Дзяўчына без татуіроўкі дракона. 2024
Калі Вы апошні раз плакалі праз кнігу?
Я на мінулым тыдні, калі чытала "Дзяўчыну з татуіроўкай дракона" Сціга Ларсана. Да чытання класікі свайго жанра мяне падштурхнула гісторыя аб стварэнні, якую я даведалася адносна выпадкова. Шведскі пісьменнік назваў галоўную гераіню Лісбет не проста так. У падлеткавым узросце на вечарыне ён стаў сведкам групавога згвалтавання дзяўчыны, якую звалі гэтак жа. Тады ён нічога не зрабіў, каб супрацьстаяць гвалтаўнікам, таму справабаў неяк выправіцца (ці можна гэта такім чынам назваць?) у кнізе.
У творы, як і ў жыцці, цяжка знайсці жанчыну, якая б не пацярпела ад гвалту. Тут няма розніцы - ці належыш ты да заможнага прамысловага роду Вангераў, ці ты жанчына з асаблівым разладам,прызнаная дзяржавай недзеяздольнай.
Але галоўнае, што Ларсан дае ім прастору для вяртання справядлівасці. Не заўсёды гэта мае сэнс ці нават варта таго, але прынамсі гэта ёсць. Магчыма, што для недасведчанага чытача даследванні Лісбет Саландэр могуць увогуле распавесці, як сябе ўвогуле паводзяць садысты і іншыя маньякі.
Пасля прачытання кароткай біяграфіі пісьменніка ў мяне нават з'явілася падазрэнне, што ў мастацкай і, безумоўна, таленавітай форме Сціг Ларсан спрабаваў распавесці больш шырокаму колу чытачоў інфармацыю пра сусвет расізму і нацызму, якія вывучаў. Відавочна, што яго даследванні правага экстрымізму прачытала меней людзей, чым "Дзяўчыну з татуіроўкай дракона".
Так, дэтэктыўная частка выканана для мяне на найвышэйшым узроўні. Бо я далёка не аматарка дэтэктываў, і ніколі ёй не была. Аднак былі дзве рэчы, якія мяне сур'езна расчаравалі. У адной я падазраю перакладчыкаў, а ў другой - Фінчэра.
Нумар 1. У беларускім\рускім\польскім\украінскім перакладах кніга называецца "Дзяўчыну з татуіроўкай дракона", але праблема ў тым, што няхай у Лісбет Саландэр і ёсць такая наколка, але пра яе ў кнізе два разы ўзгадваецца, а галоўны герой кнігі не яна, але нейкі журналіст часопіса "Міленіум" Мікаэль Блумквіст Для мяне так і засталося таямніцай, чаму ўся такая цудоўная кагорта перакладчыкаў не пакінула арыгінальную назву, якую твору даў Ларсан - "Мужчыны, якія ненавідзяць жанчын" - яна і сэнс твора трапна раскрывае, і не блытае чытачоў на старце.
Нумар 2. Галівудскі фільм ад Дэвіда Фінчэра проста адстой. Адзіным плюсам можна назваць тое, што моцна сюжэт не змянілі і ў прынцыпе ішлі па фабуле кнігі, толькі адкінуўшы некаторыя асобныя адгалінаванні. Але ў астатнім. Дэніэл Крэйг граў у фільм часам Джэймса Бонда, а часам Дэніэла Крэйга. Усіх злыдняў гралі шведы, а астатніх - брытанцы. Лісбет Саландэр з дзяўчыны з разладам аўтыстычнага спектра пераўтварылася ў садыстку сама. Нібыта Фінчэр вырашыў зняць прыгожы фінчэраўскі фільм, але не змог раскрыць тую праблематыку, якая была важная для Сціг Ларсана.