Адукацыйныя магчымасці для валанцёраў
Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае расказваць пра адукацыйныя магчымасці для валанцёраў. Тут вы знойдзеце гранты для навучання, афлайн-праграмы з пакрыццём выдаткаў, анлайн-курсы і дапамогу з выездам з Беларусі ў выпадку небяспекі.
Грант 1200 еўра на курсы ці экзамен
Праект «EU4Belarus – SALT» аб'яўляе конкурс заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі. Гэта можа быць дапамога ў вывучэнні прафесіі ці адной з еўрапейскіх моваў. Магчымы бюджэт – да 1200 еўра, іх можна выдаткаваць на анлайн-курсы або экзамен. Каб падаць заяўку, трэба атрымаць рэкамендацыйны ліст ад грамадскай арганізацыі ці прадстаўніка(-ніцы) грамадскай супольнасці. Таксама можна пацвердзіць факт рэпрэсій у дачыненні да вас або пераследу. Дэдлайн для падачы — 23 чэрвеня, ваш курс павінен пачынацца пасля 1 верасня.
500 еўра на выезд з Беларусі ў выпадку небяспекі
Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрыў прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў сумай да 500 еўра для студэнтаў, якія зведалі або якім пагражаюць рэпрэсіі, з мэтай іх экстранага выезду, найму жылля ў бяспечным месцы або навучання за мяжой.
Летняя стажыроўка ў Турцыі LOCALINTERNational Internship Program
На гэтай міжнароднай праграме ў Турцыі вучаць удзельнікаў мясцоваму самакіраванню з дапамогай інструкцый, практычных прыкладаў і выездаў на месцы, уключаючы грамадскія мерапрыемствы і паездкі ў розныя гарады Турцыі.
Удзел у праграме бясплатны. Усе выдаткі пакрые Саюз муніцыпалітэтаў Турцыі, віза не патрэбная. Патрабаванні: Для студэнтаў апошняга курса або выпускнікоў па спецыяльнасці права, эканоміка, гарадское/рэгіянальнае планаванне, сацыялогія, статыстыка, камунікацыя, палітычная навука, міжнародныя адносіны або сумежныя вобласці. Дэдлайн для падачы — 10 чэрвеня.
Дапамога ў паступленні ў магістратуру ў ЗША
Праграма Graduate Study Advising — для студэнтаў, якія хочуць падрыхтавацца да самастойнага паступлення ў магістратуру і дактарантуру ВНУ ЗША. Удзел у праграме бясплатны. Заняткі будуць праводзіцца анлайн і прадугледжваюць удзел у вебінарах, выкананне заданняў і самастойнае чытанне дадатковай літаратуры.
Стыпендыя $2000, каб вывучаць Digital Marketing
Гэта праграма для выпускнікоў школаў і студэнтаў бакалаўрыяту, якія плануюць пачаць у 2022 годзе навучанне ці ўжо навучаюцца па спецыяльнасці Digital Marketing (Лічбавы маркетынг). Для ўдзелу трэба напісаць эсэ на 500 словаў на тэму трэндаў у сучасным лічбавым маркетынгу і абгрунтаванне, чаму стыпендыі заслугоўваеце менавіта вы. Дэдлайн — 1 чэрвеня, вечар па Мінску.