Інтэрв'ю з Шыгэна Шуічы (частка 2)
Перакладчык: migit00 у тг/Ціўтары ці ceruszkin у БлюСкай
Пераклады:
Расейская (русский)
Англійская (soon!)
Прадмова ад перакладчыка
Зноў дзякую ўсім, хто гэта прачытае! І ў нас тут ужо другая частка інтэрв'ю з Шыгэна-сэнсэем. Калі вы яшчэ не чыталі першую частку, пільна рэкамендую яе прачытаць. Увогуле, мне больш няма чаго сказаць, апрача чарговага напаміну пра тое, што я не гуру японскай мовы і што пераклад месцамі можа быць не вельмі дакладны.
Беларуская таксама для мяне не родная, так што могуць быць памылкі. Калі вы знойдзеце іх ці недакладную інфармацыю ў заўвагах — паведаміце па магчымасці, калі ласка. Буду вельмі ўдзячны.
А яшчэ ў мяне ёсць невялікае папярэджванне...
‼️УВАГА, АПОШНЯЯ ЧАСТКА АРТЫКУЛА ЗМЯШЧАЕ СПОЙЛЕРЫ ДА «Bari Bari Densetsu»‼️
У юнацтве я быў сарамлівым хлопчыкам. А маім асаблівым талентам было маляванне механізмаў
Гэта другая частка спецыяльнага інтэрв'ю, дзе мы даследуем вытокі Шыгэна-сэнсэя. Ён успамінае сваё юнацтва, калі амаль не перастаў хадзіць у школу, дзеліцца дэталямі сваёй, ужо рарытэтнай, дэбютнай мангі і ўпершыню раскрывае сваё «бессэнсоўнае» мінулае, пра якое гатовы расказаць толькі зараз!
Намаляваў мангу ў спешцы і нечакана лёгка (ці лёгка?) выйграў у конкурсе для мангак-пачаткоўцаў
— У другай частцы нашага спецыяльнага інтэрв'ю з Шыгэна Шуічы мы вырашылі даследаваць вытокі Шыгэна-сэнсэя і «Легенд пра Такумі». Дзеля гэтага мы нават знайшлі рэдкія матэрыялы ў бібліятэцы выдавецтва «Kodansha». «Memory Snow»¹ і «Lyrical Night Story/зборнік ван-шотаў Шыгэна Шуічы»² ў двух асобных выданнях. Гэта рэдкія дэбютныя працы, якія былі выпушчаныя яшчэ да «Bari Bari Densetsu».
Пан К, адказны за рэдакцыю: Нават у нашай рэдакцыі не засталося ніводнага экзэмпляра.
— Вы выйгралі конкурс для мангак-пачаткоўцаў ад «Kodansha» з працай «Anta ga Saikou»³ са зборніка «Lyrical Night Story», так?
Шыгэна: Так. Але старэйшай была манга пад назвай «Amerikan de Kanpai!»⁴. А першай працай, якую я прынёс да часопіса «Shounen Magazine», стала «Oretachi Zekkouchou!» — манга пра бейсбол.
Шыгэна: Не, зусім не. Проста час ад часу глядзеў прафесійны бейсбол. Ды і правіла гульні я не вельмі добра разумею. (смяецца)
— Наступная Ваша праца — «Nokezori Bun-chan»⁵? Яна пра бокс?
Шыгэна: Гэта хутчэй рамантычная камедыя, ніж манга пра бокс.
— Але імёны персанажаў — Оймацуда⁶ і Гатэмба⁷. Ад іх вее аўтамабільнай тэматыкай.
Шыгэна: Тады ў мяне была нейкая дзіўная туга па аўтамагістралі Томэй⁸.
— А манга «Amerikan de Kanpai!» — пра матацыклы і банды басазоку⁹?
Шыгэна: Трохі ў стылі «янкі»¹⁰, можна сказаць. Асноўнай ідэяй было перадаць, такую, ведаеце, атмасферу юнацтва.
— Адпаведна Вашаму каментарыю да «Memory Snow», Вы прынеслі мангу «Amerikan de Kanpai!» ў выдавецтва для прыймання удзелу ў конкурсе.
Шыгэна: Пана Н¹¹ яна не зачапіла, таму я прынёс раскадроўку маёй новай працы — «Anta ga Saikou!». Ён сказаў, што яна выглядае лепей. Мне гэта не спадабалася, але я ўсё ж зрабіў так, як загадаў пан Н.
— Якая з іх падабаецца Вам больш?
Шыгэна: Справа нават не ў тым, якая мне падабаецца больш. Проста «Amerikan de Kanpai!» малявалася менавіта для конкурсу. Але да дэдлайну заставалося яшчэ трохі часу, так што я прынёс раскадроўку новай мангі. І пан Н сказаў: «Гэта праца выглядае цікавей. Паспяшайся і скончы яе, адправім да конкурсу замест мінулай». Дэдлайн быў блізка, маляваць з такой хуткасцю таксама было цяжка, ды і абедзве працы здаваліся нядрэннымі, таму спачатку я супраціўляўся гэтай прапанове. Мне сказалі, што ў гэтай мангі больш шанцаў на перамогу, і я неахвотна пагадзіўся. Але цяпер, гледзячы назад, я разумею, што гэта было абсалютна правільным рашэннем.
— Я і сам так думаю. Пан Н сапраўды цудоўны.
Шыгэна: Так, пан Н быў выдатным. Пазней ён нават стаў галоўным рэдактарам.
— Усё ж такі ад рэдактара залежыць шмат, так?
Шыгэна: Вельмі шмат. Асабліва ў выпадку пачаткоўцаў.
— Па якім адзнакам Вы выяўляеце, што чалавек «раскроецца»?
Пан К: Бывае так, што чалавек не бездакорны, але ёсць у ім штосьці такое, ад чаго цяжка адмовіцца. Але, на самай справе, гэта ўсё непрадказальна. Ад кагосьці ты нічога не чакаеш, а ён раптам — бац! А хтосьці, ў кім ты быў упэўнены, наадварот не апраўдае надзеі.
Шыгэна: Якраз гэта і можна назваць тым, што чалавек «раскрыўся». Часам глядзіш на пачаткоўца і думаеш: «Ён такі цудоўны, абавязкова чагосьці дасягне»... Спярша ў яго шмат нераскрытых карт, узровень добры і, здавалася, яшчэ трошкі, і ён стане выдатным аўтарам. Але ў выніку нічога такога не робіцца. А на іншага паглядзіш — ну зусім безнадзейны. Думаеш, што нічога з яго не выйдзе, а ён наадварот хутка вучыцца і «выстрэльвае».
Пан К: Пачаткоўцы звычайна выяўляюць сябе на раннім этапе.
— Што Вы маеце на ўвазе пад «раннім этапам»?
Пан К: Прыкладна пасля некалькіх прац.
Шыгэна: Пан Н быў адзіным, хто ўбачыў ува мне штосьці, калі я толькі пачынаў. У час адбору на конкурс было шмат рознагалоссяў. Мне нават гаварылі: «Нічога не зразумела» і «Выглядае дрэнна». (смяецца) Але пан Н шалёна сцвярджаў: «Не, гэты чалавек шмат чаго дасягне».
Калі я катаўся на матацыкле, то заўсёды падаў
— Імя галоўнага героя ў «Anta ga Saikou» таксама Кома Гун¹², так што, можна сказаць, гэта своеасаблівы чарнавік «Bari Bari Densetsu». Там шмат падобных элементаў.
— Галоўны герой становіцца мацней, калі злуецца, і кажа нешта кшталту: «Дурань!». Проста як Гун. А Вы, Шыгэна-сэнсэй, таксама такі запальчывы?
Шыгэна: Мне здаецца, я не вельмі часта выходжу з сябе. (смяецца) І ўсё ж характар у мяне даволі запальчывы. Але паколькі я ўвесь час раздражняюся з-за дробязей, эмоцыі не збіраюцца. Ніхто ніколі мне не гаварыў, што я страшны ў гневе.
— Да «Bari Bari Densetsu» ў Вас было некалькі ван-шотаў, так?
Шыгэна: З майго дэбюту да пачатка сэрыйнай публікацыі прайшоў год. У гэтым прамежку я маляваў прыкладна па аднаму ван-шоту раз у 2-3 месяцы і іх публікавалі ў дадатковых выпусках часопіса. Разумееце, калі Вы пачатковец у гэтай справы, на жыццё толкам не зарабіш. Так што, мне здаецца, пан Н просто паклапаціўся пра мяне. Мне плацілі роўна столькі, каб я не памёр. (смяецца)
— І вось, у 1983‐ім годзе раптоўна распачаўся выпуск «Bari Bari Densetsu». 15 гадоў, атрымліваецца.
Шыгэна: Не памятаю, якій гэта быў год, але тады, па-мойму, Фрэдзі Спэнсер перамог у чэмпіянаце свету¹³. Накшталт так.
— Як доўга Вы ездзілі на матацыкле?
Шыгэна: Шчыра кажучы, амаль не ездзіў. У час старшай школы на скутэры катаўся. А калі я выпадкова прыехаў да Токіа, ў мяне з'явіўся сябар, які любіць матацыклы. Аўтамабільныя правы я атрымаў раней... Вы зараз, напэўна, думаеце: «Артыкула з гэтага не выйдзе».
Шыгэна: Ездзіў я проста жахліва і праславіўся тым, што ўвесь час падаў ці ўрэзаўся ў што-небудзь. Прычым трапляў у вельмі моцныя аварыі. Але, нягледзячы на гэта, я заставаўся цэлым і здаровым. І не ламаў нічога. Матацыкл ушчэнт — а я абысціўся толькі сінякамі, без сур'ёзных траўм, хоць на мне была толькі футболка.
Шыгэна: Мне гаварылі, што я падаю прыкладна ў 90% выпадкаў. Але калі палічыць, на самай справе будзе дзесьці 80 з чымсьці.
Аднойчы мой сябар купіў камеру і сказаў: «Давай знімем, як усе едуць», а потым «Ты едзь, а я ззаду зніму». Я тады падумаў: «Зараз як паеду такі круты, можа нават ад камеры адарвуся». І паехаў. Упаў амаль адразу, на другім павароце. (смяецца) Мне самому здаецца, што я ўмею добра падаць. Я падаў з матацыкла — бам! — цела тым часам перакульвалася прыгожа — круць-круць! — я потым уставаў, а мне хоць бы што. Я сапраўды добра групаваўся пры падзенні і заставаўся непашкоджаным.
— Проста як Гун. Ён адпіхаўся ад адбойніка, каб захаваць раўнавагу.
Шыгэна: Не, я так не ўмею. (смяецца)
— А як было з мангай у той час?
Шыгэна: Ну, маляваў. Тады «Bari Bari Densetsu» ўжо публікавалася. Неяк раз я не прадэзінфіцыраваў рану, і яна загнаілася. З-за гэтага я прапусціў адзін выпуск.
— Ого, Вы пачалі ездзіць на матацыкле ўжо пасля пачатку публікацыі?
Шыгэна: Так. У мяне ж не было грошай. Так што, пакуль у мяне не з'явілася добрая праца, я не мог дазволіць сабе нават матацыкл. Увогуле ўся самая небяспечная дзейнасць прыпадала на момант публікацый.
— Той факт, што манга пачалася яшчэ да таго, як Вы пачалі ездзіць на матацыкле, вельмі дзіўны.
Шыгэна: Разумею, пра што Вы. Калі я толькі пачынаў катацца на матацыклах, мне было вельмі цікава. Але ведаў на гэтую тэму ў мяне амаль не было.
Шыгэна: Думаю, я проста ўмею блефаваць. Гэта адзіная «аўтарская» рыса, якая ў мяне ёсць. Нават калі я чагосці не ведаю, то магу падаць гэта так, каб чытачы думалі: «Напэўна, ён добра разбіраецца ў матацыклах».
— Вы гаварыце, што ўмееце блефаваць. Але хіба гэта не вышэйшы талент, як мангакі? Толькі не кажыце, што Вы амаль з самага пачатку гісторыі вырашылі наконт «чэмпіёна свету ў класе GP500¹⁴».
Шыгэна: Я пра гэта нават не задумваўся. Я думаў, што гэта будзе школьная рамантычная камедыя з матацыкламі ў якасці рэквізітаў. (смяецца) Ну, можа, яшчэ з бойкамі. А так усё само неяк выйшла.
— Ну дзесьці першыя шэсць глаў былі падобны на рамантычную камедыю.
Шыгэна: Праўда? У любым выпадку, я амаль і не думаў, што манга будзе пра матацыклы. Тады яны мне проста вельмі падабаліся, і я падумаў: «Чаму б не намаляваць сцэну на горным перавале?». І мне, да ўласнага здзіўлення, зайшло. Не таму што чытачы ацанілі, а таму што сапраўды спадабалося яе маляваць.
Я быў сарамлівым і летуценным хлопчыкам, які маляваў уяўныя механізмы
— Шыгэна-сэнсэй, а якім Вы былі ў дзяцінстве?
Шыгэна: Даволі нясмелым. Напрыклад, у малодшых класах я амаль перастаў хадзіць у школу, таму што быў сарамлівым і баязлівым. У дзіцячым садзе сітуацыя была не лепей. Дрэнна памятаю, але, па-мойму, я быў настолькі сарамлівы, што адмаўляўся абедаць сумесна са ўсімі.
Таксама я быў летуценным. Перад сном я вельмі любіў пафантазіраваць. Хоць я і быў вучнем пачатковай школы, я часта ўяўляў, як дзяўчынка, якая мне падабалася, трапляла ў бяду, а я крута яе ратаваў. А яшчэ ў мяне добра атрымлівалося прыдумляць свае механізмы. Я ўяўляў, як вынаходжу якую-небудзь машыну і адпраўляўся на ёй у космас, на вайну ці ў вандроўку.
Шыгэна: Недзе ў пачатковай школе. Я маляваў схемы механізмаў, якія прыдумляў. Мне заўсёды больш падабалася маляваць іх, а не людзей. Ды і людзей я маляваць не ўмеў.
Шыгэна: Не, мангу я не маляваў. У сярэдняй школе мне ўжо не падабалася маляваць. Чым жа я займаўся тады? Не памятаю... (смяецца)
— А з якога часу Вы пачалі маляваць яе?
Шыгэна: Даволі позна. Думаю, незадоўга да дэбюту. Менавіта тады я і сканчыў маляваць першую працу.
— Што?! Гэта адбылося спантанна?
Шыгэна: Ну, так атрымалася. Я кінуў унівэрсытэт, рабіць стала няма чаго. І вось, па выпадковым збегу акалічнасцяў, я пачаў падзарабляць асістэнтам у мангакі. Прапрацаваў ім каля двух гадоў. А я досыць хутка губляю цікавасць да чагосьці. Праца мне стала ў цяжар, і я пачаў сумнявацца ў сабе. І тады мне ў галаву прыйшла думка: «А можа мне лепш самому стаць мангакай?». Падобна на жарт, але тады я сапраўды так і падумаў. Да таго моманту ў мяне не заставалася ні кроплі матывацыі, каб давесці хоць адну мангу да канца, але выбару не было.
Калі я прынёс працу ў выдавецтва, то першым, хто яе ўбачыў, стаў пан Н. На той момант пан Н быў пачаткоўцам, працаваў у кампаніі ўсяго год. Ён сядзеў у кутку рэдакцыі і нагадваў мне соннае дзіця. Мы былі прыкладна аднаго веку і хутка знайшлі агульную мову. Ён паглядзеў маю працу, ухваліў і яе неўзабаве апублікавалі. Гэта якраз была «Oretachi Zekkouchou!».
— Шыгэна-сэнсэй, такое адчуванне, што Вы не толькі ў манге не задумваецесь пра фінал, але і ў жыцці.
Я чытаў «Bari Bari Densetsu» па меры выходу. Тады я падумаў, што напружанне падчас 4-гадзіннай гонкі ў Сузуке было вельмі моцным, і момант, калі дуэт Гуна і Хідэёшы нарэшце перамог, быў неверагодна захапляльным. Але адразу пасля гэтага ён памёр. Я быў вельмі здзіўлены. Думаю, іншыя таксама адрэагавалі так.
Шыгэна: Дарэчы, мне часта пра гэта гаварылі.
— Чаму Вы яго забілі? Для мяне гэта заўсёды было загадкай.
Шыгэна: Чаму, пытаецеся? Хідэёшы стаў занадта значным. Ён быў цудоўным персанажам і гуляў важную ролю у сюжэты, так што перастаць маляваць яго без якой-небудзь прычыны было б недаравальна. І хоць галоўным героем застаецца Гун, калі з'яўляецца Хідэёшы, хочацца маляваць менавіта яго. Але прысутнасць Хідэёшы стала вялічэзнай. Настолькі, што ён пачаў засланяць галоўнага героя. Хаця, бадай, ён быў да густу японцаў. Хідэёшы рос у беднай сям'е. Ды і гаварыў ён зразумела.
Спачатку я думаў зрабіць яго адным з супернікаў, але падчас маляванняў ён мне вельмі спадабаўся. У выніку атрымалася так, нібы галоўных герояў двое. Вельмі хацелася б паказаць жыццёвы шлях абодвух, але калі б гісторыя засталася ў такім выглядзе, то яна б спынілася на месцы. Таму ў мяне не было выбару.
Працяг будзе...
Заўвагі:
Хоць з працамі ўсё +- зразумела, на ўсякі выпадак я пакажу іх у заўвагах з крыху больш падрабязнай інфармацыяй. Хай будзе.
«Memory Snow»¹ — адзін са зборнікаў ван-шотаў Шыгена-сенсея, выйшаў у 1984-ым годзе. Па інфармацыі ў Вікі маецца аднайменны ван-шот, асобна апублікаваны ў «Magazine SPECIAL».
«Lyrical Night Story»² — яшчэ адзін зборнік ван-шотаў Шыгена-сенсея, выйшаў у 1981-ым годзе. Па інфармацыі ў Вікі маецца аднайменны ван-шот, асобна апублікаваны ў «Magazine SPECIAL».
«Anta ga Saikou!»³ — і яшчэ адна праца Шыгена-сэнсея. Выйшла ў 1982-ым годзе ў «Weekly Shonen Magazine». Ёсць у зборніку «Lyrical Night Story».
«Amerikan de Kanpai!»⁴ — ван-шот у зборніку «Memory Snow». Цікава, што інфармацыі аб ім практычна няма і нават у той жа вікі ён не згаданы.
«Nokezori Bun-chan»⁵ — чарговая праца Шыгена-сэнсея. Выйшла ў 1982-ым годзе ў «Weekly Shonen Magazine». Ёсць у зборніку «Lyrical Night Story».
Оймацуда⁶ — ці 大井松田 (Oimatsuda) — развязка на аўтамагістралі Томэй, знаходзіцца ў прэфектуры Канагава.
Гатэмба⁷ — ці 御殿場 (Gotenba) — горад у прэфектуры Шызуока, таксама ёсць аднайменная развязка на аўтамагістралі Томэй.
Аўтамагістраль Томэй⁸ — дарога, якая злучае Токіа і Нагою. Праходзіць праз прэфектуры Канагава, Шызуока і Айчы. А вось і прыкладнае размяшчэнне ўсяго гэтага, усё побач:
Басазоку⁹ — калякрымінальныя групоўкі, пік іх папулярнасці прыйшоўся на 80-90-ыя. Былі вядомыя агрэсіўнай яздой і асаблівым стылем цюнінгу. Першапачаткова байкеры, але неўзабаве пераселі і на аўтамабілі.
«янкі»¹⁰ — для некаторых гэтае слова можа пазначаць амерыканцаў, але ў выпадку японскай мовы і японскай культуры можа азначаць, груба кажучы, японскіх гопнікаў. Калі гаварыць не груба, то гэта, скажам, японская субкультура, якая была папулярная ў 80-90-ых сярод падлеткаў.
Пан Н¹¹ — ці Н-сан — вельмі верагодна, што гэта Ночы Масахіра. Ён пачынаў свой шлях у Каданша ў 1981-ым годзе як рэдактар, а таксама працаваў з «Bari Bari Densetsu». У 1997-ым стаў галоўным рэдактарам. На дадзены момант ён прэзідэнт Ічыджынша.
Кома Гун у «Anta ga Saikou!»¹² — персанажа сапраўды клічуць абсалютна ідэнтычна, бо і ў тэксце інтэрв'ю, і ў самой манге выкарыстоўваюцца роўна тыя ж кандзі для імя гэтага персанажа (巨摩郡), як і для Гуна з «Bari Bari Densetsu».
Фрэдзі Спэнсер і перамога ў чэмпіянаце свету¹³ - Фрэдэрык Бурдэт Спэнсер, былы амерыканскі матагоншчык. Якраз у 1983 годзе выйграў чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых матагонках MotoGP.
Клас GP500¹⁴ - хутчэй за ўсё маецца на ўвазе клас 500 см³, які існаваў раней у MotoGP. Сама назва MotoGP з'явілася толькі ў 2002-ым годзе. Да гэтага, верагодна, для чэмпіянату кожнага класа выкарыстоўваліся іншыя назвы, адна з якіх трапілася і тут.