September 29, 2019

Ляскавічы: "сталіца" Прыпяцкага нацыянальнага парка

Папярэдняя частка

Пасля доўгага перахода лесам і берагам Прыпяці дзесьці ў 10:45 я ўжо быў у Ляскавічах. Аўтобус на Петрыкаў адыходзіць адсюль у 12:15, таму ў мяне было яшчэ паўтары гадзіны на знаёмства з вёскай

Ляскавічы вядомыя з XVI стагоддзя, належалі Хадкевічам, Кіневічам і камусьці яшчэ. У пачатку ХХ стагоддзя тут было больш за тысячу жыхароў, і паселішча мела статус мястэчка. Згодна з дадзенымі 2004 года, тут жыло 684 чалавекі, але зараз, думаю, жыхароў тут стала больш. Сёння вёска вядомая як месца адміністратыўнага цэнтра нацыянальнага парку "Прыпяцкі" (раней ён быў у Тураве)

01. Аўтобусны прыпынак у пачатку вёскі з боку Петрыкава

02.

03. Паколькі побач, як я ўжо казаў у папярэдняй частцы, знаходзіцца лецішча САМОГА, вёска вылізаная і адэўрарамончаная. Інфраструктура мо і не гарадскога ўзроўня, але блізка да таго. Цэнтр мястэчка - гламурны пасёлак у стылі, які ў нас апошнім часам дзеля жарту усё часцей называюць "аграрэнесанс". Злева - мясцовы гатэль

04. Адміністрацыйны будынак нацыянальнага парка

05. Ёсць руская і кітайская мовы, але няма беларускай - ганьба ж! Хаця і няма ж чаму здзіўляцца, бо тутэйшы куратар і самы знакаміты ўраджэнец Ляскавічаў І.М.Бамбіза займае высокую пасаду ў так званай "Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі" (ажно сорамна прыгадваць у сваіх нататках такую ўстанову)

06. Канал, што звязвае цэнтр вёскі з Прыпяццю

07. Цэнтр вёскі. Але адзначу, што "гламур" заканчваецца за цэнтральнымі вуліцамі, і там ужо пачынаецца звычайная вялікая палеская вёска, хіба што трошкі больш акуратная

08. Царква-навабуд у цэнтры

09. Трошкі адыйшоўшы ад такой канцэнтрацыі аграгламуру на невялічкай плошчы, наведаў самае на самой справе цікавае месца ў Ляскавічах - Музей прыроды Нацыянальнага парка

Уваход каштуе, па-мойму, 4 рублі, але музей досыць годны. Ці трэба казаць, што я там быў адзіны наведвальнік, а касірка нават здзівілася, што хтосьці сюды прыйшоў, і потым хадзіла за мной па ўсіх пакоях (але была яна не дакучлівая - большую частку часу я яе не бачыў, хоць і ведаў, што яна дзесьці за рогам ці за сцяной. І што файна, там можна фатаграфаваць! Я быў да такога не падрыхтаваны, таму пакінуў фоцік у заплечніку ў гардэробе і ўсярэдзіне фатаграфаваў на кітаефон

10. Першыя залы музея прысвечаныя гісторыі Петрыкаўшчыны і ваколіц, і нічога асабліва цікавага там няма - звычайны краязнаўчы музей. Больш цікава ў залах, прысвечаных этнаграфіі і прыродзе Палесся

11. Паколькі падводкі да такіх рэчаў я пісаць не ўмею, а пісаць перад кожнай фотачкай "Гэта птушкі, гэта воўк, а гэта мядзведзь мёд красці прыйшоў" будзе яшчэ больш глупа, то далей я проста пакіну вас сам-насам з фотаздымачкамі

12.

13.

14.

15.

16.

17. Гэта нібыта вадзічка (ролю якой выконвала, па-мойму, шкло) і падводны свет

18.

19.

20.

21.

22.

23.

24. А вось і той самы мішка, дарэчы

25.

26.

27.

28. Частку экспазіцыі адвялі і пад вядомых палешукоў, прычым хапала сярод іх як і сапраўдных славутасцяў кшталту Фінберга ці Напалеона Орды, так і якіх-небудзь спартсменаў-ноўнэймаў, якіх нават я, аматар спорту, не ведаю (ну хто ведае гэтых весляроў ці якіх-небудзь шматборцаў!)

29.

30. І яшчэ трошкі ляскавіцкіх замалёвачак

31.

32.

33.

34.

35. Знайшоўшы дзесьці за рогам сіратліва схаваны, відавочна, ад высокіх гасцей аўтобусны прыпынак і трошкі пачакаўшы, я сеў у 12.15 на прыгарадны аўтобус, які прыкладна за паўгадзіны давёз мяне да Петрыкава. На фота - вясковая школа дзесьці па дарозе

А пра сам Петрыкаў я распавяду ўжо як-небудзь наступным разам