Маякоўка знутры.
Крыху плагіяту, але ж як інакш...
Пасля Вялікага паходу Дзяніса Блішча па нашым раёне, мы вырашылі, што Маякоўка цудоўная не толькі звонку, але ж і знутры. Гэта пачатак новага праекту. Таму просім усіх, хто валодае нечым найвыдатнейшым, дасылаць нам фота ў бота. Пачынаем з фотак, якія мы знайшлі на сайце https://realt.by/
Пачнем з вуліцы Палескай, дзе існуюць цікавыя катэджы, і "Вялікай кітайскай сцяны".
Палеская, 50
Усе бачылі гэты дом з чырвонай цагліны. Калісьці ён быў сярод дрэў і маленькіх сялянскіх домікаў як панская рэзідэнцыя. Але потом ён трапіў у эпіцэнтр "будоўлі стагоддзя", то бок трапіў у пекла. Побач пабудавалі Маякоўскага, 35. І разгарнулі злева ўсім вядомы "долгострой". Дом выжыў, але нервы гаспадара, здаецца, не. Зараз дом выстаўлены на продаж.
Здаецца, што ў такім доме марыў бы жыць кожны. Усё грунтоўна, усё з густам, усё сапраўднае.
Тэраса з відам на Кітайскую сцяну...
Кухня. Акенца насупраць мыйкі, кава-машына. Так і адчуваецца вясновы водар заквітнеўшых дрэў і толькі што прыгатаванай кавы.
Ванны пакой. Цікавая фотка з адлюстраваннямі з люстэрка. А яшчэ і ў гэтым пакоі ёсць акенца. З фіранкай. Ну хто аб такім не марыць?
Бачна, што гаспадар на ўсе рукі майстар. Таксама бачна, што раней ён займаўся продажам аўто з-за мяжы.
Каштуе гэта ўсё 487 789 рублёў. Многа гэта ці мала - пытанне філасофскае. Бачна, што чалавек усю душу ўклаў у гэты праект. Але ж з цягам часу ў яго павольнае жыццё ўмяшалася ўрбанізацыя з усёй сваёй шматпавярховасцю, генпланам, даўгабудам. І на душы гаспадара зараз зусім не так светла, як у тыя часы, калі ён усё гэта ствараў сваім рукамі.