
2. Ажаніўся - як пад зямлю праваліўся.
Не ну вы сур'езна? Такога ад беларусаў я дакладна не чакала. Усё, што мне давялося чуць за гады датычэння да беларускай гістарычнай навукі казала, што ў нашых радзінах, калі і не было пажаданых роўнасці і партнэрства, то жанчыны дакладна ўспрымаліся не горшымі стварэннямі, чым мужчыны.
Тое, што ў гэтым выразе выкарыстоўваецца мужскім варыянт натуральна мяне здзіўляе. Не падтрымліваю гісторыю пра "галаву" і "шыю". Ну і па розным даследванням шлюб (пачытаць тут, яшчэ тут абмеркаванне) дае больш прывілеяў мужчынам, як раз, а не жанчынам.
3. Гавары гавары, ды меру знай
Чамусьці такі варынят выразу адразу нагадвае мне словы маёй мамы: "Нікому не распавядай, ніхто не павінен ведаць". Хоць насамрэч пра тое, што часам адбываецца ў людзей у хатах лепей ведаць некаторым органам. Мо тут, канечне, ідзе гаворка пра тое, што трэба быць шпіёнам і не балбытаць лішняга перад ворагамі.
Але ёсць у мяне вялікае, слаба абгрунтаванае пачуццё, што ўсё ж тут нешта на ўзроўні "не трэба мець сябровак", "усе людзі ворагу", "жаночы калектыў змяіная зграя". А значыць такія ідэі я не падтрымліваю.
4. Жонка хоць сучка, абы грошай кучка.
Увогуле тут няма чаго каментаваць. Бачыла яшчэ варыянт пра "твар жанчыны", які не мае значэння пры той жа самай умове, але цалкам не прыгадаю. Адным словам, цемрашальства. Па-першае, бедныя мужчыны, якія згаджаюцца жыць з жанчынай, калі яна мае для іх не добры характар і кепска ставіцца, а застаюцца з ёй толькі праз грошы.
Па-другое, вельмі шкада жанчын, якія разглядаюцца як тавар. У дадзеным прыкладзе нават не істотна якасць тавару, бо ўсё роўна дадуць пасаг.
5. Ні адзін дудар не быў гаспадар.
Мо раней і не быў, бо часцяком дударамі, батлейшчыкамі і іншымі творчымі людзьмі рабіліся тыя, хто ад пачатку за душой нічога не меў. То бок не мог нічога не рабіць, біць мужыкоў па гарбу пугай, ды высыпаць зямлю соллю, каб летам на санях пакатацца і ўдаваць, што гэта зіма. Людзей з найбольш збяднелых слаёй грамадства ішлі і здабывалі свой хлеб уласнай, вельмі цяжкай і важнай працай. Лепей быць такім дударом, чым такім гаспадаром.
І як жа мяне злуе, калі чуеш пра нейкі палац, ці касцёл. Але табе пачынаюць пераказваць гісторыю рода, па замове якога была зроблена аздоба ці ўдзеведзена нейкая частка комплексу. Плёткі пра старажытных беларускіх Кардаш'ян-Джэнераў я і без вас паўсюль пачытаю. Вы лепей распавядзіце мне пра майстроў, якія стварылі гэтыя малюнкі, іконы і вытанчаныя драўляныя алтары. Але найчасцей памяць пра іх згубілася.