April 5, 2022

Космас!

12 красавіка 1961 года ў космас паляцеў першы чалавек - Юры Гагарын.

Міжнародным святам гэты дзень стаў у 1968 годзе. З тым, каб менавіта гэты дзень стаў сусветным святам касманаўтыкі, згадзіліся амаль усе. За выключэннем сабак. Ну, іх можна зразумець. Менавіта сабакі паляцелі ў космас першымі.

19 жніўня 1960 года Белка ды Стрэлка апынуліся ў космасе і правялі на арбіце амаль суткі, замест нікчэмных гагарынскіх 108 хвілін.

Быў яшчэ адзін сабака. У 1957 годзе. Але ён геройскі загінуў. Старажылы кажуць, што сабака паспеў выйсці ў космас, паглядзець на "Зямлю ў ілюмінатары" і нават нагаўкаць у мікрафон усё, што ён думае пра Сяргея Каралёва. Але ніхто з тых часоў не любіць успамінаць тую трагедыю.

Пра тое, што такое космас і як у ім існаваць, людзі ў тыя гады ведалі не шмат. Былі спадзяванні знайсці жыццё на Марсе і Венеры. Існавалі планы па іх каланізацыі. Але ж па дасягненні паверхні нашых суседскіх планет вучоныя былі вельмі расчараваныя. Гэта былі мёртвыя, атручаныя планеты, дзе нішто жывое існаваць не магло.

З тых часоў мы шмат аб чым даведаліся. Аб існаванні цёмнай матэрыі і цёмнай энергіі. Аб тым, што Сусвет павялічваецца ў памерах з паскарэннем. Знайшлі іншыя планеты вакол суседскіх зорак. Даведаліся аб існаванні пульсараў. І нават сфоткалі чорную дзіру. У гады сабак і Гагарына ўсё гэта было нам невядома.

Але не здарылася галоўнага, аб чым усе марылі - мы так і не сустрэлі братоў па розуме з іншых планет. Неба маўчыць. Ніякіх радыёсігналаў мы так і не пачулі.

Нягледзячы на гэта, з'явілася новая рэлігія - УФАлогія. Ну а што? Яна таксама аб усемагутных істотах з неба, якія кантралююць нашае існаванне. Толькі рэлігія гэтая больш сучасная і менш наіўная, чым "класічныя" рэлігіі пачатку першага тысячагоддзя.

Але рамантызму 60-х гадоў ужо няма. Ужо ніхто не марыць зрабіць крокі па іншых планетах і пакінуць на іх пыльных сцежках свае сляды.

Хлопчыкі на пытанне "кім хочаш стаць?" ужо не крычаць "канешне, касманаўтам!"

Але ж космас мы выкарыстоўваем. Тэлебачанне, сувязь, інтэрнэт, навігацыя - гэта ўсё ідзе праз спадарожнікі на арбіце. Іх зараз так шмат, што з'явілася нават сучасная праблема - касмічнае смецце. І пакуль ніхто не ведае, як яе вырашыць.

Але, пакуль існуе NASA, будзе існаваць і навуковы падыход да космасу. За апошнія дзесяцігоддзі амерыканцы адправілі некалькі марсаходаў на чырвоную планету, зрабілі пасадку зонда Гюйгенс на Тытан, "Новыя Гарызонты" даслаў нам выдатнейшыя фоткі Плутона. І шмат чаго іншага...

Але ж галоўнае дасягненне касмічных тэхналогій апошніх гадоў - гэта тэлескоп Хабл. Ён паказаў нам усю прыгажосць і бязмежнасць Сусвету.

21 снежня 2021 года NASA запусціла ў космас новы тэлескоп. Тэлескоп Джэймса Ўэба. Ён убачыць святло першых зорак. Ён убачыць, як выглядаў наш Сусвет праз 300.000 гадоў пасля Вялікага Выбуху. Ён убачыць экзапланеты вакол іншых зорак. Ён адкажа на тысячы пытанняў сучасных навукоўцаў.

Ужо хутка мы ўбачым тое, што ніхто і ніколі не бачыў. Больш за тое - хутка мы даведаемся, ці існуе жыццё на экзапланетах, падобных да нашай Зямлі. Уэб будзе вывучаць спектр планетарных атмасфер. І калі мы ўбачым нейкую сумесь з азота, метана ды кісларода, мы зможам дакладна даведацца - на гэтай планеце існуе жыццё. Здейсніцца даўняя мара чалавецтва. Альбо не здзейсніцца. Хто ж яго ведае, мо мы і ў самоце ва ўсім Сусвеце...

А напрыканцы паглядзіце на наступную фотку. Гэтая фотка - самая знакамітая ў гісторыі вывучэння космасу.

Вялікі і непаўторны Карл Саган быў ініцыятарам таго, што на дзень усіх закаханых, 14 лютага 1990 года, Вояджэр-1 развярнуўся і з адлегласці 6 мільярдаў кіламетраў зрабіў самы знакаміты здымак у гісторыі. Фота пад назвай "Pale Blue Dot". Ці як кажуць беларусы - бледна-блакітная кропка.

Гэтая кропка - сапраўды кропка. Яна заўжды ў небяспецы. Таму нам трэба бараніць яе, а не вырабляць бомбы, ракеты ды ўсё тое, што ў руках дурня можа пакласці канец існаванню гэтай кропкі ў сусветнай прасторы...

А вы памятаеце, што рабілі 14 лютага 1990 года, калі было зробленае гэтае фота?

Ці здагадваліся вы, што трапілі ў аб’ектыў? Ці марылі вы ў той дзень апынуцца на самам шматлюднам фатаздымку ўсіх часоў? Ці ведалі вы аб тым, што вас здымае “Прыхаваная камера”? Ці памятаеце, якое было надвор’е? Колькі каштавала гарэлка ў краме? Які быў ваш заробак? Аб чым вы марылі? Ці здзейсніліся вашыя мары?

У апісанні да фатаздымка Саган напісаў:

Взгляните на эту точку. Это наш дом. Это мы. Все, кого вы любите, все, кого вы знаете, все, о ком вы когда-либо слышали, все когда-либо существовавшие люди прожили свои жизни на ней.


Множество наших наслаждений и страданий, тысячи самоуверенных религий, идеологий и экономических доктрин, каждый охотник и собиратель, каждый герой и трус, каждый созидатель и разрушитель цивилизаций, каждый король и крестьянин, каждая влюблённая пара, каждая мать и каждый отец, каждый ребёнок, изобретатель и путешественник, каждый преподаватель этики, каждый лживый политик, каждая «суперзвезда», каждый «величайший лидер», каждый святой и грешник в истории нашего вида жили здесь — на соринке, подвешенной в солнечном луче.


Земля — очень маленькая сцена на безбрежной космической арене. Подумайте о реках крови, пролитых всеми этими генералами и императорами, чтобы, в лучах славы и триумфа, они могли стать кратковременными хозяевами части песчинки.

Подумайте о бесконечных жестокостях, совершаемых обитателями одного уголка этой точки над едва отличимыми обитателями другого уголка. О том, как часты меж ними разногласия, о том, как жаждут они убивать друг друга, о том, как горяча их ненависть.


Наше позёрство, наша воображаемая значимость, иллюзия о нашем привилегированном статусе во вселенной — все они пасуют перед этой точкой бледного света. Наша планета — лишь одинокая пылинка в окружающей космической тьме. В этой грандиозной пустоте нет ни намёка на то, что кто-то придёт нам на помощь, дабы спасти нас от нашего же невежества.


Земля — пока единственный известный мир, способный поддерживать жизнь. Нам больше некуда уйти — по крайней мере, в ближайшем будущем. Побывать — да. Колонизировать — ещё нет. Нравится вам это или нет — Земля сейчас наш дом.


Говорят, астрономия прививает скромность и укрепляет характер. Наверное, нет лучшей демонстрации глупого человеческого зазнайства, чем эта отстранённая картина нашего крошечного мира. Мне кажется, она подчёркивает нашу ответственность, наш долг быть добрее друг с другом, хранить и лелеять бледно-голубую точку — наш единственный дом.


Мы действительно ничтожно малы, хотя и не всегда понимаем это.

Праз 30 год NASA зрабіла рэмікс гэтай фатаграфіі:

Ну а напрыканцы прыгадаем нашага славутага земляка - Максіма Багдановіча. Ён яшчэ да каланізацыі космасу ўсё добра разумеў...

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»