II
Звычайна Фама Ермаловіч сам па сабе рана прачынаўся. З універсітэцкіх часоў ён звык, што трэба працаваць, каб нечага дасягнуць і нешта мець. Не пазней за 6 гадзін ён ужо быў на нагах. Але сёння праз кепскі сон, ён прачнуўся ў 4:45.
Пацалаваўшы ў шчаку сваю маладую жонку, ён рушыў у ванну, каб прывесці да ладу свой твар. Хоць яму ўжо быў 41 год, але старым ён сябе не лічыў. Здаецца, толькі пачаў адчуваць усю сілу жыцця. Насалоджвацца.
Спусціўшыся на першы паверх, Фама праверыў штодзённік. Чацвер, а гэта значыць абавязковая сустрэча з старшынёй райвыканкама будзе праз 2 дні. Той быў цікавым і яшчэ маладым, разбіраўся ў мастацтве і ва ўсіх навокал выклікаў пытанні.
Хведар-Мірза Мазур меў за спіной толькі 26 год, але ўжо два гады быў кіраўніком Наваградкам. Яго прызначылі роўна перад пачаткам пратэстаў 2020 года. Ён зрабіў усё, каб найменшая колькасць людзей села ў турму ці неяк пакутавала. Пра гэта ведалі ўсе і ніхто не разумеў, чаму ён заставаўся на сваёй пасадзе.
Але скульптар разумеў. Таму што ён ведаў ягоных бацькоў. Маці інакш як ведзьмай назваць нельга было. Хоць Фама ў ва ўсё гэта не верыў, але адчуваў, што за сынка яна магла праклясці любога. Мо таму Мірза і быў такім паспяховым. У любым выпадку, мужчына любіў праводзіць час разам з так званым мэрам.
Заўсёды на гэтыя вячэры ён клікаў Дзіяну, але тая збягала яшчэ да пачатку. Напэўна, разумела, што дзядзька хоча, каб яна прыглядзелася да мужчыны. Той быў свабодны і мала чулася аб яго паходжаннях. Рэпутацыю сярод жанчын ён меў добрую. Нават з сакратаркай сваёй не спаў.
У марах аб магчымым вяселлі пляменніцы і мэра, мужчына прыйшоў з кубкам малочнага ўлуна ў сваю майстэрню. Спецыяльна прыбудаванае памяшканне на першым паверсе было вялізарным. Белыя сцены з вялізарнымі окнамі, толькі чорны стол і два чорных зэдліка ў ім.
Мужчына паставіў кубак на стол і лёг на падлогу. Ён ведаў, што хоча працягнуць бюст пляменніцы. Гэта была яго не першая праца, звязаная з Дзіянай. Колькі б разоў Фама не казаў ёй, што выратаваў яе, але ўнутры яго раіліся сумневы.
Ермаловічы не проста нейкая сям'я. Ягоны пачатак губляецца ў часы барацьбе за стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Яму самому дзед распавядаў аб тым, што яны - бакавая галіна Палямонічаў. То былі легендарныя сарматы, велічныя заснавальнікі ў тым ліку Навагрудскага княства.
Са старых часоў у іх сям'і збіраліся розныя дакументы і матэрыялы свайго часу. То вялізарны архіў, дзе ўтрымліваюцца веды аб усім, што адбываецца на заходніх землях пачынаючы з 13 стагоддзя. Калі Фама ўпершыню ўбачыў гэтыя куфары і стэлажы, то не паверыў сваім вачам. Гэта быў скарб.
Ягоная сям'я да рэвалюцыі была вельмі заможная. Першыя яны паспелі збегчы з краіны, калі пачалася бяда. Спачатку адправілі архіў, а потым яго дзеда, тады 13-гадовага хлапчука. Сам Фама нарадзіўся ў Амерыке. Яго бацька не абраў нейкі класічны горад беларускай міграцыі, а перасяліўся ў Атланту.
У 9 год Фаму прывезлі ў Беларусь. Хлопчык, што чуў родную мову толькі ў хаце, быў здзіўлены, што тут адбывалася. На вуліцы быў 1989 год, СССР дажываў апошнія гады і гэта моцна адрознівалася ад Амерыкі. Але бацька вырашыў, што гэта найлепшае рашэнне.
Пабудавалі гэты дом, на месцы маёнтка, што некалі мелі. Тут у асноўным жыў толькі Фама. Бацька Дзіяны - Ілля - адразу паехаў вучыцца ў Мінску, а сярэдні брат - Яраслаў - жыў у спартыўнай школе ў Маскве.
Мужчына не стрымаўся і падняўся з падлогі. Падышоў да трохгаловай статуі. Вось яны, тры браты Ермаловічы. Зроблена, як дыпломны праект па сканчэньні БДАМа. З усіх галоў застаўся толькі ён. Якія яны былі прыгожыя, гэныя яго браты. Кавалеры на ўсё.
Яраслаў гэтым і карыстаўся. Невядома, колькі дзяўчын ён меў. Толькі вядома, што дзяцей у яго так і не з'явілася. А вось Ілля са сваёй жонкай падаравалі сям'і Дзіяну.
То было вялікае свята. Урачыстасці па абодва бакі акіяна. Тут яны, за акіянам - бабуля Сафія, сястра бацькі. Як забралі Рыту з маленькай дачкой на руках, то цэлы тыдзень і не маглі ад чаркі адыйсці. Асабліва быў шчаслівы малады дзед. Ён ужо ведаў, што яна будзе валодаць усёй спадчынай сям'і.
Калі Дзіяна засталася сіратой, то не стала пытанне, што з ёй будзе. Фама сдаў сваю кватэру ў Мінску і павярнуўся ў родны дом. Дзяўчыне было ўжо 7 год, яна ўсё разумела. Ніхто не спрабаваў ад яе схаваць падзеі. Тады мужчыне падалося, што яна з усім справілася.
Усё пачалося, калі пляменніцы споўнілася 13. Пераходны ўзрост павярнуў усе ўспаміны. Яна займалася танцамі, ездзіла на спаборніцтвы. Сапраўды ў дзяўчыны добра атрымлівалася, а не проста хвалілі, бо з важнай сям'і. Фама пачаў ціснуць, гэта ён зараз разумее.
Тады ж яму здавалася, што яна павінна так жа шмат працаваць, як і дзядзька. Тая змагалася з ім, зубамі чаплялася за свабоду і не скаралася яму. Калі ж на фінальным іспыце 15-гадовая Дзіяна разбіла яму нос на людзях, мужчына зразумеў, што так гэта цягнуцца больш не можа.
У сэрцах ён напісаў на яе заяву, але на судзе ўжо памякчэў і супраць дзяўчыны скончылі справу. Толькі тая ўжо не паехала ў Акадэмію ў Варшаве, куды дзядзька так хацеў, а паехала ў прыватны пансіянат у Мінске. Фама, канешне, прыязджаў да яе раз на месяц, але дзяўчына і бачыць яго не хацела.
Калі даведалася, што ён ажаніўся на яенай былой настаўніцы, то зусім забараніла яму прыязджаць. Мужчына ў тыя гады прыехаў да яе толькі аднойчы, на яены выпускны. Яны плакалі, абдымаліся, але да канца не памірыліся. Дзяўчына застаўся яшчэ на чатыры гады вучыцца, але ўжо ў універсітэце.
Дзіяна ніколі яму не распавядала, як жыве ў сталіцы. Але ад суседзе сваёй кватэры ведаў аб усіх паходжаннях дзяўчыны. Шкадаваў яе і злаваўся, але не ведаў, як выправіць. Не той ужо ўзрост, каб сказаць, што так нельга.
Зразумеў, што згубіў час, што ўжо страціў давер яены. Мо ніколі тая е зможа яму давяраць. Канешне, родны дзядзька цябе здае ў міліцыю і потым адпраўляе з роднага дома. Дзіяна згубілася ў нашым складаным свеце і ён гэтаму толькі паспрыяў.
Пасля ўніверсітэта, дзяўчына са скандалам забрала свой свабодны дыплом, каб не атрымаць размеркавання, ды павярнулася дадому. Фама быў шчаслівы, але не гатовы да таго, што ўбачыў. Пляменніца больш нічога не прыхоўвала. Ні пірсінга ў языке, ні татуіровак па ўсяму целу, ні шнараў ад нажа на нагах.
Тры першыя дні яна ругаліся, як шалёныя. Варта было аднаму сказаць слова і другі ўжо пачынаў сварку. Наступныя 10 месяцаў яна ўставала з ложка толькі каб сустрэцца з псіхатэрапеўткай і павячэраць. Калі ніхто не бачыў, яна танцавала. Мужчына чуў гэта часам, калі ўвечары позна аднекуль вяртаўся.
А ў гэным красавіку яна ажыла. Адзначыла 22 гады. Нешта трэснула і змянілася. Яна пачала нават глядзець інакш. Мужчына не ведаў, што адбылося, але верыў, што стала лепш. Дзіяна пачала шмат гуляць, завяла Цікток, дзе танцавала. Амаль што перастала крычаць на яго і асабліва на Альбіну.
Фама хацеў верыць, што ўсё ідзе добра. Дзіяна выправіцца ад усіх удараў, што здарыліся з ёй. Аднак сабе мужчына гэта не прабачыць. Ён баяўся гаварыць пра гэта з дзяўчынай. Нават жонцы не мог сказаць. Яна заўсёды падтрымлівала яго рашэнні. Што ж будзе, калі ён зараз скажа, што памыліўся?
Аглядзеўшы ладны Наваградак, што толькі прачнуўся, мужчына адпіў малочны ўлун і сеў за працу. Вось-вось яго белае адзенне запэцкаецца ад шэрай мяккай глины, як толькі ён дапрацуе гэты вобраз сваёй пляменніцы. Самай прыгожай з Ермаловічаў.
Пасля абеду Жанна выйшла з дому і смела накіравалася да млына. Перайшла масток праз мелкі ручай і апынулася побач са старажытнай велічнай махінай. У яеным жыцці дзед усяго некалькі разоў ёю карыстаўся . Але гэта было таінства. Падзея падзей. Да яго прыязджалі карэспандэнты і этнографы. Нешта дапытваліся, прасілі паказаць, як млын працуе, а той іх толькі праганяў. Ён быў дзіўны і ўвесь час распавядаў усялякія магічныя гісторыі.
Унучка дзеду не верыла, але моцна любіла. Ён быў такі добры, з ёй заўсёды. Укол крыўды за спадчыну дзеда. Яна ўсе гэтыя гады не заўважала. Сорамна, але гэта праўда. Дастала з кішэні стары тоўсты ключ на вяроўцы, каб адчыніць дзверы. Тыя хутка паддаліся, нібыта іх учора змазалі. Жанна ж ведала, што тут не былі мо гадоў 20, ці каля таго.
Яна б і не ўспомніла пра стары млын, калі б не сустрэча ў гасцях. У пошуках адказаў яна прыйшла да Хадкевічаў, а патрапіла на сіэсію да псіхатэрапеўта. А пасля гэтая размова з тым архітэктарам з Кракава. Ён так самазабвенна распавядаў аб тым, як істотна аднаўляць старыя будынкі, каб мець успаміны, што Жанна ўспомніла аб млыне. Вельмі весела было назіраць за тварам хлопца, калі ён даведаўся пра такую спадчыну.
Унутры пахла неверагодна прыемна. Жанчына пашукала ўключальнік і слабая лямпачка пад столю бляснула і ўзарвалася, асыпаўшы тую шклом. Тая адступіла ды закрыла твар рукой. Прыбрала далонь і зразумела, што тут добра бачна і без дадаткова святла. Тонкі белы слой мукі навокал, як снег зімой, падсвечваў усё. У адным куце стаялі шэрыя мяхі з зернем, нібыта млынар тоолькі адыйшоў і заўтра вернецца на працу.
Безкаравайная падыйшла да мяхоў і адкрыла іх. Цэлае зярно. Але яно тут стаіць так шмат гадоў. Жанчына схапілася за галаву і прысела побач. Яна зразумела, чаму дзед так не любіў бацьку. Нават прозвішча такога адмаўляла млынарскую справу. Безкаравайны - без хлеба. А ўся сутнасць яе дзеда - даваць гэты хлеб. Жанна не ведала, што рабіць, сутыкнулася з нечым дзіўным.
Той хлопчык-архітэктар даў свой нумар і паабяцаў, што пагутарыць з сябрам, што займаецца аднаўленнем падобных будынкаў. Жанна ўяўляла, колькі будзе каштаваць аднавіць нават палову млына. Яна мела краму з будматэрыяламі, пакуль не стала банкруткай. Таму і скептычна паставілася да магчымасці нешта зрабіць з млыном. Неяк зарабіць на ім.
Унучка млынара падняла вочы і ўбачыла ў адным куце, дзе драўляны дах сыходзіўся з пабеленай сцяной, абразы. Божая маці Тракельская з сына на руках, а побач... Каб не памыліцца дзяўчына паглядзела на ладанку на шыі. Гэта яна - Святая Іаана Міраносіца. Менавіта ў гонар яе пахрысцілі, але маці абрала французскі манер, так і атрымалася Жанна. Белае покрыва на галаве, чырвонае адзенне і галоўнае, бутэлечка з мірам у руцэ.
Яе павесіў дзядуля, бо любіў сваю ўнучачку. Слёзы падступілі да вачэй жанчыны. Яна сціснула кулакі, каб стрымацца. Проста не верыла, што ўсё так добра складваецца. Калі сапраўды не патрэбна рэмонту, то хоць заўтра запускай рэкламу і прыводзь людей. У хваляванні Жанна выбегла на вуліцу і падбегла да лопасцей. За ніжні край яны былі прывязаны да колышка ў зямлі, каб вецер дарма не круціў.
Развязаўшы тканіну, жанчына адскочыла, каб лопасці не ўдарылі. Адбегла метраў на пяць і з адчыненым ртом убачыла, што лопасці з лёгкім скрыпам закруціліся пад моцным ветрам. Спачатку вельмі павольна, быццам прачнуўшыся ад доўгага сна, а потым усё спакайней і хутчэй, пакуль не пачалі круціцца ў сваім тэмпе. На скругат з дому выйшлі дзеці, ды знямелі на парозе ад таго, што ўбачылі.
- Гэй вы, маладыя цікітакеры, ці бачылі вы такое ў сваім тэлефоне? - жанчына задаволена ўперла рукі ў бокі.
На яеным твары ззяла шчаслівая ўсмешка. Абыйшоўшы млын, павярнулася ўнутр, хацела праверыць жэрнавы. З расчыненага мяха яна дастала жменю зярна і кінула паміж імі. Усім целам адчула, як млын увесь запаволіўся ад нечаканага падарунка, а потым з задавальненнем праглянуў і пакінуў пасля сябе толькі белыя плямы ад першай у гэтым годзе мукі.
Жанна, што лічыла сябе смелай і стойкай, упала на калені і заплакала. Гэта было вышэй яе сіл. Гэта было вышэйшым задавальненем. Гэты скрыгат, гэты водар, гэтая справа. Яеныя рукі ведалі, што і як трэба рабіць. Доўгая постаць да ўсяго дацягвалася. Тонкія ногі дзе патрэбна праходзілі.
Стала прыкра за сябе, але жанчына не кінулася ў гэтае пачуццё. Паднялася на ногі і сустрэла дзяцей, што з цікаўнасцю прыбеглі да маці. Яны ніколі не былі ўнутры і зараз з цікаўнасцю ўсё аглядалі. Ужо праз імгненне ў млыне яны ўсе ўтрох былі ў белай фарбе мукі. Шчаслівыя, яны проста абдымаліся.
- А ты нас навучыш? - пацікавіўся Леў, з палкімі вачамі гледзячы на ўсё навокал.
- Абавязкова, - кіўнула галавой Жанна і паднялася.
Выйшла з будынка і вярнулася з дзецьмі да лопасцей. Але ўбачылі не толькі працу млына. На звычайнай пяшчанай дарозе да Млыннага завулка стаялі і ішлі людзі. Суседзі і людзі з іншых вуліц. Падалося, што ўсе ўчулі, як пачаў ізноў працаваць млын. Яны альбо ўсміхаліся, альбо былі спалоханыя.
Жанна прысела на адну нагу і абняла Эму і Ільва. Усе яны назіралі за тым, як цягнуліся да Млыннага завулка. Уперышню ў 21 стагоддзі млын працаваў.
- Ааааааааааааааааа, - Дзіяна са ўсёй дурасці закрычала, раскінуўшы рукі.
Яна сядзела разам з чарговым кавалерам у машыне, той лез цалавацца. Хацеў нечага больш, дзяўчына гэта адчувала. Ермаловіч ударыла рукамі па панелі перад сабой і паспрабавала адчыніць дзверы. Нічога не атрымалася. А мужчына палез да яе, учапіўся рукамі за плечі. Тая адбівалася і працягвала крычаць.
У салоне жудасна пахла мужскім парфумам, на яе нагах незручныя туфлі. На абцасах, з вострым носам. Гадасць.
З'явілася адчуванне, што мільёны рук цягнуцца да яе. Дзіяна схапілася за галаву і закрычала яшчэ мацней. Ад высілкаў, што яна прыклала, забалела горла і яна адчула, што знаходзіцца ў гарызантальным стане.
Адняла рукі ад галавы, адкрыла вочы і ўбачыла, што ляжыць у сваім ложку. Чыстым і мяккім, з белай бялізнай. На першым паверсе дзядзька з Альбіна. Недзе ў горадзе гуляюць людзі.
- Усё добра, Дзіяначка, табе нічога не пагражае, - яна абняла сябе рукамі. - Усё добра. Зараз ты ў бяспецы.
Пачуццё трывогі не знікала. Дзяўчына паглядзела на сваю руку. Пачала лічыць пальцы, каб супакоіцца.
- адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць. -
Выдахнула, а пасля зразумела, што іх больш. Пачала лічыць ізноў.
- адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць.
Падскочыла на месцы. Усё добра. На гадзінніку было 16:20. За акном было зусім светла. Больш няма ніякага кавалера з машынай, які б так учыніў.
Дзяўчына паднялася з ложку і стала ў позу дрэва. Адчула, як сокі імкнуцца і струмяняцца па ейнаму целу. Нібыта абнаўленне, нешта новае. Расплюшчыўшы вочы, яна ведала, што трэба сёння паспрабаваць небывалае.
Аб гэтым ёй казаў і лунны каляндар, і нататкі з учарашняга дня. Яна села за стол, каб нафарбавацца. Першую палову дня яна правяла ў пакутах.
Спампавала прыладу, дзе можна ажывіць фота і бясконца туды запампоўвала фота бацькоў. Маці глядзела на яе сваімі чорнымі вачамі і ўсміхалася, а бацька то качаў галавой, то пранікнёна глядзеў на дачку праз экран тэлефона.
Дзіяна рабіла гэта і кожны раз, калі матчын твар хоць на чатыры секунды ажываў, пачынала плакаць. Яна распавядала псіхатэрапеўтке, што цяжка перажывае дагэтуль іх смерць, але і сама не ведала наколькі. Патрэбна было тэрмінова гэта скончыць і яна пачала медытыраваць, ды і заснула.
Села ля люстэрка, каб нафарбавацца. Абрала для макіяжа белы і яскрава блакітны колер. Дзяўчына слухала спявачку Граймс. Ды бачыла ў той як раз такія колеры. Толькі ў Граймс былі белыя валасы, а Дзіяна чарнявая. Так будзе нават цікавей.
Пэндзаль з касметыкай мякка плыў па твару дзяўчыны. Чым далей, тым больш касмічнай яна падавалася. Сабе самой. Уставіла лінзы з белым вокам, нафарбавала белыя вусны і прымацавала да аднаго з клыкоў бліскучую стразу.
Засталося толькі адзенне. Яна любіла набываць рэчы ў інтэрнет-крамах, таму мела самае моднае з апошняга. Але не гатова гэта проста так насіць. Кампанавала так, як сама жадала.
Абраўшы прыстойную белую кофту і яскравыя блакітныя джынсы, дадала сабе чорныя завушніцы і падыйшла да люстэрка. Ад таго, як яна сама сабе падабалася, дзяўчыне захацелася танцаваць.
У новым настроі яна выйшла са свайго пакоя і спусцілася на першы паверх. Толькі зараз успомніла, што сёння чацвер. Госці з мэрыі. Спалохана паглядзела на дзядзьку і запыталася.
- Ці магу я застацца на вашу вячэру? - яна склала рукі ў замок і прыціснула іх да грудзі.
- Так... Так, канешне, - па Фаме было бачна, што ён трохі шакаваны знешнасцю пляменніцы, але тое, што яна сама прыйшла было істотней.
Дзяўчына задаволена ўсміхнулася і пайшла сустракаць гасцей. Тыя якраз павінны былі прыйсці. Альбіна прыносіла стравы з кухні, таму выпала з гэтага працэсу. Дзіяна заспяшалася адчыніць дзверы.
Зялёны аўтамабіль гасцей ужо спыніўся ля іх брамы. Басанож, але ўпэўненай паходкай дачка Ермаловічаў рушыла да іх. Яна высока трымала галаву і нібыта ўспамінала ўсё, што ўмела. Ведала, што заўтра настрой зменіцца і яна не захоча падымацца з ложка.
З машыны выйшла ўся сямейка Мазураў. Дзіяна ведала іх, бо з дзяцінства такія людзі знаходзіліся побач з ёй. Жвавы да ўлады, павольныя да адказнасці. Ні з кім з сям'і яна блізка не знаёма, але ёй гэта і не патрэбна.
Першым зайшоў бацька сямейства - Ібрагім Мазур. Высокі і вельмі худы татарын, якому мо ўжо 50, а мо яшчэ трошкі не хапае. На ім мяккі джэмпер і шырокія джынсы, як, напэўна, ў часы яго маладосці. На носе акуляры, за якімі хаваецца вельмі хітры погляд. Ён акінуў дзяўчыну, быў здзіўлены, але нічога не сказаў, толькі пацалаваў руку.
За ім ягоны старэйшы сын - Хведар Мірза Мазур. Тут яго ўсе называлі па другому імені, бо разумелі, што татарскае бярэ верх у ім, а першае імя далі, каб не было лішніх пытанняў. Такі ж высокі, як бацька, але яшчэ і шырокі. Бачна, што не прапускае свае спартыўныя практыкаванні. З ясным поглядам карычневых вачэй, са смешнымі вусікамі над гарбатым носам. Ён выглядаў цікава, але такія мужчыны ўжо даўно палохаюць Дзіяну. То яна проста прывіталася з ім за руку і прапусціла ў дом.
Малодшая дачка Ібрагіма - Сафія. У перакладзе з грэцкай - мудрасць. Шчаслівая 15-гадовая дзяўчына з адной белай пасмай сярод чорных валасоў, адразу адзначыла выгляд Дзіяны. Яна была хоць і мілая, але чэпкія вочы сям'і нікуды не падзяваліся. Шукае выгаду там, дзе яе няма і абавязкова знаходзіць. Яе Дзіяна нават некалькі разоў у дзіцячы садок вадзіла.
Апошняй ішла маці сям' і - Юліяна. Тая, хто моцна вылучаўся сярод сваіх. Сярэдняга росту, з ненатуральна бледнай скурай, з рудымі валасамі. Яна іх укладвала ў акуратны хвост наверсе і гэта выглядала касмічна. У свае сорак яна выглядала не больш, чым на 25. У зялёных вачах коткі столькі таямніц.
- Чароўна выглядаеш! - адзначыла Юліяна і дакранулася да твара дзяўчыны, яскрава ўсміхнулася.
Дзіяна адчула, як праз гэты дотык да яе пераліваецца нейкая сіла, якой падзялілася жанчына. Мяккая і цягучая, нібыта кісель. Стала смешна, нездарма іх дом быў пабудаваны на Кісельнай вуліцы. У савецкія часы побач быў кансервавы завод, дзе сапраўды рабілі кісель. А да рэвалюцыі тут стаяў маёнтак Ермаловічаў, ды назва ў вуліцы была Сухая, бо ніколі нельга было затапіць.
Пад руку з жанчынай, яна ўвайшла ў дом. Усе паміж сабой прывіталіся і засталося толькі сесці за стол. Добра, што той быў круглы і не прыйшлося абіраць, каму сесці на чале. Ібрагім, Мірза, Сафія, Юліяна, Дзіяна, Фама, Альбіна - кола замкнулася.
- А мы вось вырашылі да вас усім сямействам прыехаць, - прамовіў Мірза, як самы галоўны, здаецца, за сталом. - Ды і вы нас сустракаеце ўсе.
Мужчына зірнуў на маладую спадкаеміцу і перадзёрнуў вусамі. Ад задавальнення. Дзіяна адчула, які цяжкі ў яго погляд. Нібыта на яе чугуннае адзенне апранулі. Ён быў вельмі мілы і ветлівы, дапамагаў маці і сястры, але гэта і палохала.
- У мяне сёння такі добры настрой, што я не магла вас не сустрэць, лічу, што гэта амаль што абавязак, - у іх ветлівай манеры адказала Дзіяна і здзівілася, як яна ўсё гэта не забылася.
Гутарка пацекла ціхая. Фама вельмі любіў гарадскія чуткі, быў ледзьве не галоўным навагрудскім пляткаром. А тут адразу столькі плётак з розных месцаў. Ібрагім узначальваў Навагрудскі завод металавырабаў, сынок старшыня выканкама, маці - кіруе гарадскім аддзелам народнай асветы, а Сафія проста вучыцца ў мясцовай гімназіі.
- О, я ўжо чацвёрты год на заводзе на такой пасадзе, - скардзіўся мужчына. - А ніяк не магу наладзіць працу. Мне здаецца, што мае намеснікі навучыліся толькі грошы цягнуць, але не працаваць. Вось помню, я ў пачатку 90-х працаваў на Красавіцкім вугальным камбінаце. Вось там усё працавала. Як мае быць. Я тады ж з маці Мірзы пазнаёміўся.
- З вамі, Юліяна? - здзіўлена запыталася Альбіна. Дзіяна таксама з цікаўнасцю паглядзела на жанчыну. Яна не выглядала, як завадчанка, зусім наадварот.
- Не, - паспешна адказаў Ібрагім, разумеючы, што сказаў лішняе. Пачаў выпраўляцца. - Мы з Юленькай сустрэліся пазней. Мірзе ўжо гадоў 8 было.
- Так, 10. Мая першая жонка была з Вербава, той самай пратэстнай вёскі. - ганарліва адказаў мужчына.
- І вы там жылі? - вочы Дзіяны пашырыліся. Яшчэ яна ніколі не чула, каб Ібрагім пра гэта распавядаў. Яенае сэрца затрапятала ад тэмы, якая яе выратавала
- Не, я жыў у Нальшчанах. Там такім як я тады выдавалі жытло. А на працу ўжо ездзіў у Красавіцкі. Жонка мая першая была з Вербава. Я прыехаў туды працаваць адразу пасля 9 класаў. Прыйшлася мая праца, як раз на той год, калі ўсе дэманстрацыі былі.
- А вы бачылі вербаўскіх партызан? - Дзіяна Ермаловіч зусім пра ўсё забылася і зачаравана слухала мужчыну.
- Вербаўскіх партызанаў? - мужчына бачна спыніўся, думаючы, што распавядаць, а пра што маўчаць. Дзяўчына зусім не звярнула на гэта. - Я з імі працаваў, але асабіста не сутыкаўся. Што мне з імі справы патрэбна было мець?
- А вашая жонка? - пацікавілася дзяўчына.
- А што яна? Яе палітыка не цікавіла, яна была далёкая ад гэтага. - мужчына сканфужана ўсміхнуўся і загаварыў. - Мірза, калі там ужо грошы на мой завод?
Далейшай размовы яна не слухала. Ягоныя словы пра Вербава прымусілі яе спыніцца. Ён ілгаў і слаба гэта прыхоўваў. Дзяўчына дакладна ведала, што паўстала УСЁ Вербава. То бок маці Мірзы не магла ў гэтым не ўдзельнічаць.
І тут да яе дайшло. Калі ён прызнаецца ў гэтым, то можа сапсаваць кар'еру сыну. Вербаўская партызаншчына, што цягнулася да пачатку 2000-х не тое, чым варта хваліцца старшыні выканкама горада. Калі там нешта і было, то гэта апошняе аб чым варта распавядаць на падобным вечары.
Дзіяна ізноў зірнула на Ібрагіма, але ўжо па-новаму. Так, займаецца незразумела чым і крадзе грошы, але ведае, што і дзе сказаць. Яна б так не змагла. Яна была вельмі простая і прамая, не хавала нічога. Гэта быў яены крыж.
Калі асноўны стравы былі з'етыя, а бутэлькі з віном дапітыя, госці з большага перамясціліся на канапы ў суседнім пакоі, каб пагутарыць за кубачкам кавы.
Спадкаеміца Ермаловічаў працягвала сачыць за Юліянай. Усё сваё жыццё яна была ўпэўнена, што яна родная маці Мірзы. Так яна выглядала маладой, але зараз стала зразумела, што яна нават тэарэтычна не магла быць таму маці. Занадта маладая.
Ад назірання яе перарваў Мірза. Мужчына быў у сваім звычайным касцюме. Нават на сямейны вечар не змог апрануцца прасцей. Ад яго моцна пахла мужчынам і мужской энэргіяй. Ён нібыта хацеў усіх гэтым задушыць.
- Вы нагадваеце мне адну дзяўчыну з Ціктока, - мужчына расшпіліў гузік на сваім піджаке, дэманструючы белую кашулю, што ідэальна аблягала накачанае цела.
- А вы сядзіце ў Ціктоке? - здзівілася дзяўчына. Такі сур'ёзны, ён не выглядаў, як прыхільнік сацсетак, вельмі заняты.
- Вы што, Дзіяна Ільінічна, я нават маю аккаунт! - мужчына засмяяўся і дастаў з кішэні свой айфон. - Паказаць?
- Летс гоў, - пагадзілася дзяўчына і, узяўшы свой кубак, падсела бліжэй да яго.
Усе навокал гэта заўважылі і Ібрагім з Фамой шматзначна пераглянуліся. Яны былі задаволены. Дзіяна паправіла блакітныя джынсы, гатовая ўбачыць цікток мэра свайго горада. У аккаунце было ўжо больш за 200 тысяч падпісантаў. Відэа былі якасныя, але не вельмі жывыя. Бачна, што ўсё дзеля папулярнасці.
- Вельмі незвычайна, - пагадзілася дзяўчына і адсунулася.
Мужчына вытачаў занадта яскравы водар, у яе пачала балець галава. Кепскія ўспаміны вярталіся. Мірза нібыта гэтага не ўбачыў і працягнуў нешта распавядаць. Дрыготкімі рукамі дзяўчына паднялася на ногі і абвясціла.
- Дзякуй усім за чароўны вечар, але я стамілася і пайду адпачываць, - усе ветліва кіўнулі, нешта прамовілі, ды яна ціхенька збегла.
Сказала ўсім, што пайшла спаць, а сама паднялася ў пакой, дзе быў гаўбец, каб падышаць свежым паветрам. Звычайна яна гуляла на вуліцы перад сном, але ведала, што тут можа да яе далучыцца Мірза. Такога паварота падзей яна не чакала, таму схітрыла.
Удыхаючы халодны вецер жніўня, яна назірала за пачуццямі ў сваім целе. Балелі вочы, бо яна хоча спаць. Цяжка ў носе, рэшткі таго, што той быў некалі зламаны. Гудуць ногі, таму што яна напружана трымалася ўвесь вечар. Гарыць бок, менавіта з гэтага боку сядзеў мэр.