September 3, 2019

Баранавічы-Грушаўка-Савейкі-Раманоўшчына

У канцы жніўня прыкладна тыдзень быў на вакацыях, пару разоў скатаўся за горад. У пятніцу 30 жніўня праехаўся некалькімі ўжо знаёмымі кропкамі Ляхавіцкага раёна. Трошкі фотаздымкаў і тэксту пад катам

01. Выязджаў непарадна - праз Русіна і п.п. Шчара. Сама аднайменная рака пад канец лета ў баранавіцкіх ваколіцах дужа зарасла, таму нават не фатаграфаваў

02. У Ляхавічах на галоўнай вуліцы на тратуары намалявалі сцежку для раварыстаў; праўда, зрабілі гэта ўсё роўна тапорна - напрыклад, з такім вось зігзагам з уздымам угару, якім не кожны раварыст праехаць можа. Карацей, у Ляхавічах па-ранейшаму лепш ездзіць праезжай часткай (што ўсе мясцовыя і робяць; не ведаю толькі, ці лютуе на раварыстаў мясцовая ДАІ)

03. Трошкі Ляхавічаў

04.

05.

06. Больш за год не быў у Грушаўцы, таму далей пакаціў туды. У вёску ў гэтым годзе зрабілі новы асфальт - нейкі не вельмі роўны і якасны, але раней тут увогуле была цяжкая антыроварная жвіроўка

07. Зараз кладуць асфальт ужо алеяй за паваротам, перад самай вёскай

08.

09. А ў вёсцы - пясочак, ды такі глыбокі, што каціць ім было немагчыма

10. Відавочна, таксама часовы - асфальт пракладуць да самой сядзібы

11. Дом як стаяў год пяць таму - так і стаіць дагэтуль, хаця размовы пра тое, што рэканструкцыя пачнецца ледзь не вось-вось, ідуць ужо даўно

12.

13. Брукаваная алея ў пачатку парка. Спадзяюся, што яе ў асфальт не закатаюць

14. Трошкі падхарчаваўшыся набытымі ў ляхавіцкай краме пячэнькамі, пакаціў далей. Касцёл-новабуд у Рачканах

15. І порцыя палявых дарог паміж Рачканамі і асфальтам трасы Р4

16.

17. Хутка праляцеўшы некалькі кіламетраў асфальту і потым праз нічым не цікавыя Тальмінавічы, паехаў у бок Савейкаў. У Савейках я ўжо быў у лютым, але летам таксама туды хочацца

18. Цяжкаватая (мяккая і няроўная) лясная жвіроўка паміж Тальмінавічамі і Савейкамі

19. На месцы. Тут таксама нічога новага

20. Зубр

21. Валодзька

22. Сядзібны дом

23.

24.

25. Паркавая сажалка

26. Да вечаровага цягніка ад Раманоўшчыны засталося менш за гадзіну, таму паляцеў далей. Цэлая вуліца закінутых савецкіх дамоў у Гайнінцы

27. Лясная дарога паміж Гайнінцам і лецішчамі "Раманоўшчына" - для аўтатранспарта зараз амаль непрыгодная (разбітая цяжкім аўтатранспартам адразу за лецішчамі), але роварам - хутка і нармалёва

28. Самі лецішчы збольшага выглядаюць закінутымі

29.

30.

31. Лясны хутар ужо перад чыгункай

32. Прыпыначны пункт Раманоўшчына. Тут фінішаваў

33. Вечар

34. Цягнічок пад'ехаў

35. Хопіць на сёння. 62 кіламетры - не так ужо і многа, але хоць нешта

Дзякуй за ўвагу!