September 24, 2019

Слонім - Добры Бор - Лясная

Нешта апошнім часам загалоўкі маіх нататак больш нагадваюць шыльды з маршрутамі якіх-небудзь прыгарадным аўтобусаў (хіба што са Слоніма да Лясной ніякага прамога спалучэння няма і не патрэбна, дый тымі дарогамі, якімі катаюся я, рэйсавы транспарт у любым выпадку звычайна не ходзіць), але вось як інакш абазваць гэты артыкул? Узяць з галавы якія-небудзь "Фарбы адыходзячага лета?" І напісаць пра тое, што ўжо хутка самы прыгожы час восені, наваколле хутка мяняецца і лепш за ўсё бачыць гэта дзе-небудзь у лясах, а дзе пад Баранавічамі бліжэйшыя лясы... Буэ, якая рамантычная папса і ўвогуле зашквар... Карацей, паколькі ў суботу я капаў градкі ў вёсцы, а ў панядзелак ураніцы на працу, то меў я на мінулым тыдні час на скатацца куды-небудзь толькі ў нядзелю, дый то хацеляся вярнуцца дадому да вечара - таму і кіламетраў было нямнога, паехаў недалёка, трошкі чаго, зразумела ж, пафатаграфаваў, што вам і пакажу зараз пад катам

01. На старт пад'ехаў цягніком Баранавічы-Гродна на 6.19 ад п.п.Лакаматыўнае Дэпо

02. Доўга стаялі ў Палонцы - тут гарадзенскі цягнік разыходзіцца з ранішнім дызелем Ваўкавыск-Баранавічы, але ў нядзелю прыехаў - а ваўкавыскага чамусьці няма і няма. Можа хвілін 20 чагосьці чакалі, пакуль, відавочна, не далі каманду каціць далей

03. Слонім апошнім часам, па шчырасці, я забаяніў ужо. Толькі ў гэтым годзе я тут ужо чацвёрты раз - пра першае наведванне пісаў, пра другое напішу ўжо мо ўзімку, бо там таксама неблагая катанка была, пра трэцяе не напішу, бо быў тады без фотаапарата. Гэтым разам траціць многа часу на горад не стаў, хіба што хуценька пракаціўшыся цэнтрам горада - у верасні ён прыняў Дзень беларускага пісьменства, таму горад трошкі падгламурылі (хаця ён і дагэтуль выглядаў не казаць каб дрэнна). Вось на адным скрыжаванні нават паставілі маднявыя з'езды з тратуару нібыта на ўзроўні праезжай часткі - але ўсё роўна не па ДАСТу, бо пара санціметраў вышыні бардзюра там ёсць (а павінен быць "нуль"). Дый увогуле ўсё роўна горад большай часткай для раварыстаў не прыстасаваны

04. У цэнтры ўраніцы зусім малалюдненька

05. Падэўрарамончана

06. Скандальнае графіці у гонар мясцовага патрона Міхаіла Казіміра Агінскага (1730-1800), былога слонімскага старосты, заснавальніка слонімскага тэатру і фундатарам Агінскага канала, у 18 стагоддзі многа чаго зрабіўшага для развіцця горада. Першапачаткова яго намалявалі на рускай мове, потым грамадства паўзрушалася - і ціхонечка ледзь не ўначы мурал перарабілі, зрабіўшы дзвюхмоўны варыянт

07. На плошчы каля райвыканкама

08. Не ўсё паспелі тут зрабіць да "Дня беларускага пісьменства" - зараз трывае рэканструкцыя набярэжнай Шчары, а драўляны пешаходны мосцік прасунулі трохі ўбок; я так разумею, што будуць будаваць замест яго новы мост

09. Від на Шчару з маста на паўднёвай ускраіне горада

10. Скатаўся спецыяльна да драўлянага маста праз Шчару ўжо за горадам

11. Побач стаіць яшчэ адзін, больш грунтоўны - ён і зроблены, відавочна, нядаўна, бо на фотаздымках гэтага месца, зробленых раней, на Google Maps можна пабачыць на яго месцы толькі палі (руск. - сваи) ад яшчэ больш старога маста. Відавочна, зрабілі яго дзеля больш надзейнага праезда тэхнікі будаўнічага прадпрыемства, што знаходзіцца літаральна за лесам; тым болей, як раз і пад'езд там быў разбіты цяжкім аўтатранспартам

12. Ранішняя Шчара. Сёння я пабачу яе яшчэ не адзін раз

13.

14. Далей была сцежка для раварыстаў уздоўж трасы М11 да Жыровіцаў

15. У Жыровіцах - вядомы на ўсю Беларусь і нават трошкі за мяжой праваслаўны манастыр

16. Сама вёсачка стаіць на ўзгорках, і ўезд сюды быў досыць рэзкім і доўгім пад'ёмам

17. Від на манастыр са стадыёна, які, але ж, належыць не манастыру, а агратэхнічнаму каледжу, што таксама месціцца ў мястэчку

18. Ціпа галоўная царква манастыра, як я разумею. Сюды з'язджаецца добрая палова краіны, каб замальваць грахі (і тут жа набірае грахоў новых, заставіўшы сваімі машынамі тратуар насупраць храма, хаця да пустой і адкрытай паркоўкі адсюль 50 метраў; на мяне тут нават палаяўся нейкі дзядзька з-за таго, што я сваім роварам, фатаграфуючы ваколіцы, заняў адно "парковачнае" месца, куды ён хацеў стаць)

19.

20. А яшчэ ў сувенірнай лаўцы насупраць прадаюць, акрамя невядома што робячых на Беларусі "матрошак", драўляныя мадэлькі аўтаматаў (вось у кадры яны бачныя) - адразу бачна, у святое месца прыехаў! *sarcasm*

21. Корпус агратэхнічнага каледжа

22. Скатаўся і да крыніцаў. Там таксама гламур і прыгожанька, людзей не было, акрамя збіраючага на ўваходзе міласціну дзядзькі, увесь выгляд якога прама казаў, што сабраныя грошы хутчэй за ўсё знайдуць свой прытулак у алкагольным аддзеле бліжэйшай крамы. Праўда, да мяне ён звяртацца неяк не рызыкнуў - напэўна, вырашыў, што занадта гэты странны дзядзька ў спартовай вопратцы, з роварам і са шлемам асацыяльна выглядае, лепш не звязвацца :)

23. Капліца

24. Купель

25. Ну не люблю я месцы масавага рэлігійнага паламніцтва, што тут зробіш (канфесія не мае значэння, калі што). Кажаце, што і не трэба туды катацца, а пакінуць рэлігійнае веруючым? Мо, і будзеце правыя... За Жыровіцамі пакаціў на ўсход, вырашыўшы зрэзаць асфальтавы рог сцежкамі праз пойму Шчары ўздоўж яго каналізаванага прытока - рэчкі Жыравічанкі. Там дарога адразу пагоршылася

26. Тут пясочак, а за рогам дарога ўвогуле пераўтварыцца на ледзь бачную ў траве каляіну, што будзе бяжаць ускраінай шчараўскіх балот

27. Нарэшце выбраўся да асфальта, а там ужо хутка і мост праз раку перад вёскай Вялікія Шылавічы

28. Вось дзесьці адтуль я перад гэтым выбраўся (і Жыровіцы на гарызонце - дарэчы, я потым яшчэ доўга, едучы ўздоўж правага берага Шчары, іх бачыў)

29. У Вялікіх Шылавічах - царква Казанскай іконы Богамаці (1818 г.)

30. А за Шылавічамі нарэшце і пачалося тое, дзеля чаго я ў гэты край і ехаў. Спачатку некалькі кіламетраў лесам, потым палявое скрыжаванне

31. Мне туды

32. Яшчэ порцыя лесу

33. Быў там доўгі-доўгі пад'ём, які я нават цалкам асіліў, але на ўзгорку выявілася, што ўсё гэта дзеля таго, каб пабачыць перад сабой рэзкі пясчаны спуск да поймы ўсё той да Шары (вунь яна за хаткамі трошкі срэбранай стужкай бачная)

34. Гэта я ўжо прыкаціў да вёскі Добры Бор. Самая прыгожая панарама тут адчыняецца ад мясцовых могілак, таму я на гэтым месцы доўга-доўга вазіўся, каб сфоткаць і даліну з ракой, і каб як мага менш магіл у кадры было (шкада яшчэ і што супраць сонца фатаграфаваць прыйшлося - трэба зазірнуць сюды як-небудзь увечары ці ў пахмурае надвор'е)

35. Далей была Падгорная, якая доўга-доўга цягнецца краем агульнай даліны Шчары і яе прытока Лахазвы. У Падгорнай і Добрым Боры, дарэчы, каларытныя аўтобусныя прыпынкі

36. Сажалка крыху вышэй над Падгорнай

37. Пасля Падгорнай я хацеў скатацца на поўнач, да ляснога вадасховішча на рэчцы Басінцы, дзеля чаго прыйшлося пакатацца вёскай, бо дарога, якой я планаваў ехаць першапачаткова, адразу наверсе выводзіла мяне на ўзаранае поле. Другая дарога ўжо вяла ў патрэбны бок, але падымалася ўгару ад рачной даліны - таму і вёска завецца Падгорнай, што знаходзіцца пад высокім краем даліны Шчары (не памятаю, як такія схілы афіцыйна называюць навукоўцы). Вось і апошні мой на гэтым маршруце погляд на даліну (сама рака тут ужо недзе далёка і не была б бачная нават калі б не было гэтых дрэваў)

38. Вадасховішча Басінка

39. Тут прыпыніўся перакусіць, але хутка з'явіўся мужчына з трымерам (у кадр якраз яго рэчы і патрапілі), які прыводзіў у парадак бераг возера. Ён папрасіў прабачэння, што парушыць мой адпачынак, бо яму трэба працаваць - і палез сячы кусты, ды так, што ўсялякая дробязь паляцела ў розныя бокі, у тым ліку і на мяне. Так і пакушаў :)

40. Чарговая порцыя лясных сцежак

41. Вжух

42. Яшчэ адно вадасховішча на Басінцы - у Яжоне. Здавалася б, зусім невялікая рэчка (яна ўжо за Яжонай унізе спалучаецца з Лахазвой, якая сама праз некалькі кіламетраў далучаецца да Шчары), але ажно два возеры дзякуючы ўзгорыстаму рэльефу на ёй зрабіць схітрыліся

43. Вадасховішча Гаць на Лахазве. Нягледзячы на тое, што ўжо восень, там усё роўна хапала рыбакоў, турыстаў і іншых шкоднікаў :)

44. У ваколіцах Гаці - працоўныя ахвяры наравістаму Богу Жвіровак, як заўсёды

45. І зноў трошкі лесу

46. Дарога мо калісьці была, але зараз скончылася

47. Пакруціўшыся трошкі лесам і напалохаўшы нейкую касулю, выкаціў на ўжо добра знаёмую хуткасную дарогу ўздоўж лініі электраперадач

48. А там ужо і да Лясной недалёка. Якраз вунь цягнічок на Брэст пад'ехаў, мне ж майго чакаць яшчэ больш за гадзіну

49. Вакзал у Лясной ужо зафоткаў і забаяніў, але з такога ракурса, ды яшчэ і без рэйкаў, пакуль яшчэ не фатаграфаваў, здаецца

50. Адсюль можна і дадому сваім ходам даехаць - менш за 30 кіламетраў нескладаных дарог. А можна і парэлаксіць гадзінку - вёска вялікая, крамы нават у нядзелю працуюць. Хіба шкада, што піва там акрамя "Брэсцкага" (якое часам бывае добрым, а часам - гадасцю) ніякага не было

На гэты раз усё, дзякуй за ўвагу!