majakouka
@ormagidol
8 posts
Pinned

Палёты ва сне ды на яву. То

У апошні час пачалі сніцца яскравыя сны. У іх я, у розных абставінах, лятаю. Натуральна. Ну не так, як птушкі, ці фінансісты пад час крызісу, а неяк больш падобна на хавербордзінг з “Назад у будучыню”. То бок падскочу, а потым сілай розуму перасоўваюся ўздоўж зямлі метраў гэтак з 50.

Космас!

12 красавіка 1961 года ў космас паляцеў першы чалавек - Юры Гагарын.

Nasha Majakouka

Мы ўсе закаханыя ў нашу Маякоўку таму, што наш раён бліжэй за астатнія мае сувязь з прыродай. Калі ў нас на душы пагана, мы можам выйсці на гэтую прыроду, стаць яе часткай, атрымоўваць асалоду ад яе прыгажосці.

Маякоўка знутры. Частка 2: "Яшчэ крыху і Праванс."

Працягваем нашу новую рубрыку “Маякоўка знутры”. Пакуль што мы можам браць матэрыял для яя толькі з сайта https://realt.by/. Таму што па-першае, гэтыя фоткі і так знаходзяцца ў агульным доступе, то бок не з’яўляюцца сакрэтам. А па-другое, часцей за ўсё такія фоткі робяцца прафесіянальна, бо іх мэта ўлюбіць нас у гэтую кватэру.

Жара!

Учора катаўся тутака ды тамака і трапіў у Чыжоўку. Там, дзе раней была вёска Карзюкі. А зараз – па-бам! – пляж.

Маякоўка знутры.

Пасля Вялікага паходу Дзяніса Блішча па нашым раёне, мы вырашылі, што Маякоўка цудоўная не толькі звонку, але ж і знутры. Гэта пачатак новага праекту. Таму просім усіх, хто валодае нечым найвыдатнейшым, дасылаць нам фота ў бота. Пачынаем з фотак, якія мы знайшлі на сайце https://realt.by/

Стад дэ Блан Русі...

У нас пад бокам, на плошчы Ванеева, будуюць ультрасучасны футбольны стадыён. Нацыянальны! І менавіта футбольны. Без забегаў з бар'ерамі, кіданняў коп'яў і іншай лёгкай атлетыкі. Будоўля акружаная такім плотам, што папахвае сакрэтнасцю. Але мы вырашылі ўсё высветліць...