December 27, 2018

Нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту Украіны ў Пірогаве

Так сталася, што хоць я і не пераношу музеі, але скансэны мне падабаюцца, таму па магчымасці ў музеі пад адкрытым небам я намагаюся зазірнуць, калі і яны ёсць у наведваемых мной мясцінах. Праўда, спіс мой зусім небагаты: Мінск (музей у Азярцы, да Дудутак не дабраўся), Чарноўцы, "Шаўчэнкаўскі Гай" у Львове... Ну і хіба што ўсялякія Завоссі-Мерачоўшчыны-Міхайлаўскія. Нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту Украіны ў Пірогаве (на ўскраінах Кіева) у маім спісе пажаданак заўсёды стаяў асобна - дзякуючы і памерам, і маляўнічасці мясцовасці. Менавіта таму пасля прыезду ў Кіеў ураніцы (увечары часу хапіла ўжо толькі прагуляцца ціхімі вечаровымі кіеўскімі вуліцамі) я адразу накіраваўся на паўднёвую ўскраіну горада

Папярэднія часткі расповеду пра гэтую вандроўку:
Як з Беларусі эканомна скатацца ў Кіеў
Чарнігаў

Мая дарога ад хостэла да музея магла б стаць і тэмай для асобнага апавядання, бо атрымаўся вясёлы мікс з таго, што я чамусьці вырашыў паглядзець на горад з акна аўтобуса і паехаць да музея маршруткай (пры гэтым скарыстаўшыся занадта старым раскладам маршрутак, патрэбны мне рэйс, як выявілася, ужо не ходзіць), а таксама таго, што вуліцу Акадэміка Забалотнага, якая і вядзе ў Пірогава, якраз тады часткова зачынілі на рэканструкцыю, і тралейбусны рух там часова быў прыпынены. Гэта каштавала мне занадта многа часу. Але зрэшце я ўжо ішоў ад канцавога прыпынку аўтобуса (прыпынак так і завецца: "Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту") вуліцай Акадэміка Транька, што вядзе да музея

01. Вуліца Акадэміка Транька ўяўляе сабой проста дарогу паміж полем і лесам, уперадзе адчыняюцца досыць смачныя краявіды - дзесьці там цячэ Дняпро, але ад музея яго не бачна

02. Уваход

03.

04. Глобус мапа Украіны

05. І схема музея. Музей займае вялікую плошчу, таму трэба адразу планаваць наведванне сюды не меньш чым гадзіны на тры (і гэта я яшчэ ўсярэдзіну будынкаў амаль не заходзіў)

06. Ад уваходу музей адразу сустракае стэрэатыпнай маляўнічай украінскай вясковай панарамай

07. Аб'екты скансэну згрупаваныя ў залежнасці ад гісторыка-культурнага рэгіёна Украіны. Адразу пасля ўвахода наведвальніка сустракае зона Сярэдняга Прыдняпроўя - па-мойму, самая вялікая па плошчы

08. Брукаванка

09. Хатка

10.

11. Дзесьці заходзіў усярэдзіну

12. Цэнтральны аб'ект экспазіцыі Сярэдняга Прыдняпроўя - царква Святой Параскевы, перавезеная з в.Зарубінцы (Чаркаская вобласць), XVIII ст. пабудовы

13.

14.

15.

16.

17. Вялікую ўвагу наведвальнікаў (дарэчы, народу ў музеі было вельмі многа, патрапілася і каларытная сям'я палякаў, актыўна распавядаўшых прадаўшчыцам сувеніраў на польска-украінскім суржыку пра свае ўкраінскія карані) прыцягваў будынак насупраць царквы - былая царкоўная школа

18. Усярэдзіне. Дарэчы, заходзіў я мала ў якія будынкі, бо калі ўваходзіць там усюды, то на музей можна ледзь не цэлы дзень патраціць

19.

20. Старая мапа Кіеўшчыны

21. Удалечыні - яшчэ адно каларытнае месца скансэну, зона ветракоў, але я сюды яшчэ вярнуся

22. Прабег экспазіцыяй Палтаўшчыны і Слабажаншчыны

23. Аўтэнтычныя будаўнічыя матэрыялы

24. Часам некаторыя куткі нагадвалі аналагічны музей пад Мінскам - ну і не дзіва, улічваючы этнічнае і культурнае падабенства украінскага і беларускага народаў

25.

26.

27. А гэта ўжо экспазіцыя Палесся, якая мне спадабалася больш за ўсе іншыя

28.

29. Борты і Уваскрасенская царква з в.Кісорычы (Ровенская вобласць)

30. Раварысты на фоне царквы

Дарэчы, гэта было адзінае месца у Кіеве, дзе я бачыў многа раварыстаў. Кіеў увогуле падаўся мне горадам, нязручным і не прыстасаваным для ровара (і рэльеф не той, і інфраструктуры ў параўнанні з тым жа Мінскам амаль няма - а запружанымі шашамі і цэнтральнымі вуліцамі горада катацца жадаючых адзінкі), але менавіта тут было проста нейкае роварнае царства

31.

32.

33. Крыху далей адбудоўваюць яшчэ адну царкву

34.

35.

36. Далей - экспазіцыя Падолля

37.

38. Царква св.Мікалая з в.Зялёная (Цярнопальская вобласць)

39. Брукаваначкі ў музеі ўвогуле многа, і яна тут для мяне трошкі незвычайная - не такая, як у вёсках Наваградшчыны ці на Беларускім Палессі, напрыклад

40. Экспазіцыя Букавіны. Дзесьці далей яшчэ былі і Карпаты, але я туды не пайшоў, бо і часу ўжо многа ў музеі правёў, ды й усё роўна ў Львоўскім "Шаўчэнкаўскім Гаі" два разы быў

41.

42. Паліцыя па музеі перасоўваецца лашадкамі. Дарэчы, я іх сфатаграфаў са спіны, пабачыў, што яны паварочваюцца - і хутчэй выключаю фоцік (беларуская ж звычка, у нас міліцыянтаў лепш не фатаграфаваць). А паліцыянты адразу пачалі пазіраваць для кадра нейкай жанчыне, якая ішла за мной

43. Іду ўжо да ветракоў. Хаткі схаваліся, нібы каты, палюючыя на мышаў - толькі дахі выглядваюць

44. Хіба хто кантраляваў? Там, па-мойму, можна і ў музей праз саму вёску Пірогава (мяжуе з тэрыторыяй музея і агароджана ад яе парканам) праз брамку прайсці, бо ніякага кантролю ля адчыненай брамкі я там не бачыў

45. Вось я і ў зоне ветракоў. Агульная панарама музея

46. Ветракі і экспазіцыя Палесся

47. За дрэвамі - вёска Пірогава

48. Не абыйшлося тут, праўда, ніяк без такой вось харчовай вулачкі а-ля "курорт на Чарнаморскім узбярэжжы". Традыцыйная ежа, накшалт варэнікаў, там суседнічала з якой-небудзь шавермай ці шашлыком

49. Не казаў б каб было вельмі смачна, па шчырасці

50. Людзі харчуюцца і адпачываюць. І так, шкодніца-амела і ў Украіне гаспадарыць

51. Час вяртацца

52. Збоку ад непасрэдных асноўных экспазіцый ёсць куточак экспазіцыі украінскай вёскі савецкіх часоў - відавочна, у тыя часы (а музей заснаваны ў 70я гады мінулага стагоддзя) гэтая экспазіцыя была пастаўленая як узорна-паказальная

53.

54. Тых, хто па нейкіх нагодах не хоча ці не можа ісці пешшу, катаюць такім вось аўтобусікам

55. У гэты куток перавезлі дамы з украінскіх вёсак, пабудаваныя ў савецкі перыяд

56. Зразумела ж, гэтая частка музея - самая нешматлюдная, хаця некаторыя і сюды заходзяць

57. Інтэр'ер у стылі "прыехаў да бабулі ў вёску"

58. Вёска Крымскае Луганскай вобласці - палітычнае "комба" нейкае

59. Нейкая постаць

60. І не абы якая, як выявілася

61.

62.

63. Не, на самой справе і тут хапае цікавых хатак

64. Усё, хопіць, і так палову дня на дарогу і музей патраціў (але гэты час таго каштаваў)

Карацей, музей цікавы, вельмі раю, можна супакойна вылучаць на яго палову дня, калі час ёсць

А ля ўвахода ў музей мне пашчасціла патрапіць на маршрутку, што ехала ў цэнтр Кіева. І наступныя дзве часткі апавядання ўжо будуць прысвечаны непасрэдна ўкраінскай сталіцы. Дзякуй за ўвагу!