Nasha Majakouka
Мы ўсе закаханыя ў нашу Маякоўку таму, што наш раён бліжэй за астатнія мае сувязь з прыродай. Калі ў нас на душы пагана, мы можам выйсці на гэтую прыроду, стаць яе часткай, атрымоўваць асалоду ад яе прыгажосці.
Вось напрыклад сапраўдны пульсар:
Трэба адзначыць, што Маякоўка багата не толькі прыгажосцю, але і фаўнай. Вельмі шмат птушак называюць гэтыя мясціны сваім домам. І кожны птушыны народ мае сваю мову. Грамчэй, цікавей і непрыемней за астатнія - мова чаяк. Але і качкі, калі пачынаюць сварыцца - зусім не салаўі.
Сустракаюцца і лебедзі. Яны вельмі прыгожыя. Але ж мяне ў дзяцінстве такі лебедзь абшыкаў і нават дзюбай ударыў так, што я зваліўся. З тых часов я не падыходжу да іх бліжэй за 20 метраў. Таму выбачайце за якасць фоткі.
Але ж я ганаруся беларускімі жанчынамі і дзецьмі! Яны іх чамусці не баяцца! Эх, вось бы ўсім нам навучыцца пераадольваць свой страх.
Што датычыцца флоры, то пакуль яна яшчэ адпачывае. Але ужо зараз існуюць вельмі прыгожыя дрэвы, якіх прысудзілі да смяротнага пакарання. Нажаль, заўжды на нашай зямлі існавалі тыя, хто вырашае, каму жыць, каму памярэць. Ёсць надзея, што пад гэтымі дрэвамі пахавалі дамашніх выхаванцаў, але гэта наўрацці.
Акрамя чалавека, у маякоўскіх дрэў існуе яшчэ адзін вораг. Гэта бабёр. Дрэвы вельмі пакутваюць ад іх. асабліва тыя, што растуць на востраве.
Але і дрэвы на "вялікая зямлі" так сама пакутваюць.
Тут ужо нават чалавек не вытрымаў і паўстаў на абарону дрэваў. Часам гэта амаль не бачна:
А часам думаеш, каб быў у дрэваў выбар паміж смерцю і ганьбай - ці выбралі б яны такія "упрыгожванні"? Але зараз вясна 2022. Гэта не той час, каб філасоўстваваць наконт кошту жыцця.
Крочым далей. Бачны рэшты былых і сучасных флэшмобаў.
Хтосці дагэтуль не страціў надзею сустрэцца са старым сябрам.
Хтосці выдумляе новыя методыкі лоўлі рыбы.
Хтосці топіць сваё гора ў віне.
Як казаў класік: "Ад прадзедаў, з пакон вякоў, нам засталася..."
Да пабачэння, сябры. Трымайцеся. Усё будзе добра. А можа нават і файна.