Шматрукая
May 6, 2022

III

Усё адбывалася так, як павінна было адбыцца. Сонца яшчэ не зайшло за гарызонт, але ўжо не грэла. Нестар прайшоў з аднаго края горада ў іншы. Прыходзілася то спускацца ўніз, то падымацца па лесвіцах. Не горад, а гара.

Як бы мужчыне не было страшна, але ён ішоў. Увесь вечар размаўляў з дзядзькам, ды сённяшнюю раніцу з Лукой. Як бы там не мільгала яго былая дзяўчына Нэлі, а ад сяброўскай дапамогі было прасцей. Таму і ішоў зараз сюды.

Пабыўшы на радзіме, ён даведаўся ад Барыса Паўлавіча, што ў Наваградку ёсць цікавая сям'я. Ермаловічы лічацца тымі, хто быў у ліку заснавальнікаў горада. Іх ланцуг дынастыі не згубіўся ў сівых стагоддзях. Яны яшчэ і вельмі разумныя, то першыя збеглі з савецкага саюза, але потым усё-такі вярнуліся.

Менавіта ў Ермаловічаў ёсць вялізарны архіў, дзе абавязкова будзе інфармацыя альбо планы замка ў Наваградку. Так і сказаў дзядзька яму " Трэба ісці да Ермаловіча". Сваяк ведаў цяперашняга кіраўнікамі Рода, рабіў яму аперацыю некалькі год таму. Ветлівы і акуратны мастак, на сваёй хвалі.

У сённяшняй размове з Лукой усё выглядала ўжо не так весела. Фама не кіраўнік рода, а толькі прыглядае за спадчынай, пакуль хварэе сапраўдная спадкаеміца. Дзядзька хоць і ветлівы, ды спакойны, але чуткі пра іншых ладзіць. Калі Нестар і пойдзе, то пра яго пляны хутка даведаюцца.

Самым непрыемным быў пункт пра тое, што Ермаловіч падтрымлівае дзейсную ўладу. Мужчына сціснуў зубы слухаючы гэта, пасля таго,што здарылася з Віктарам ён не мог спакойна такое чуць. Здавалася, што такія людзі на баку злодзеяў.

Але ў адрозненне ад Лукі, Хадкевіч добра слухаў сваіх настаўнікаў. Таму помніў, што ў рэстаўратара іншыя мэты. Яго не павінны цікавіць ні час, ні ўлада, ні праблемы жыхароў. Яго мэта - аднавіць і падтрымліваць аб'ект.

Убачыўшы Навагрудскі замак, Нестар адразу зразумеў, што пакладзе на яго ўсё сваё жыццё. Шчыра і без роздумаў. Так павінна стацца, гэта не мала і не шмат. Гэта нармальная цана за тое, каб замак існаваў.

Таму і пайшоў. Пляваць, хай гэты Фама хоць з чартом па выходных цалуецца, абы ў архівах для архітэктара было патрэбнае. Не на ўсё, але шмат на што быў гатовы пайсці мужчына. Таму пешшу і пайшоў.

Ля самай Кісельнай вуліцы трохі заблукаў, але хутка, дзякуючы навігацыі, знайшоў патрэбны паварот. Дагледжаныя багатыя дамы засяродзіліся вакол аднаго. Прафесійным вокам мужчына бачыў, наколькі ўсе, акрамя пары, не якасна зроблены. Кепскія матэрыялы, не яскравая структура, мала зеляніны побач. Лухта.

Дом Ермаловічаў не пазнаць было цяжка. Лука яму і адрэсу даў, нават на фота яго паказаў. Будынак быў збудаваны ў еўрапейскай традыцыі. Два паверхі перасякаліся паміж сабой і стваралі асаблівы выгляд, нібыта дом складзены як канструктар. Вялікія вокны спераду рабілі яго адчыненым і шчырым, жывым. Карычневы і белы колеры дадавалі ўтульнасці знешняй. Навокал невялікія дрэвы і кусты.

Мужчына хацеў ужо націснуць на званочак на браме, але ўбачыў, што яна зусім адчынена. Вырашыўшы, што так і трэба, прайшоў далей і пагрукаў у дзверы. Нейкі час ён чакаў, а потым паўтарыў. З другога раза дзверы адчынілі.

На парозе стаяў прывід. Нестар не мог інакш назваць. Высокая, вышэй за мужчыну. З доўгімі прамымі валасамі, што ляжаць на плячох. На ёй белая тонкая тканіна сукенкі, уся абсыпаная ззяючымі ўпрыгожваннямі, нібыта сузор'ямі. У цэнтры ад сонечнага спляцення Ідзе чырвонае кола.

На руках белыя пальчаткі да лакця. Галава ўпрыгожана неверагоднай каронай ці нечым кшталту. Высокае, каб адкрываць валасы, яна рысамі пярлін спускаецца ўніз і агортвае галаву, шыю, плечы.

Твар такі ж белы, як і строй. Толькі вусны не натуральнага чырвонага колера. Адзінае, што не згубілася на твары. Нестар уперыў туды вочы, не ў сілах зразумець, што за істота перад ім. Па моцы ўплыва дакладна не чалавек.

Істота зарухалася прыбіраючы празрыстую тканіну кароны ў бок, ды архітэктар нарэшце ўбачыў дзявочыя вочы. Шэрыя, незвычайныя, спалоханыя. Яны глядзелі на яго і нешта спрабавалі знайсці.

-Добры дзень у хату, - трохі разгублена, гледзячы толькі на істоту, прывітаўся ён. - А вы тут гаспадыня?

- Так, я! - павяла плячыма незнаёмка і вельмі ўважліва паглядзела на мужчыну, нешта шукала и не магла знайсці.

Нестар жа пад уважлівым поглядам адчуваў сябе няёмка, брыдка. Яму так падабалася, як яна выглядае, што ён глядзеў на сваю кашулю і джынсы, як на жарт сучаснага свету. Калі ў сям'і Ермаловічаў так усе апранаюцца, то яны цікавыя людзі.

- Мяне завуць Нестар, я архітэктар з Кракааа і я да вас па справе. - мужчына вырашыў не спяшацца, асабліва стоячы на парозе.

- Праходце, - дзяўчына не назвала свайго імені, але пусціла яго ўнутр. - Дайце мне пяць хвілін і я паврянуся.

- Трымайце, - жарт быў адносны і Хадкевіч гэта добра разумеў, але ўтрымацца не мог.

Дзяўчына паглядзела на яго, потым зразумела яго словы і усміхнулася. Гэта цалкам змяніла яены твар. З надменна-спакойнага яна стала жывой. Нічога не адказала і знікла ў калідоры. Нестар нічога не засталося, як сесці на канапе і чакаць, разглядаючы інтэр'ер.

Здаецца, Лука казаў, што старэйшы Ермаловіч скульптар. Гэта і было бачна, дзе патрэбна і дзе не варта - паўсюль стаялі статуі, бюсты, барэльеф, дробныя кавалкі прац. Уся прастора была насычана імі. Мужчына адсунуўся на ўсялякі выпадак ад невялікага гіпсавага дамавіка, што строга глядзеў у ягоны бок.

Роўна праз пяць хвілін павярнулася невядомая. Напэўна, гэта адна з сямейства, але не зразумела хто. Яна пераапранулася ў лёгкую ружовую сукенку. У галаве Нестара з'явілася няёмка думка, што ён магчыма сапсаваў нейкія яеныя планы. Спакойна яна села насупраць яго і прыгатавалася слухаць.

- Яшчэ раз, мяне завуць Нестар Хадкевіч. Я нарадзіўся вось тут у Нальшанах, але вучыўся ў Ягелонскім універсітэце. Архітэктар-рэстаўратар. Я прыехаў аднавіць Навагрудскі замак.

- Як я магу вам дапамагчы? - голас дзяўчыны стал ціхі, нібыта яна была ў поўнай разгубленасці.

- Я маю не поўны праект, таму што не захавалася планаў замка. Даведаўся аб вашым сямейным архіве і прыйшоў папрасіць дазволу на тое, каб наведаць гэты архіў. Ці магчыма гэта?

- Так, я дазваляю вам, але трэба дачакацца майго дзядзькі, - прамовіла і сама засмяялася. - Як глупа гучыць, прабачце. Проста ў яго ключы.

- Аааа, разумею, - мужчына адчуваў сябе няёмка і нічога больш выціснуць з сябе не мог.

Маўчанне цягнулася, а мужчына і дзяўчына то глядзелі адзін на аднога, то побач. Мужчына не ведаў, як ветліва сысці, дзяўчына не ведала, як ветліва адправіць госця.

- Ці вядома, калі будзе ваш дзядзька? - Нестар пераадолеў свой страх аўтарытэтнай асобы. Дзяўчына задумалася і адказала.

- Ён са сваёй жонкай на выходныя з'язджае на цёплыя крыніцы. То прыходце Нестар Хадкевіч у любы будні дзень. Дзядзька працуе з дома, то зможа вас прыняць.

- Цудоўна, я зразумеў, - мужчына тэрмінова падняўся са свайго месца. - Дзякуй вялікі за размову. Да хуткіх сустрэч.

Мужчына няёмка апрануў свае кеды, баючыся падняць вочы на дзяўчыну. Тая насмешліва стаяла каля ўваходу і назірала за ім. Нестар адчыніў дзверы і выйшаў, у апошні раз кіўнуўшы страннаватай дзяўчыне.

- Да хуткіх сустрэч, Нестар Хадкевіч, - абсмоктваючы на вуснах імя госця Дзіяна ліхаманкава думала, ці можа ён мець дачыненне да Паўла Хадкевіча, які часткова выратаваў Вербаўскіх партызан.

****

- У доме ля невялікай дарогі раслі дрэвы. Тлумныя таполі, мяккія асінкі, вялікія бярозы і шырокія арэшнікі. Гаспадар з гаспаданяй садзілті новыя штогод, адзначаюся час разам.

Сярод дарослых дрэваў, што пасадзілі даўно, расло адно невялічкае. Ні гаспадар, ні гаспадыня, ні суседзі не ведалі, што за яно. Толькі за ўмат год яно не вырасла вышэй за чалавека.

Мела яно мяккія доўгія лісты на кароткіх тонкіх галінках і кожны раз калт вецер калыхаў яго ствол, то здавалася, што тоненькі дзявочы голас спявае калыханку.

Увечары, калі гаспадары ўжо лягалі спаць, а птушкі хаваліся ў гнёзды, дрэва пачынала трапятаць і хутка самыя доўгія галінкі пераўтвараліся ў ногі і рукі, а мяккія лісты ў прыгожы зялёныя валасы.

На халодную зямлю басанож ставала дзяўчынка. З круглым тварам, у белай сукеначцы да кален, у ілбе асвячае ёй шлях ліст дрэва, што быз ёй маці.

Вераскавіца аглядзелася, зразумела, што нікога няма, мякка тупаючы па траве яна пабегла ў лес. Чым далей, тым больш яна рабілася. Варта было Веры перайсці невялікую дарогу і апынуцца ў лесе, то была яна вышэй за дрэвы.

Доўгія зялёныя валасы чапляліся за вярхушкі дрэваў, а тлусценькім ножкам трэба акуратна ступаць, каб не зламаць расліны. Акінуўшы ўважлівым вокам наваколле, Вера падыйшла да маладых дрэваў, што раслі ў самым гушчары. Ніякай дарогі побач.

Прысеўшы на кукішкі, Вераскавіца дакранулася да лістка на ілбе, вочы ззаззялі зялёным, з рук палілося святло. Мякка абняўшы адно дрэўца, істота з мяккай усмешкай назірала, як яно пачынае расці. Трошкі, яшчэ трошкі. Вось ужо яно дайшло да шыі дзяўчынцы.

З леса пачуўся тлум машыны і да святла Веры дадалося святло штучных ліхтароў. Істота спалохана заазіралася і адыскочыла ад дрэва, што гадавала імгненне таму. Машына набліжалася.

- Каму гэта не спіцца ў такія часы, - незадаволена гудзеў бярозавы гай, што шумеў побач з маладымі дрэўцамі.

Дзяўчынка згодна кіўнула і пачала змяншацца ў памерах. Павольна. Трэба вяртацца дадому. Пвдгадаванае дрэўца зашумела лістамі на развітанне, у спіну дзяўчынцы. Тая ж хуценька зменшылася да памеру дрэўца, ды праскочыўшы праз плот сваіх гаспадара і гаспадыні падбешла да месца, дзе расла.

Секунда і вось замест дзяўчынкі з доўгімі валасамі і мяккай скурай ізноў невялікае дрэўца з мяккімі лісткамі і доўгімі галінкамі. Шапоціць ціхім голасам і падпявае ветру ў яго мелодыях.

Кажуць, што калі маленькія рабяты добра спяць, то неяк у вечары ў вакенца змогуць ўбачыць, як маленькая Вераскавіца бяжыць у лес, каб гадаваць там дрэвы.

Аляксандра скончыла сваю казку і паглядзела на Ксюшу і Таю. Дзве сястры-блізнючкі ляжалі ў сваім вялікім фіялетавым ложку і задаволена сапелі, занырыўшыся ў сон. Абедзве светлыя, як маці, шэравокія як бацька, ды больш ні падобныя ні да кога ў сям’і.

Жанчына помніла, як здзівілася, калі цяжарная даведалася аб двойні. Са свайго боку яна не ведала нічога. Бацька памёр, а пра маці яна нічога не ведала. Затое свёкр Барыс Паўлавіч падказаў, што ў ягонай жонкі таксама была сястра-блізніца. У Нальшанах яе ніхто не бачыў, але яна дакладна існавала.

Выключыўшы начнік, што мякка свяціў над галовамі дачок, маці выйшла з пакоя і прайшла на кухню. Муж ужо чакаў там, значыць іншыя дзеці таксама спяць. Падыйшла да Эдварда і яны абняліся. Ён быў такі моцны і прыемны, што не хацелася, каб гэта скончвалася.

- У Яўгеніі сёння анлайн-супервізія, то яна не зможа з намі пасядзець. Можа хочаш прагуляцца па гораду? - мужчына зірнуў за вакно. - Там, падаецца, вельмі прыгожа.

- Дзеці ўжо спяць, чаму б не, - яе блакітныя вочы з каханнем глядзелі на мужа.

Яны выйшлі ў горад. З Мятнай вуліцы да цэнтра 20 хвілін хуткімі крокамі, ды трошкі больш павольна. Аляксандра ўзяла мужа за руку і адчула сябе шчаслівай. Апошнія пяць гадоў гэта пачуццё рэдка знікала. Складана паверыць, што некалі было інакш.

Жанчына са страхам успамінала дзіцячыя гады і падлеткавыя, калі адзінай радасцю было прыехаць у госці да бацькавага сябра дзядзькі Барыса. Там ягоныя дзеці і весела. Там заўсёды быў Эдвард.

Калі праз бацьку яна вымушана была не з’яўляцца ў Нальшанах, было невыносна. Яна ўспамінала гэтыя тусоўкі, мужчын-бандытаў. Колькі іх было ў яеным жыцці? Колькі дзясяткаў? Калі б не тое сутыкненне з Эдвардам ля рытуальнай крамы, то як бы ўсё прайшло.

Эдвард то моцна сціскаў яе руку, то мякка гладзіў. У ім столькі жыцця, што не хутка скончыцца. Як можна было абіраць іншых? Пасля таго, як яна сама зрабіла першы крок, то ўсё і пайшло. Яны правялі тую ноч разам і засталіся разам назаўсёды.

- Я цяпер не веру, што магло быць інакш, - мужчына прыцягнуў жонку да сябе і паглядзеў той у вочы. Іх целы рухаліся ў такт. Яна паклала рукі яму на плечы і благагавейна глядзела на яго.

Навокал разліваўся фіялетава-чырвоны захад сонца. А яны, як маладыя рабяты, цалаваліся пасярод вуліцы. Мяккія вусны мужчыны пяшчотна дакраналіся да жаночых. Сэрцы біліся, кроў кіпела. Алякандра нарадзіла яму пяць дзяцей, каб паказаць, як яна яго любіць і як давярае. Была гатова нарадзіць столькі ж.

Нават старэйшага Аскольда, які быў зачаты ад другога мужчыны, Эдвард прыняў як свайго. З кожным годам той робіцца ўсё больш і больш не падобным на пароду Хадкевічаў, але ён усё роўна іхны сын. Усё роўна ён носіць імя па бацьку - Эдвардавіч.

Калі пасля іх вяселля зніклі сястра Эдварда і яены хлопец, гэта было непроста. Прыязджала міліцыя шукала Лідзію, прыязджалі бандыты шукалі Арнольда. Барыс Паўлавіч першыя два гады моцна чакаў вяртання дачкі, усе ў доме на Мятнай вуліцы жылі ў чаканні.

Чакалі, пакуль Аляксандра не нарадзіла чацвертага дзіёнка. Адарка ачысціла ўсіх і адпусціла ўсім грахі. Эдвард, што да гэтага працаваў на могілках, зразумеў, што ў яго самая сапраўдная сям’я і аб ёй трэба па-іншаму клапаціцца.

Кінуў сваю брудную працу і павярнуўся ў айці. Муж быў здольны да гэтага, таму хутка ў доме з’явіліся грошы. Барысу Паўлввічу можна было больш не цягнуць на сабе ўсё. То свёкр і з’ехаў у Лазарычы, дапамагаць сваім старым бацькам, што былі шчаслівыя ад з’яўлення праўнукаў.

Эдвард ужо змяніў дзве кампаніі і зарабляў дастаткова, каб забяспечыць яшчэ дзве такія сям’і, як ягоная. Дапамагаў Яўгеніі, якая спецыяльна засталася з імі. Аляксандры было шкада яе.

Прыгажуня ў мінулым Яўгенія пераўтварылася ў тую самую цётку, што жыве пры сям’і свайго паспяховага брата. Прайшло ўжо 12 год, як памёр яены муж, ды толькі год таму стала падавацца, што жанчыну адпускае. Атмасфера ў доме з новымі Хадкевічамі спрыяла таму.

Сястра Эдварда бачыла, што жыццё пацягваецца і не магла не звяртаць на гэта ўвагі. Яна столькі гаравала, што заслугоўвала лепшага. Аляксандра кожны раз, калі прыходзіла ў касцёл, то малілася за залоўку, каб Бог паслаў той добрага чалавека.

- Не магло быць інакш, Эдвард, - жанчына пагладзіла мужа па мяккім валасам. - Не ў гэтым жыцці.

***

Татуіраваныя рукі Нэлі блукалі ў прасторы. Дзяўчына сядзела за столікам унутры вялікай кампаніі. Яна абдымала свайго хлопца і ўважліва сачыла за тым, што рабіў Нестар. Той трохі разгублена сядзеў за сталом і ўвесь час аглядаўся, нібыта некага чакаў.

Дзяўчыну злавала, што ён зусім на яе не глядзіць. Яна ж высокая, светлы твар з блакітнымі вачыма, вусны такія акуратныя. Незвычайная. Нэлі не магла зразумець яго. Як бы Хадкевіч не вёў нейкую гаворку - пра будаўніцтва, пра Варшаву, пра бізнес - а вочы ў яены бок не касіліся.

Нэлі не магла прызнацца сабе, што бачыць тое, што адбываецца. Яены былы хлопец ігнаруе яе. Мацней прыціснулася да свайго мужчыны і вырашыла пра гэта не думаць. Дзяўчыну гэта не тычыцца, як бы не любіла Хадкевіч, а паміж імі ўсё скончылася. Зараз жыццё нашмат лепш - яна сустракаецца з Лукой, той аддасць усё. Застаецца толькі насаложвацца жыццём.

- Нестар, а калі прыедзе Антон? - не стрымалася Сафія.

Сяброўка Лукі, якая заўсёды тусавалася з імі, выклікала ў Нэлі непаразуменне. З аднога боку яна імкнулася да Лукі, што ягонай дзяўчыне не падабалася. З другога, яна, пазнаёміўшыся з Нестарам, не магла ад яго адвесці вачэй.

Невядома дзе яна працавала ц вучылася, але ў гэтай гожай лялькі заўсёды былі грошы. Тое, што яна цікавілася трэцім мужчынам у іх кампаніі было проста смешна. Антон маладзейшы за ўсіх, але ўжо працуе на замежную кампанію вэб-дызайнерам. Таму жывучы ў стане лічбавага намадызма можа сабе дазволіць прыехаць у Навагрудак да сваіх універсітэцкіх сяброў.

Нэлі адтуль жа ўзялася. Яна нарадзілася ў Львове, але бацькі перавезлі яе ў Варшаву, а там і ў Кракаў. Усё жыццё яна правяла ў украінска-беларускай тусоўцы і дагэтуль кепска ведала польскую мову. Магчымасць пажыць у Беларусі было нечым новым.

- Ён казаў, што зняў сабе кватэру на вуліцы Міцкевіча, а калі раскладзе рэчы,то адразу да нас, - трохі разгубіўся мужчына. Паглядзеў на гадзіннік на тэлефоне, дадаў - Думаю, цягам гадзіны будзе.

Сафія працягнула задаваць нейкія пытанні, папіваючы кактэйль з трубачкі. Нэлі , прыжмурыўшы вочы, назірала за імі, але адчувала, што зусім не цікава. Хацелася навесці нейкана тлуму. Яна прафесіянальна лезла ва ўсялякія непрыемнасці, бо ведала, што яе прыкрыюць.

- Нестар, дык як ты схадзіў да Ераловічаў? - дзяўчына ведала, што ён распавядаў пра гэта Луке, але яна гэтага не чула, як і Сафія.

- Ты быў у Ермаловічаў? - апошняя перацягнула ўвагу да сябе і на сваёй канапе падсела бліжэй да Хадкевіча. Нэлі ледзьве не зарычала на тую, ледзьве не кінулася.

- Так, мне і дзядзька гэта раіў, і мы з Лукой пра гэта размаўлялі, - мужчына кіўнуў у бок сябра. - То я і пайшоў паразмаўляць. Мяне сустрэла дзіўная дзяўчына. Яна была апранута ва ўсё белае, з каштоўнымі ўпрыгожваннямі. Сказала, што трэба прыходзіць у буднія дні, бо ключ ад архіва мае толькі дзядзька. Я так і не зразумеў да канца, хто яна такая, што за дзядзька.

- Оооо, дык ты размаўляў з Дзіянай, я яе ведаю,- спакойна махнула рукой Сафія і ўсе здзіўленна паглядзелі на яе, тая адчуўшы такую ўвагу паспяшалася адказаць. - Наш Навагрудак маленькі. Калі ты з некім не хадзіў у адзін дзіцячы садок, то вучыўся ў школе.

- І што за Дзіяна? - нахмурылася Нэлі гатовая слухаць усё

- Ой, ну яна адыёзная асоба, мякка кажучы, - голас Сафіі змяніўся, яна апынулася на сваім фронце. - Яна займалася танцамі, збіралася паступаць у нейкую польскую акадэмію танцаў, але на фінальным іспыце разбіла свайму дзядзьку-апекуну нос і ледзьве не паехала ў турму. У выніку адправілі ў Мінск вучыцца. Якія пра яе тут чуткі ходзяць, чым яна там займалася ў сталіцы. Ведаюць нашыя пра ўсё і пра тое, як яе з лазні пяць мужчын выносілі, як яе п’яную дадому міліцыя вазіла, як порнаролік з ёй выклалі па порнхаб.

- Праўды порнаролік? - адкрыла рот ад здзіўлення дзяўчына Лукі, пра порнапомсту яна чула, але не ведала людзей, якім гэта дасталася.

Сафія, зразумеўшы, што знайшла ўдзячныя вушы, залівалася ў аповедах пра дзяўчыну з сям’і Ермаловічаў. Нэлі заслухалася, то не адразу ўбачыла, што Нестар зусім не з імі. Занырыўся ў тэлефон. Раней ён такім не быў, яны шмат пляткарылі разам. Вось што з ім зрабілі гэтыя псіхатэрапеўты.

Яна ўспомніла, як яны з былым хлопчам чароўна праводзілі часы. Напіваліся да нэадэкватных станаў, а пасля займаліся сэксам. Яны маглі так тыдні існаваць, пакуль не патрэбна было ісці ў універсітэт. А зараз, вунь што адбываецца. Кінуў піць і сядзіць у тэлефоне.

Нестар ускочыў са свайго месца і пайшоў да выхада. Нэлі думала, што паліць, але праз хвіліну той павярнуўся да іх століка з Антонам. Антон Гамеза быў з заможнай сям’і, заўсёды ўсе і ўсіх меў. За год, што яна не бачыла старога сябра, ён стаў яшчэ лепш.

Адгадаваў вусы, што толькі падкрэслівалі ветлівую усмешку. Кароткія валасы адкрывалі светлы твар. Шэрыя вочы глядзяць на цябе так, быццам ужо распранаюць. З шыі да пят ён увесь у татуіроўках і гэта проста выбух. У ўніверсітэце існаваў фанклуб імя Антона. Нэлі пераспала з ім пад рэчавамі яшчэ на ягоным першым курсе, то ў такім сэнсе мужчына мала яе цікавіў.

Але калі яна ўбачыла, як мужчына вітаецца з Сафіяй, то адразу зразумела ўсё. Антон прыжмурыў свае вялікія вочы, усмешка, як у кіназоркі, не паціснуў руку, а пацалаваў. Сяброўка ж, забыўшыся пра мясцовыя чуткі, сціхла і з прыадкрытым ртом сачыла за ім.

- Яны пераспяць, Лука, ты толькі паглядзі на іх, - зашапацела дзяўчына на вуха хлопцу.

- Нават я гэта бачу, - пагадзіўся Лука і пацалаваў дзяўчыну ў скронь.