Поўны агляд абнаўлення Minecraft 1.21
Калі вы выпалі з абнаўленняў гульні прыкладна пасля 1.20.4, то нагадваем, што выйшлі яшчэ 1.20.5 і 1.20.6 (з фіксам крытычнай памылкі). Агляд гэтага абнаўлення вы можаце прачытаць па спасылцы.
Абнаўленне "Хітрыя выпрабаванні" дадае ў гульню не толькі тое, што мы пабачылі на мінулым Minecraft Live, але і выпраўленні памылак і, нават парытэт з Bedrock версіяй. Зацікаўлены? Тады прыемнага чытання!
Новыя блокі
Ужо існуючым блокам дадалі варыянтнасці — сустракайце новыя медзяныя і туфавыя блокі!
Менавіта вы скардзіліся, што медзь зусім бессэнсоўны матэрыял? Сустракайце мядзяныя дзверы, люкі, лямпу, рашотку і разьбяную медзь! Усе яны маюць васкаваныя і акісленыя варыянты. Вельмі прыгожыя дэкаратыўныя блокі, якіх вельмі не хапала падчас рэлізу 1.17. Нягледзячы на "металічнасць" дзвярэй, іх могуць ламаць мерцвякі і адчыняць сяляне. Мядзяная лямпа працуе па прынцыпу «УКЛ-ВЫКЛ», у адрозненні ад рэдстоўнавых лямп, і мае розныя ўзроўні асвятлення ў залежнасці ад акіслення — 15, 12, 8 і 4.
Цікавы факт: падчас распрацоўкі, мядзяная дзвер мела гульнявы тэг звычайнай драўлянай дзвяры і, суадносна, магла быць палівам (MC-266113), а мядзяная лямпа мела затрымку ў адзін гульнявы такт.
Новыя туфавыя блокі таксама быццам павінны былі быць у 1.17 ці 1.18, бо з'яўляюцца працягам таго самага "амаль не выкарыстоўваемага" блока. Усяго дадалі Варыянты таксама выглядаюць прыгожа, і могуць быць карыснымі ў будоўлі.
Вось пашыраны спіс усіх туфавых блокаў:
Цікавы факт: На Bedrock выданні дагэтуль ёсць памылка (MCPE-176434), з-за якой некаторыя туфавыя блокі здабываюцца імгненна.
Яшчэ адзін блок у калекцыі карысных блокаў — аўтаварштат.
Некаторыя з карыстальнікаў могуць сказаць:
Як жа так? У кнізе-дапаможніке Джэба па распрацоўцы Minecraft было сказана, што гулец не можа здабываць ці рабіць нешта аўтаматычна ці некалькі блокаў за раз?
Але большасць гульцоў задаволены новай магчымасцю аўтаматызацыі ферм і складоў, таму і мы не будзем супраць!
Нягледзячы на змену тэкстуры падчас распрацоўкі, ягоныя функцыі нічым не адрозніваюцца ад паказаных на трансляцыі. Аўтаварштат можа выдаваць сігнал рэдстоўну ў залежнасці ад наяўнасці прадметаў унутры. У ім можна ствараць усё: ад сякер і крэсіва да выкідальнікаў і куфраў. Вам трэба толькі заблакіраваць непатрэбныя слаты і падаць з дапамогай варонак патрэбныя матэрыялы.
Цікавы факт: З дапамогай аўтаварштата, можна абыйсці уключанае правіла doLimitedCrafting з-за памылкіMC-265918.
Блок, які можа радыкальна змяніць жыццё стваральнікам карт — рассаднік выпрабаванняў/злавесны рассаднік прадметаў!
Адрозніваецца рассаднік выпрабаванняў ад звычайнага рассадніка тым, што новы блок мае "перазарадку" у 30 хвілін, ён спаўніць мобаў у залежнасці ад колькасці гульцоў вакол. Таксама, па блокам вакол яго можна выявіць моба, што з'явіцца з яго. Могуць з'явіцца ветрыкі, слімакі, мерцвякі, здыхлякі, шкілеты, дрыгвякі, бадзягі, павукі, пячорныя павукі і лускаўніцы.
Злавесным рассаднік можна зрабіць, калі апынуцца побач з ім з эфектам Прадвесце выпрабавання. Пасля чарговай "хвалі", рассаднік выдае ўзнагароду.
Не ведаеце, што за ключы? Чытайце тут!
Цікавы факт: На Bedrock-выданні вам можа «пашанцаваць» і рассаднік выпрабаванняў можа проста не згенерыравацца (MCPE-176937)
Блок, які не з'явіўся падчас не Minecraft Live 2023, а быў прадстаўлены ў адным з Minecraft Monthly — скарбніца/злавесная скарбніца!
Скарбніца была створана, як "блок узнагароды" у новай структуры. Адкрыць іх можна адпаведнымі ключамі — адкрыць злавесную скарбніцу звычайным ключом выпрабаванняў не атрымаецца. Акрамя шчасця гульцоў, якія ўжо пачалі прыдумляць ужыванне прынцыпу "адзін гулец — адна ўзнагарода" у іншых структурах гульні, сховішча мае ўнікальную структуру ўзнагароды.
Сховішча абірае ад 3 да 6 прадметаў, частка з якіх можа не складвацца ў стакі (напрыклад, інструменты) з 3 асобных табліц луту: звычайны (мінімум 3 прадмета), рэдкі (80% на адзін з прадметаў) і ўнікальны (25% на адзін з прадметаў). Злавеснай скарбніцу можна зрабіць, калі апынуцца побач з ёй з эфектам Прадвесце выпрабавання. Прадметаў-узнагарод занадта шмат, таму з усімі табліцамі вы можаце азнаёміцца тут.
Цікавы факт: блок сховішча дрэнна ўзаемадзейнічае з скалкавым сэнсарам (MC-268188 і MC-268190).
Новыя прадметы
Новыя карціны
Упершыню за шмат гадоў, распрацоўшчыкі дадалі 20 (!) новых карцін, у тым ліку і новыя форм-факторы, а менавіта 3*3 і 3*4 і ўсе іх вы можаце сустрэць у гульне. новымі мастакамі сталі Sarah Boeving і Kristoffer Zetterstrand. З цікавага, можна адзначыць, што стандартная выява pack.png была "увекавечана" у карціне.
Цікавы факт: карціны і рамкі, у тым ліку і зіхатлівыя, дагэтуль не могуць замяняць сабой замяняльныя блокі, накшталт лазы (MC-130017). З версіі 1.12.2!
Новыя ганчарныя чарапкі
Распрацоўшчыкі стрымалі сваё абяцанне і з новым абнаўленнем мы атрымалі і новыя ганчарныя чарапкі, звязаныя з новай структурай. Усяго іх 3 — "Плынь", "Парыў" і "Скрабенне". Іх можна знайсці у скарбніцах і злавесных скарбніцах.
Цікавы факт: Славацкі пераклад ганчарнага чарапка "Рукі ўгору" на Bedrock-выданні чамусьці цэнзурыцца (MCPE-171452).
Новыя кавальскія шаблоны
Распрацоўшчыкі працягваюць дапаўняць асартымент шаблонаў і з новым абнаўленнем мы атрымалі і новыя арнаменты, звязаныя з новай структурай. Усяго іх 2 — "Плынь" і "Ніт". Іх можна знайсці як узнагароду ў скарбніцах і злавесных скарбніцах.
Цікавы факт: На Bedrock-выданні, браня з арнаментамі не можа быць расчаравана (MCPE-173630).
Новыя шаблоны сцяга
Шаблоны сцяга таксама папоўніліся! Апошні раз іх дадавалі з абнаўленнем 1.16 і гэта быў "Лыч". Цяпер жа іх дадалі 2 — тыя ж "Плынь" і "Парыў". Іх можна знайсці ў скарбніцах і злавесных скарбніцах.
Новыя грампласцінкі
Распрацоўшчыкі і каманда кампазітараў працягваюць традыцыю дадавання ў кожнае абнаўленне новай музыкі. Акрамя новых трэкаў у меню і самой гульне, мы атрымалі 3 новых грампласцінкі! Іх можна знайсці ў скарбніцах і злавесных скарбніцах.
АБН.: З 21.06.24, у сувязі з новай палітыкай Mojang, аўдыёзапісы, якія захоўваліся на Minecraft Wiki былі скарочаны да 30 секунд. Спасылкі былі заменены.
Паслухаць грампласцінку Лейны Рэйн — Creator (Music Box)
вы можаце тут.
Паслухаць грампласцінку Лейны Рэйн — Creator
вы можаце тут.
Паслухаць грампласцінку Аарана Шэрафа — Precipice
вы можаце тут.
Новая зброя
Упершыню, з абнаўлення 1.14, у гульне з'явілася новая зброя! Сустракайце — булава!
Парада ад рэдакцыі: калі вы хаціце зрабіць булаву ЯШЧЭ больш смертаноснай, то выкарыстоўвайце снапшоты з 24w13a да 24w17a уключна. Менавіта у гэтыя снапшоты можна дадаць адначасова усе зачараванні для булавы і нават, вастрыню!
Асаблівасцямі булавы можна назваць тое, што булава павялічвае пашкоджанні мобам па наступнай формуле:
- Крытычны ўрон настае пасля падзення з вышыні больш за 30 блокаў, а пасля:
- Любы блок пасля, дае 1 шкода/блок.
Каб зрабіць яе больш смертаноснай, у гульню былі дададзены новыя, на жаль несумяшчальныя паміж сабой, зачараванні!
- Пралом (Максімальны ўзровень — 4). Зачараванне паніжае эфектыўнасць брані на 15%, то бок ахова ад зачараванай скураной брані ці нэдарытавай брані будзе аднолькавай і патрабуе 7 крытычных удараў на максімальным узроўні.
- Шчыльнасць (Максімальны ўзровень — 5). Зачараванне павялічвае пашкоджанні/блок на 0.5 за кожны ўзровень. То бок, на максімальным узроўні, мы маем павялічэнне на 2.5 пашкоджанні/блок.
Як жа знайсці ці зрабіць гэтую зброю? Усё не так проста.
Булава ствараецца з стрыжня ветрыка і важкага ядра. Важкае ядро выпадае выключна з злавеснай скарбніцы з шансам 7.5%, а ветравы стрыжань можна знайсці пасля перамогі над ветрыкам.
Новыя эфекты
Вы не атрымалі дасягненне «Як да гэтага дайшло?» на версіі 1.20? Вялізная памылка! Бо ў новай версіі для атрымання гэтага дасягнення, вам варта мець яшчэ 7 новых эфектаў. Вось яны ўсе:
- Эфект "Віхрэнне" — пасля гібелі істоты з гэтым эфектам, выпускаецца парыў ветру;
- Эфект "Пляценне" — пасля гібелі істоты з гэтым эфектам, побач з'яўляецца некалькі штук павуціння;
- Эфект "Аслізласць" — пасля гібелі істоты з гэтым эфектам, побач з'яўляецца два слімака. Босы і слімакі маюць імунітэт;
- Эфект "Заражэнне" — пасля гібелі істоты з гэтым эфектам, побач з'яўляецца некалькі лускаўніц. Босы і лускаўніцы маюць імунітэт.
Наступныя тры ўзніклі ў выніку перапрацоўкі эфектаў рэйда. Так, большасць ферм рэйдаў увогуле перастане працаваць ці пазбавіцца эфектыўнасці.
- Эфект "Знак бяды" — новы эфект з старой назвай. Яго можна атрымаць пасля таго, як гулец вып'е злавесную пляшку. Яе можна атрымаць з капітана патруля ці з скрабніц. Менавіта ён будзе пераўтварацца ў наступныя два эфекта;
- Эфект "Прадвесце нападу" — стары эфект з новай назвай. З змяненняў — цяпер напад пачынаецца не імгненна, а праз 30 секунд, каб даць гульцу час на падрыхтоўку. З'яўляецца, калі гулец з эфектам "Знак бяды" з'яўляецца ў вёсцы. Прызначаны для таго, каб выклікаць напады на вёскі;
- Эфект "Прадвесце выпрабавання" — новы эфект. З'яўляецца, калі гулец з эфектам "Знак бяды" з'яўляецца ў залах выпрабаванняў. Прызначаны для таго, каб павялічыць складанасць залаў выпрабаванняў.
Цікавы факт: Лісы не могуць піць пляшкі з мёдам і злавесныя пляшкі, як паказвае памылка MC-144079.
Новыя мобы
Новымі, для гэтага абнаўлення, з'яўляюцца дрыгвяк і ветрык.
Ветрык
- З'яўляецца выключна ў залах выпрабаваннях;
- Мае ўнікальную атаку — паветраны ўдар;
- Мае 30 адзінак здароўя, то бок 15 сардэц;
- Наносіць пашкоджанні ад 1 да 1.5 адзінак здароўя, у залежнасці ад складанасці света;
- Ветрык не ўспрымальны амаль да ўсіх снарадаў у гульні;
- Пасля перамогі над ім, выпадае ветравы стрыжань у колькасці ад 1 да 2 штук ці ад 4 да 8 штук, калі ваша зброя зачаравана на Марадзёрства 3.
Цікавы факт: Ветрык успрымальны да пляўкоў ламы, як паказвае памылка MC-270622.
Дрыгвяк
- З'яўляецца як у залах выпрабавання, так і звычайных балотах;
- Асаблівасцю ягоных атак можа лічыць атручаныя стэлы, якія наносяць значна больш пашкоджанняў у адрозненні ад звычайных стрэл;
- Мае 16 адзінак здароўя, то бок 8 сардэц;
- Акрамя стандартнага луту для шкілета, можна атрымаць яшчэ і грыбы з галавы моба. На жаль, ферму з гэтага зрабіць нельга.
Цікавы факт: Як паказвае памылка MC-268588, некаторых варожых мобаў можна прымусіць скальзіць па зямлі.
Новая структура
Новая структура, якая прымушае гульцоў больш вандраваць і супрацьстаяць розным выпрабаванням, каб атрымаць розную ўзнагароду. Сустракайце, залы выпрабаванняў!
Гэтая структура ўтрымлівае таемныя пакоі, тупікі, не выкарыстоўваемыя шаблоны, розныя цікавосткі і багі і іх даследванні выпадуць на вашу долю!
- З'яўляюцца залы выпрабаванняў толькі ў новых чанках і шлях да яе можа паказаць карта залаў выпрабаванняў, якую можна набыць у селяніна-картографа;
- Адпаведная для іх вышыня — ад -40 да -20;
- Пакоі залаў выпрабаванняў дзеляцца на некалькі катэгорый — таемныя пакоі, залы з рассаднікамі і агульныя пакоі.
Цікавы факт: адзін з пакояў залаў выправанняў з'яўляецца з прадметам вядра вады зверху, як паказвае памылка MC-266498. Ну і самае салодкае — у пакоі залаў выпрабаванняў, які паказаны ў галоўнай панараме, адсутнічае адна лесвіца.
Новыя дасягненні
З новымі структурамі і эфектамі, у гульню былі дададзены новыя дасягненні!
Салодкі прыз: Адамкніце скрабніцу ключом выпрабаванняў.
Выпраўленні памылак і іншыя змены
Да рэлізу 1.21 было выпраўлена 215 памылак. Вось самыя цікавыя і актуальныя для звычайных гульцоў:
- MC-67 – Істоты на лодках могуць прахадзіць скрозь партал у Нэдары;
- MC-902 – Платформа ў Эндзе не проста выдаляе размешчаныя блокі, а "здабывае" іх, дазваляючы падабраць іх;
- MC-6431 – Эфекты гульца і ўсе ягоныя атрыбуты цяпер не скідваюцца пасля праходу праз партал;
- MC-14923 – Пры адключаных чытах, гульцы ў адзіночнай гульне маглі быць выгнаны за спам;
- MC-26304 – Варачная стойка больш не скідвае прагрэс, калі выгружаецца;
- MC-76104, MC-234880, MC-253457 – Вартавыя, каты, ацэлоты і ламы не атрымлівалі шкоды ад зачаравання "Калючкі";
- MC-93669, MC-158245 – "Падпальванне" не працавала пры зачараванні "Меч-кладзенец", а "Падпальванне" працавала нават праз шчыт;
- MC-114566 – Парталы Энда на знешніх астравах нарэшце тэлепартуюць гульца на галоўны востраў;
- MC-116279 – Істоты гульні (акрамя гульца) раней не генерыравалі тэрыторыі. Нэдара. Цяпер, калі гэта выпраўлена, у Нэдар можна трапіць нават з дапамогай жамчужыны Энда нават не ў злучаных парталах;
- Сама гульня перайшла на Java 21 і больш не падтрымлівае 32-бітныя прылады (Так, гэта адбылося раней, але не ўсе гульцы сочуць за навінамі снапшотаў).
Распрацоўшчыкі не забылі пра парытэт! Цяпер гульцы на Java-выданні, так жа сам, як і на Bedrock-выданні чапляць усе чоўны на павадок! транспартыроўка сялян ніколі не была такой лёгкай. У Bedrock-выданні, у сваю чаргу, крыху палепшылі бачнасць у лаве. адпаведная памылка існавала з версіі 1.16.
Таксама, з-за змен рэйдаў, фермы ведзьмаў сталі звышэфектыўнымі для здабычы рэдстоуна: прырост складае больш за 5000%!