
У змроку апошніх вякоў мы адчувалі сябе прыгнечана. Страх затоены ў душах гуртаваўся ўсё мацней праз нашыя няўдачы. Незьлічоныя паразы зьнясілілі годнасьць і раструшчылі мячы, бо кожны раз, уздымаючы голаў, наш народ захлынаўся ў хвалях варожай навалы.

Наша вера — балцкая паганская традыцыя (Друвіс, Совіца) у сваім крыўскім варыянце, успрынятая праз паганскі традыцыяналізм. Паганства — гэта традыцыяналізм, а традыцыяналізм — гэта паганства. У багаслоўі мы трымаемся абсалютнага апафатычнага манізму.