Маякоўка знутры. Частка 2: "Яшчэ крыху і Праванс."
Працягваем нашу новую рубрыку “Маякоўка знутры”. Пакуль што мы можам браць матэрыял для яя толькі з сайта https://realt.by/. Таму што па-першае, гэтыя фоткі і так знаходзяцца ў агульным доступе, то бок не з’яўляюцца сакрэтам. А па-другое, часцей за ўсё такія фоткі робяцца прафесіянальна, бо іх мэта ўлюбіць нас у гэтую кватэру.
Але ж спадзяемся, што гэта выклікае ў нашых чытачоў жаданне падзяліцца чымсці незвычайным. Дасылайце нам свае фоты і каментарыі да іх. Выдатным трэба дзяліцца. Бо прыгажосць, як усе мы ведаем – тое, што выратуе гэты свет.
Сёння ў нас вельмі прыгожая кватэра на Маякоўскага 18. Не улюбіцца ў яе немагчыма. Таму глядзім і адчуваем асалоду.
Пачнем з кухні. Сапраўдная французкая вёска. Доказам таму, што менавіта Французкі сялянскі побыт натхняў гаспадароў на стварэння гэтага шэдэўра, з'яўляецца певень. Сапраўдны гальскі сімвал.
Кухня не маленькая. Але проста выдатная. Драўляная мэбля, падлога, мо нават халадзільнік. Балкі на столі, старая газавая лямпа. Вельмі ўтульна, карацей.
Вельмі ўтульна і на балконе. У далі бачна Сакалянка. Сапраўдны пакой для рэлакса.
Гэты балкон мяжуе з кухней, у якой ёсць вельмі ўтульная канапа.
Спальня. Так сама ўсё з дрэва, шмат раслін, балкі на столі і вельмі прыгожая люстра, як і ўвогуле па ўсей кватэры. Не гледзячы на тое, што ужо не першае дзясяцігодзя з моды не выходзяць ліхтарыкі, якія вешаюць па ўсім столі ў найвялікшай колькасці, прыемна, што хтосці яшчэ цэніць сапраўдную прыгажосць.
Сэнс гэтага пакою не вельмі зразумелы, але хутчэй за ўсё тут нараджаюцца рамансы, рок-хіты і канфлікты з суседзямі.
Дзе ўвогуле можна набыць такую цудоўную мэблю? У АМІ такой няма. Затое ў продажы існуе такая фурнітура. Таму ўзнікае падазронасць, што гаспадар сапраўдны майстар. Што ён сам зрабіў усе гэтыя шэдэўры.
Не ведаю, як гэта магчыма, але да-да - гэта саўна. Не кожны дзень задумваешся аб тым, ці можна верыць сваім вачам.
Дзвер. З засовам. Вашы вочы ізноў не хлусяць вам. Такое адчуванне, што зараз у гэтую дзер хтосьці пагрухае, адчыняеш, а там Гендальф, ці Вінні-Пух з Пятачком.
Першы - гэта калі ты ўсё робіш у суадноснасці з агульнымі канонамі. Раўняеш столь і сцены, сочыш за тым, каб усе куты былі прамыя, каб тэхніка і сантэхніка былі на тым узроўні, на якім лічыцца яны павинны быць з агульнай кропкі гледжання грамадства. Ну і г.д. У выніку - усе дабротна і прыгожа, але не ўтульна.
Другі - калі ты не баішся зрабіць не як ва ўсіх. Калі ты ведаеш, што табе падабаецца, а што не. Калі табе ўсе роўна, што хтосці з лазерным узроўнем скажа табе: "У цябе сцяна на тры міліметры завалена, раўняць трэба!"
Не бойцесь марыць і ужыцяўляць свае мары! Так і нараджаецца сапраўдная прыгажосць.