I
За сталом сядзеў хлопчык. Ён быў вельмі непрыгожы. Пакутніцка-змярцвелы твар. Шматрукі і доўганогі. Падобны жа расцягнутай злымі дзецьмі. Спрабуе падняць адну руку, ды не можа. Падбягае маці і робіць усё за яго.
Жанна адчувала раздражненне ад таго, што бачыла. Усё было знаёмае, а ўспомніць не можа. Мучылася, пакутвала, а выйсці з-за стала не магла. Яна змагалася, пакуль не заплакала. Толькі тады маці звярнула на яе ўвагу, тады яна стала пазнавальнай.
Ілона - жанчына, што яе нарадзіла, але не выгадавала. Яны былі як дзве кроплі вады, у дачкі нічога ад бацькавай сям’і, акрамя прозвішча. Млынарская сям’я мацней апынулася.
Абедзве высокія, струмкія, неразумна высокія. Маці была вышэй за бацьку, Жанна была вышэй за мужа, яеная дачка Эмма зараз самая высокая дзяўчынка ў школе. І гэтыя бледныя невыразныя твары.
Ад усведамлення жанчына прачнулася. Па ўсяму дому разносілася песня Нью ордэр. Значыць раней за ўсіх прачнулася Эмма. Трынадцацігадовая спартсменка, якая слухала толькі музыку 1980-х, бо бачыла гэтых выканаўцаў ціктоке. У іх сям’і заўсёды так, ххто раней прачынаўся, той і ставіў музыку на швесь дзень. Эмме не патрэбна ў школу, але магчыма яна хацела на трэніроўку, што яены настаўнік праводзіў на стадыёне ля школы.
Жанчына пазяхнула і села. Прайшло некалькі дзён з моманту, як Рудольф прыслаў грошы. Ледзьве не палова ад гэтай сумы сышла на падрыхоўку дзяцей да школы і ежу. Засталося некалькі тысяч даляраў і Жанна хацела іх укласці ў добрую справу.
Апрануўшыся, выйшла з пакоя і сутыкнулася з сынам. Дзесяцігадовы Леў быў страшэнна падобны да бацькі. Анямечаеы беларус. Недарма, калі бацькі Рудольфа прыязджалі, то так песцілі менавіта сына, бо дачке абрысаваная Жанна.
Той пасміхнуўся маці і пайшоў па сваім справам на вуліцу. Жанчына зайшла на кухню, дзе дачка старанна танцавала. Глядзела на яе не разумела, як тая такой атрымалася. Эмма мела пазанармальны патэнцыял. Яна ўмела і магла падаецца ўсё, але не губляла сілы проста так, а абірала нешта адно.
Яны з Рудольфам, канешне, чыталі кнігі, калі чакалі дзяцей, але добрымі бацькамі не былі. Хаця б таму што развяліся і жывуць у розных краінах. А Эмма вырасла такой насуперак усяму.
Зайграла музыка з рэйваў сярэдзіны нулявых. Маці са смехам паглядзела на дачку. Тая мо нават і не ведала, што менавіта на рэйве ў Берліне бацьаі яеныя некалі і пазнаёміліся. На стале ўжо стаялі грэнкі і сок для дваіх.
Ілона і хлопчык. Жанна ведала, што гэта за гісторыя. У яенай маці быў яшчэ адзін шлюб. Там быў нейкі страшны чалавек, ад якога яна нарадзіла сына. У доме да смерці бацькі стаялі фотаздымкі гэнага Кліма. Ён нарадзіўся моцна хворым. Пражыў роўна дзесяць гадоў і так не навучыўся хадзіць. Здрыганулася ад гэтых думак.
Маці заўсёды пакутвала праз мужчын. Прпз бацьку, што непусціў вучыцца, першы муж гвалтаваў і біў, сын не юыў нават чалавекам, а другі муж і зусім скончыў яе не моцна шчаслівае жыццё.
Жанна заўсёды ведала пра існаванне Кліма. Яшчэ дзядуля распавядаў, што пасля смерці той пераўтварыўся ў бервяно. Чаму менавіта зараз прыснілася гэта?
Не адразу ўбачыла, што дачка адводзіла дыханне, гледзячы на яе. Усміхнулася. Яны магліб у спакойным маўчанні паесці, але Эмма пачала размову першая, паставіўшы пусты кубак.
- Мам, нам трэба англійскую мову падрыхтаваць прэзентацыю аб сваёй сям’і. Я з татавай сям’ей разабралася, а з твайго боку ніякіх фотачак не знайшла. Мо сёння ўвечары сядзем і пагутарым пра гэта?
- Навошта да вечара цягнуць? Я магу зараз разпавесці. У маіх бацькоў была адна я. Тваю бабулю звалі Ілона, а дзядулю Валер. У Ілоны ёсць старэйшая сястра, таксама твая бабуля. Яе звалі Тамара. Толькі я сама яе ніколі не бачыла. А ў твайго дзядулі была малодшая сястра Ванда. Яна ў канцы 1980-х выйшла замуж за бандыта.
- Менавіта, - Жанна добра помніла аповеды дзеда.
- Як крута. Я бачыла ў ціктоке відэа пра іх. Яны такія ўсе ліхія.
- Ну можа і так. Але нам ад гэтай крутасці нічога не было. Цётка Вандзя рэдка прыязджала, а калі твой дзед памёр, то зусім пра нас забылася. Я толькі яенага сына добра помню. У яе ад таго бандыта нарадзіўся сын. Яго звалі Арнольдам, але я называла яго Арнікам. Мы былі амаль аднаго ўзросту.
Потым у 90-я памёр той яены муж крымінальны аўтарытэт. Цётка доўга хавала сына. Я апошні раз бачыла брата. Ой, дай успомніць. Хіба ў годзе 2015. Так, я тады ездзіла сюды наконт дому бацькі і як раз ён сюды прыехаў жыць.
Ён быў вельмі прыгожым. Такія ў яго медныя валасы былі, зялёныя вочы. Чорт зразумей, на каго ён быў падобны. Я калі дом прадавала, то бачылася з добрым сябрам твайго дзеда, з дзядзькам Пятром. Дык яго забілі, я на пахаванні бачыла брата. Ён меў дзяўчыну.
Жанчына пачала павольней размаўляць ад узгаданнай гісторыі. Нешта не складвалася. Яна помніла пахаванні. У тыя дні моцна піла, бо пачаліся сваркі з Рудольфам. Была адна труна, з Пятром Рыгоравічам. Старым сябрам бацькі па справах завода. Але была і другая труна. А хто там ляжаў? Чаму гэта ўсё было ў доме Хадкевічаў. Жанчына знямела ад таго, што яна не ведае,што там адбывалася.
- А зараз ён таксама тут жыве? - не ўбачыла перамен у маці Эма. - Чаму мы да яго ў госці не сходзім?
- Эма, я распавяла ўсё, што ведала. Мне час па справам ехаць.
Жанчына і сама не ведала, чаму не сказала дачцэ праўду. Было сорамна, што яна не ведае, а што там з яеным стрыечным брата, якога яна не бачыла нармальна з дзяцінства.
Яна заўсёды трошкі крыўдавала на цётку Вандзю, хоць ніколі ёй нічога не сказала. Тая памерла ў 2008 годзе, ды на пахаванні ў яе было тры чалавека. Жанна з Рудольфам, ды Арнольд. Пахавалі разам з бандытам-мужам, якога яна даўно не любіла.
А калі памёр яены бацька, то яна не прыехала. Нават ліста не напісала. Сука! Як Жанна чакала, што яна яе абароніць і не дазволіць іншым людзям адабраць усе бацькоўскія грошы. Дазволіла.
У машыне было холадна, але затое там быў бензін. Жанчына збіралася ехаць у выканкам, але з Млыннага завулка паехала на Мятную вуліцу. Гэта адзінае месца, дзе дакладна яна помніла, што жывуць Хадкевічы.
Сямейка, пра якую ведаў увесь горад. Безкаравайная вывернула стырно і паехала па калдобінам. А сапраўды, куды знік яены брат? Яна помніла, што ён быў з дачкой Пятра, Аляксандрай, потым тая пачала сустракацца з сынам аднаго з Хадкевічаў. А вось Арнольд быў з Лідай. Самай малодшай з сямейства. Але пра іх не чутно даўно. Аляксандра выйшла замуж за тога сынка, а іншыя?
Толькі прыехаўшы пад дом, Жанна зразумела, як гэта не ветліва з яе боку. Проста заваліцца да людзей. Яна ж магла ім неяк напісаць у тэлеграме ці дзе людзі іх узросту сядзяць. Вайбер? Яна выйшла з машыны і пайшла да брамы. Чыстыя ад агародніны палі вакол дома ашчэрыліся маладымі дрэвамі, што ледзьве не ў рад былі пасаджаны. Новае жыццё дома Хадкевічаў.
Пагрукаўшы ў дзверы, жанчына ажно здзівілася сваёй смеласці. Павольна дзверы адчыніліся і яна ўбачыла скамянелы твар. Толькі праз секунду пазнала Яўгенію Хадкевіч. Яны вучыліся некалі разам у школе і тады яна была галоўнай прыгажуняй горада. За гады, што мінулі з выпуску шмат што змянілася.
- Жанна? - здзівілася жанчына, аглядаючы гасціцу. - Якім лёсам? Праходзь.
У доме стаяла ціша. Вядомыя распісаныя сцены глядзелі на яе ўважлівымі вачыма. Безкаравайная толькі пасміхнулася і нічога не адказала той. Зняла абутак і яны зайшлі ў пакой. Там смачна пахла блінамі, але ў доме было пуста. Па колькасці цацак было бачна, што сям’я вялікая. Жанчына нічога не разумела.
- Брат з сям’ей паехалі ў лес, адпачываць. Апошнія цёплыя дні хочуць схапіць. А я тут вырашыла пабыць у цішыні. Ведаеш, калі ў доме 5 дзяцей - гэта раскоша.
- Аляксандра нарадзілася пяцёра дзяцей??? - Жанна не верыла сваім вушам.
- Для чаго ты прыйшла, Жанна Валер’еўна? - Яўгенія скончыла ветлівую гутарку і сувора паглядзела на тую.
- У мяне пытанне, якое нельга адтэрмінаваць, - Жанна таксама ўспомніла пра свой гонар. Парадавалася, што не села на зэдлік, а засталася на нагах. Хадкевіч гатова была яе слухаць. - Дзе мой брат Арнольд? Я бачыла яго на пахаванні Пятра Дайліды, а потым ён знік. Я не змагла напісаць яму. Што з ім і Лідай зараз?
На каменным твары суразмоўніцы ўпершыню з’явілася нейкая жывая эмоцыя. Разгубленасць, а потым страх. Хітрая да размоў Безкаравайная зрабіла крок наперад, каб націснуць на тую больш. Але гэтага і не патрэбна было ўжо.
- Сядай, Жанначка. Размова будзе доўгай, - Яўгенія ўзяла сябе ў рукі і першая села за стол. За спіной жанчыны быў намаляваны анёл, які ўважліва слухаў, што тут кажуць.
Дачка Ілоны села на зэдлік цалкам не гатовая да таго, што ўчула.
- Раніцай 9 жніўня гэтага года на свабоду выйшаў Ратмір Болбас. Больш вядомы, як адзін з Вербаўскіх партызан. Менавіта гэтая групоўка лічыцца датычнай да выбуху на Красавіцкім вугальным камбінаце ўвосень 1992 года.
Першапачаткова Болбас быў прыгавораны да смяротнага пакарання, якое замянілі на 15 гадоў турмы, а за спробу пабега ў 2004 і 2008 яму былі дададзены тэрмін. Такім чынам адзін з самых вядомых вербаўскіх партызан прасядзеў за кратамі агулам 30 гадоў.
У гісторыю вугальнай прамысловасці і яе праблем занырыўся наш спецыяльны карыспандэнт Сава Унгур...
Дзіяна больш не магла гэта слухаць і падняла вочы, на столькі глядзець было цікавей. Белая форма была падобна да пламбірнага марозіва, аж сліна з’вілася ў роце ад думкі пра гэта. Гэта хоць неяк дазволіла перабіць цяжкія думкі ад падзеі, што адбылася.
Сядзець у багата прыбраным доме, які яна атрымала ў спадчыну ад шматлікіх пакаленняў Ермаловічаў, ёй было балюча за тое, што Ратмір згубіў 30 год свайго жыцця і будзе пачынаць жыццё па-новай.
Яна акінула вокам дзядзьку і яго жонку. Назваць былую настаўніцу музыкі цёткай не падымаўся язык. Яны занырыліся ў аповед нейкага прадажнага журналюгі.
- Што, Дзіяна, ізноў гаўкацца збіраешся? - хітры і ўважлівы дзядзька зірнуў на пляменніцу.
- Так, дзядзька Фама, менавіта, - з нацягнутай усмешкай кіўнула дзяўчына і ўстала з-за стала. Зараз яшчэ Аьбіна нешта ляпне. Гэтага вытрымаць яна не магла.
- Дзінка, ну ты куды? - салодка-карамельным голасам праспявала жонка дзядзькі.
- Падалей ад вас, інакш ізноў некуды адправіце, - па-дзіцячаму злобна адказала тая.
- Ах ты малая поскудзь. Табе ўжо 22, а ты ўсё яшчэ нагадваеш пра тое, як мы, між іншым,выратавалі цябе ад турмы? Лепш бы падзякавала.
На гэта Дзіяна не змагла б адказаць прыстойна, таму схапіла абутак і басанож выбегла на вуліцу. Слухаць гэты жах яна больш не магла. Выйшла за браму, паклала тэлефон на зямлю і нацянула на ногі сандалі. Жнівеньскае сонца прыпякала апошнія дні ў годзе.
Ермаловіч не ведала, куды ісці, але да раніцы ў гэты дом яна не вернецца. Год таму, прыехаўшы з мінскай вучобы сюды яна з жахам убачыла, што апошні яе блізкі чалавек - родны брат бацькі - прыхільнік улады.
Ком стаў у горле ад таго, што за апошнія сем год перажыла дзяўчына. Заўсёды яна думала, што гэта памылка і дзядзька не мог яе адправіць у пансіянат, падалей ад дому. Захоўвала ў сэрцы яго цёплы пяшчотны вобраз. А ён яе нават на вяселле з гэтай вучыцелькай не запрасіў.
Дзіяна ў сваіх думках дайшла да парка ля навагрудскага замка. За столькі год жыцця ў гэтым горадзе, Дзіяна была тут разоў шэсць. Заўсёды яе сцежкі ішлі міма помніка гісторыі. У сваім пансіянаце яна добра вучыла гісторыю Беларусі і ведала, што за гонар нёс на сабе звычайны правінцыйны горад Навагрудак, Гродзенская вобласць. Тут янаі вырашыла застацца.
Цёплым летнім вечарам тут дзе-нідзе былі бачны гурткі маладых людзей. Але да іх дзяўчына ўжо не зможа падыйсці. Пансіянат і жыццё ў Мінске зруйнавалі яе веру ў маладых люзей. Яна імкнецца зусім ні з кім не размаўляць. Толькі з псіхатэрапеўткай, ды і не кожны тыдзень нават.
Думкі павярнуліся да вербаўскіх партызан. Калі дзядзька яе 15-гадовую дзяўчынку адправіў у пансіянат, то ёй нічога не заставалася, як скарыцца лёсу і чытаць. За першыя два гады яна прачытала больш кніг, чым за папярэдняе жыццё. Самае чароўнае, што яна прачытала - "Гісторыя вербаўскага супраціву ў асобах", нейкая Галіна Сулім апісвала жыццё групоўкі людзей, што змагаліся.
Для Дзіяны, што адкінула ўсе змаганні такое было штуршком. Як яна здзіўлялася, калі зразумела, што Роза і Людміла не сяброўкі, а палюбоўніцы. Як узрушана сачыла за каханнем і заняпадам Бажэны з Ратмірам. Мужна трымаўся Чэслаў. Наўзрыд плакала дзяўчына, калі чытала апошнія словы святара Анатоля да жанчыны, якую любіў.
Ды гэта ўсе адбывалася ў яе пад бокам. Красавіцкі завод знаходзіўся ў Нальшанскім раёне, суседнім ад Навагрудка. Дзядзька, падаецца нешта пра гэта і казаў. Аднак пра вербаўскіх партызан яна дакладна даведалася з кнігі.
Начамі яна перачытвала кнігу. А калі пачаліся бяссонныя алкагольна-наркатычныя ночы, то сваім сабутэльнікам і сабутэльніцам яна магла чытаць гэтыя аповеды на памяць. Калі не танцавала. Ды цалкам была ў стане размаўляць. Эх шкада іх гэта не хвалявала, тых сабутэльніц.
А колькі перакрыжаваных пачуццяў у яе выклікала постаць міліцыянта Хадкевіча. Хай ягоны сын і быў доктар, што першы знайшоў хваробу ў дзяцей. Але нельга сказаць, што пёс рэжыму хутка ўсё зразумеў. Спачаткк дзяўчыне падалося, што ён быў гатовы пайсці на ўсё, толькі ўдзел сыну не даў яму столькі сілы.
Дзіяна раздражнённа фыркнула і паднялася са свайго месца. І недзе ж па зямлі ходзяць нашчадкі ўсіх гэтых людзей. А дзесці і самы гэтыя ўдзельнікі. Вось як той Сава Унгур. Гэты выблядак некалі такое пісаў аб супраціве завода, яго ўсе хаялі. Партызаны яму машыну спалілі. А тут ён ужо такі ганарлівы. У навінах па тэлебачанню. Толькі для гісторыі гэта смех. Яна ўсё помніць.
Падняўшыся на невялікі ўзгорак, яна агледзіла велічныя нават у варыянце рэшткаў муры замка. Колькі раскошы ён хавае, колькі таямніц.
- Божа, я не разумею, як у гэты свеце гэта ўсё можа існаваць. З аднога боку такая гісторыя і такі плён, столькі сіл і намаганняў. А з іншага боку такія сквапныя і дробныя людзі, якія сваіх дзяцей такому ж вучаць.
Божа, колькі гэтым мурам яшчэ чакаць свайго аднаўленне. Надыйшоў світанак абнаўлення. Варта. Я ведаю!
Божа, забяры маё жыццё. Забяры ўсё, што мае мая сям’я. Як жа ўсё гэта дарэмна, калі на свеце нехта жыве ў пакутах?!
Чаго вартыя ўсе гэтыя спісаныя паперкі і аркушы. Пустое. Забяры маё жыццё, ды толькі дай шлях. Хоць нейкі сэнс у гэтай пустэчы.
Божа, я благаю цябе, учуй мяне.
Каля дома на Мятнай вуліцы спынілася машына. Белая, з жоўтым сімвалам таксі. Расплацішыся з кіроўцам, Нестар выйшаў і зачыніў дзверы. Ад моманту, як ён з'ехаў з бацькавых пахарон ён не быў у гэтым доме.
Брудныя і непрыемныя ўспаміны. Яму было ўсяго 15 год. Некалі яму было сорамна за маці. Яна так хацела забраць бацькавы грошы, што не саромелася пра гэта казаць усім.
А ягоныя старэйшыя стрыечныя сёстры - Яўгенія і Лідзія - толькі і займаліся, што сваімі кавалерамі. Нават адгараваць па дзядзьку не маглі, толькі і стралялі вачыма па сваім праблемам. Нестару сорамна было за гэтых дарослых людзей. А зараз ён вырас і зразумеў. Дзякуючы псіхатэрапіі - нават прабачыў. Асабліва маці, як доўга ён трымаў на яе крыўду. Таму і ўлез у тыя адносіны з Нэлі. Бо хацеў, каб гэты матчын боль працягваўся.
Тут шмат чаго змянілася. Раз на месяц, калі яны перапісваліся з Эдвардам, то ён дасылаў нейкія фотаздымкі. Яны радавалі сэрца. У яго з жонкай пяцёра дзяцей. Чароўных, здаровых і шчаслівых, падаецца.
Нестар разумеў, што калі ён паедзе ў Навагрудак, то рана ці позна яму прыйдзецца прыехаць да іх у госці. Інакш гэта не робіцца. Не так яго бацька вучыў.
Ягоны бацька з братам былі больш, чым сям'ёй. Яны былі сябрамі. Дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі. Пасля смерці яго бацькі, Барыс штомесяца пісаў сваім пляменнікам. Калі патрэбна было дасылаў грошы. Сцярог спадкаемства брата ад драпежнай маці, якая не разумела, што ўсё будзе добра.
Як шкада, што Віця не дачакаўся гэтых дзён. Спакойных і безклапотных. Калі галоўная праблема - як скарыстацца ўсім, што маюць і не забраць чужога. Эх, брацік.
Абышоўшы дом, мужчына падыйшоў да дзвярэй. Дзіўна, як ногі добра помнілі, куды ісці. Пагрукаў і проста імгненна яму адчынілі.
У дзвярах стаяў Эдвард. Ужо сталы мужчына, 40 гадоў. З кароткімі русымі валасамі, ён быў падобны да свайго бацькі. Адзін у адзін. Толькі касавокі ён. Але ад гэтага мужчынская прыгажосць у ім нібыта толькі квітнее.
Стрыечны брат спачатку нібыта разгубіўся, агледзіў Нестара, а потым на твары заззяла шчырая гасцінная ўсмешка.
- Прыехаў, брацік, - задаволена прамовіў той, голас у яго не стаў за гэтыя гады стомлены ані на грам.
- Прыехаў, братку, - паўтарыў за ім малодшы.
Эдвард згроб сваяка ў моцныя абдымкі і закачаўся з боку ў бок. Нестар раптам адчуў цяплыню чалавечага цела. Сапраўднага чалавека. Такім быў ягоны стрыечны брат.
Мужчына адарваўся ад малодшага брата і паглядзеў яму ў вочы. Усміхнуўся.
- Праходзь, калі ласка, у нас як раз усе дома. Нават бацька прыехаў з Лазарыч.
Ад назвы вёскі заскрыгатала сэрца. Бабуля і дзядуля. Якія б яны складаныя не былі, а ён іх любіў. Як бы маці не цкавала яго супраць татавай сям'і, але ён застаўся на іх баку. Нават знешне, што моцна злавала маці.
Мужчыны зайшлі дадому, Нестар скінуў абутак і ўвайшоў у калідор, дзе пахла домам. Пахла цеплынёй. Ён не мог сказаць, што за водары складалі гэты пах. Так было за часы Паліны, калі тая ўладарыла ў гэтым доме, у бабулі Барбары, у ягонай маці, калі тая жыла яшчэ з татам.
Гэта водар нейкай любві і падтрымкі. Увагі і праўды. Нешта, што ствараюць роўныя адносіны. Эдвард дапамог яму ўвайсці на кухню. Тое, што ўбачыў Нестар здзівіла яго.
Яшчэ да нараджэння Нестара, ягоная цётка Паліна распісала ўсе сцены ў гэтым доме. Розныя маляўнічыя і страшныя вобразы знямелі ў паветры і назіралі за жыхарамі дома. Цяпер жа там, дзе магла дацягнуцца дзіцячая рука былі іншыя фарбы. Замест шэрай - зялёная, замест карычневай - сіняя, замест чорнай - белая.
Усе пяцёра дзяцей Эдварда і Аляксандры замалявалі нечалавечыя вобразы сваёй бабулі. Зараз жа яны адносна спакойна сядзелі за сталом, таму што ўжо ўбачылі новага чалавека і саромеліся. Аляксандра стаяла ля акна і ўважліва глядзела на госця. Яны бачыліся толькі ў глыбокім дзяцінстве, Нестар вельмі кепска яе помніў. Як і варта сапраўднай маці яна прыглядалася. Хай ён і родзіч.
- Чаго стаяць? Сядайма за стол, - з іншага пакоя, як д’ябал з-пад конскага хваста з’явіўся Барыс Паўлавіч.
Колькі б яму не было, а ён нібыта вечна малады. Ён цёплы, тым самым бацькоўскім поглядам ахінуў Нестара, якому так гэтага не хапала. Яны абняліся. Той жа самы парфум, як і столькі гадоў таму, як і ў ягонага бацькі. Нестар сціснуў зубы, каб не заплакаць. Да такога заняткі з псіхатэрапеўтам не рыхтавалі.
- Ну як бацька, - гледзячы на яго, прагаварыў дзядзька, па твару было бачна, што і яго кранула сустрэча. - Адзін у адзін Мяфодзій.
- Парода, - малодшы Хадкевіч нібыта ведаў, як сказаць, каб усім спадабацца.
Задаволеныя ягоным адказам іншыя Хадкевічы пачалі ўсядацца за стол. Дзеці падтрымлівалі адзін аднога, старэйшыя, якім мо было гадоў па 7 клалі ежу зусім маленькім. Аляксандра і Эдвард, як сапраўдныя гаспадары, пачалі даглядаць гасцей. За сталом была яшчэ дзве талеркі, што стаялі пустыя. Той ужо падумаў пра нейкія мясцовыя традцыі, спрабаваў іх успомніць. Гаспадыня перахапіла яго погляд і заспяшалася адказаць.
- На другім паверсе жыве Яўгенія. Зараз яна размаўляе з адной з нашых сваячніц. То яны скончаць размову і далучацца да нашай размовы.
Перад тым, як пачаць есці дзядзька Барыс Паўлавіч наліў усім дарослым чарку гарэлкі. Толькі Нестар паклаў далонь на сваю чарку. Ён кінуў піць на трэцім курсе ўніверсітэта. Калі пачаў займацца самаразвіццём і выхаваннем цела.
Дзядзька зірнуў на яго і нічога не адказаў. Но яго твары адлюстравалася нейкае невытлумачальнае пачуццё. Пасярод павагі і здзіўлення. Нестар і сам здзівіўся. Ніколі раней так проста гэта не адбываалася. У любой кампаніі прыходзілася тлумачыць пра двухгадовы запой, лекаванне, праблемы са здароўем і групы дапамогі.
- І што чуваць у Кракаве? - запыталася Аляксандра, калі дзеці выйшлі з-за стала па сваім дзіцячым справам, а Нестар так і не даведаўся іх імёны.
Жонка Эдварда і ў сорак з гакам выглядала прывабліва. Яна нарадзіла 5 дзяцей, займалася гаспадаркай і сям’ёй і выглядала, нібыта толькі што здымалася для Вога ці Дэйзед. Гэта было нешта прыроднае. Нават калі імкнуцца, то нельга такой стаць. Нестар не бачыў раней такога, але добра разумеў. Эдвард шчаслівы мужчына, бо бачна, як яна глядзіць на тога. З адкрытымі вачыма, нібыта лепш нічога не бачыла.
- Я там рэдка бываў у апошні год. На канцавым курсе ўжо стажыроўкі па ўсёй Польшчы і ў краінах Еўразвязу. Таму складана адказаць. Затое, паважаная Александра, я ведаю, як зараз добра ў Навагрудку. Маці боска Вострабрамска. Я быццам там нарадзіўся. І дыхаецца лепш, і жыць хочацца.
- Не, ты проста нарадзіўся побач і гэта твая памяць рода, - ззаду пачуўся глыбокі і пранікнёны голас.
Нестар ажно падскокнуў на месцы, перад тым, як зразумеў, што гэта да іх выйшла Яўгенія. Сястрыца была падобна да іконы. У аточанні нечакана чорных валасоў, што запраўлены за вушы, з бледным тварам і ад таго моцна бачнымі карычневымі сінякамі пад вачамі. У чорнай вольнай сукенцы, са звыклым кіём у руцэ. Нібыта святая Ніна, што вось-вось пойдзе ў сваё падарожжа, на пошукі покрыва божага.
Побач з ёй стаяла невядомая жанчына. Доўгая, даўжэзная, бездакорная. Яна ў вялікай разгубленасці аглядала ўсіх, хто сядзеў за сталом, але села побач з Яўгеніяй.
- Як чароўна, што прыйшла Жанна, - аглядзела ўсіх стрыечная сястра. - Яна не ведала, дзе Ліда і Арнольд.
- А дзе Ліда? - Нестар глянуў на разгубленыя твары ўсіх. Здзіўлена дадаў. - І хто такі Арнольд??