ПАКІНЦЕ ВАЛАДАРАМ ІХНЫЯ ГАРАДЫ*
"Мы - стары народ, з старымі багамі, з старымі гарадамі*, з старымі местамі". Кажны “нацаналісты” мае патрэбу так зазначыць свае карані. Прыемна пачуваць сябе часткаю вялікага “метанаратыву” пра “захову старога”. Штараз пачуваем такія выразы, асабліва серад каля-кансарватыўных колаў, якія хочуць рэканструяваці усе старыя гарадзішча й розныя цьвярдыні. Яны хочуць іх вярнуць з нябыцьця. Яны хочуць даймаць крушні, руіны. Яны хочуць зрабіць іх “наноў эгейн”, калі будзем карыстацца аналёгія "амарыканскага" сусьвету.
Гэта пачуваньне можна ськеміць. Ці ня былі мы ўсе калісь захоплены пачуваньнем чыстага аднаўлества, рэканструктаваньня? Магчыма, запраўды хацім з шчырасьцю аднавіць старыя велічы, наноў адчыніць сваю душу. Але благасьць такога падыходу, што звычайна за самім аднаўленьнем анічога няма. Гарады ня будуць гарадамі: вы проста хаціце стварыць (мо' няўцям) вялікі музэй. Музэй на ўсю краіну, дзе кажнае гарадзішча станець выставай! Старыя вулкі стануць проста турыстычнымі шуметніцамі!
Ці вы не прачуваеце крушяў? Часам на мейсцы былога ё дзіўная песьня, якая нагадвае пра старыя часіны. Ці, прыкладам, бачылі калісьці хату, якая залілося ў дрыгве? Калі там ужо засталося ўсяго вонкашняя хорма здулелага дому, дзе калісь было жывоцьце? І ты проста, хоць з сумам, назіраеш як жыцьцё робіць свае. Як часткі жыцьця зыходзяць каб наноў зьявіцца ў накшых хормах. Сьмерць ня меншая частка жыцьця.
Крушні старых гарадзішчаў такія ж. У былых мурах, дзе былі вайскоўцы, цяперака восавы маюць свае гушты; дзесь пшолы зрабілі свае наўзьнікі (вульлі) з сваімі наўзамі (сотамі). У старых цаглінах ё часткі чагось былога, якое запраўды нагадвае пра гэтае былое. Яно яго вяртае, бо гэтае запраўды ё. Тут накшае пачуваньні за музэй. Музэй усяго гэта паказвае, але яно нейкае… накшае. Далёкае, сымулятыўнае. А тут… Руіны-крушні заўжды будуць пыхнець запраўднымі падзеямі. Незадарма у запраўдных крушнях ходзяць мірсьці-наўі. А не ў гэтым няведамых пластмасавых “стоцях”.
Часам апраўляць словамі “наськія гарады зьнішчылі камуністыя!”... але што гэта прынцыпова зьмяняе? Камуністыя не былі гісторыяй? Ці мы яе аддалім як “час пра які ня трэ’ ўспамінаць”? Ці не патрэбны мы пакінуць руіны ад таго, што яны зрабілі? Паказаць што мы згубілі?
Але й такое пачуваньне заховы “згубленага” не патрэбна пераходзіць у “захаваньне” руінаў. Гэта ўжо накшы бок “музэйшчыны”. Руіны існуюць толькі, колькі патрэбна. І аднойчы трэ’ здмуць апошні дыл нейкага горада. Каб канчаткова ён зыйшоў зь ягонымі валадарамі. Магчыма намест гэтага замку трэ’ пасадзіць дуб. І назваць яго ў гонар былога. Пакінуць яго як нагадку. Але тыкеля як нагадку.
Замінка наноў у тым, каб уся краіна ня стала музэям-батлейкай. Проста мейсцам-выставай для накшых. Нам патрэбна ў такім разе проста паказваць сабе! Наноў шуканьне прызнаньне накшых! Але гэта ня быць чымсьці…. І чамусь многія серад “наськіх-туташніх” такое мілуюць.
Ці не патрэбны мы пакінуць гарадым іхным гаспадарам? Ці не патрэбны мы паважаць правы мёрлых?
І не патрэбны мы пакласьці новыя гарады? Каб яны былі пітомна (менавіта) гарадамі! Каб зь іх мураў глядзеў жаўнер; каб нутры сядзеў гаспадар, ці прадстаўнік-дасланец, ці хтось-накшы. Каб наноў у йім адбываліся апірудаваньні (бяседы/піры), каб там было жыцьцё. Ня надабе рабіць з таго проста сымулякра су-ўдзелу ў гісторыі (ці наноў "аднаўленьня гісторыі"). Ня трэ’ й пакідаць яе. Вы не паварошыце (сьхіліце) у свой бок "гісторыю" калі вы пабудуеце болей Музэяў!
Часам трэ’ зруйнаваць музэі, многія галірэі, бо часам не магчыма дыхаць, бо ўсё забудавалі йімі. Мы ня можам казаць пра памяць народу, калі шта-імгненьне трэ’ нагадваць пра гісторыю постарамі й таблёідамі (тады чалавек ужо проста таблёід!). Калі трэ’ нагадваць чалавеку пра штось, гэта кажа тыкеля пра тое… што ты яго навучаеш! І тадэма кажны музэй – гэта проста мейсца “удаваньня”, “убіваньня” наратываў.
Руіны ціхыя, лагодныя. Яны “да-жываюць свой век”. І мы патрэбны не ўздымаць мерцьвякоў, а памятаць пра йіх. Мы не патрэбны “загламадзіць” наськую прастору гістарычна-абразнымі шумецьцям, але знадабіць (актуалізаваць) яго.
Знадабіць былое, гэта стаць на ногі й азірнуцца вакол. Гэта не забудаваці музэі. Гэта не рабеньне ўсюды раклямы пра гісторыю. Знадабіць былое - магчымасьць для дзеі, магчымасьць мець грунт для абы-якога дзеяньня ў патомным.
Дайце памерці гарадам. Не рэканструктаваці йіх, не аднаўляць крушні. А даць ім стаяць і бурыцца. Дайце мёрлым Валадарам іхныя мейсцы! Мы знаем, калісь стаялі гарады – гэта ўжо пакашчык! Іх ня трэ’ так захоўваць, "кансарваваць!". Трэ’ паметаваць што яны былі. Як часам ня трэ’ ў жыцьці трываць жывога мерцьвяка. Там няма вітальнасьці. А часам для собскай “рэ-вітальнасьці” (як у Ніцшэ) трэ’ даць такому памерці.