
Бодзі-хорары – адназначна перадавы жанр кінамастацтва сёння. У мінулым годзе я не змагла заснуць пасля прагляду «Субстанцыі». Сёлета мяне пазбавіла спакойнага сну нарвежская карціна «Гідкая сястра». Так атрымалася, што ў кінатэатры мы з прыяцельніцай селі ля самага экрану. У мяне не было ані шанцу прапусціць усю мясарубку прыгажосці, якая там здарылася.

Прачытаўшы рэцэнзію ад Кавалачак жыцця, я імгненна вырашыла, што хачу паглядзець фільм з Нікаласам Кейджам “Сёрфер”. У той жа дзень паехала ў кіно і жудасна смяялася ў фінале так, што на мяне паціху аглядаліся. Фільм пра ініцыяцыю ў мужчынскае грамадства. Гэта вельмі добра паказана ў рэаліях заховаўння абарыгенскіх традыцый у Аўстраліі. Чувак прыехаў на пляж са сваім сынам, каб падкрэсліць іх сувязь з гэтай зямлёй продаў ды пасёрфіць, а яму кажуць - Каб сёрфіць - трэба пакутваць. І гэта рэфрэн на ўсё нашае жыццё. Мы проста хочам насалоджвацца жыццём, а ў адказ атрымліваем - спачатку пакутуй. І безыменны сёрфер пакутуе. Так моцна, як яго нават не прасілі. У чалавечай прыродзе не можа быць прагі да нанясення шкоды самому сябе, а ёсць...

Калі Вы апошні раз плакалі праз кнігу? Я на мінулым тыдні, калі чытала "Дзяўчыну з татуіроўкай дракона" Сціга Ларсана. Да чытання класікі свайго жанра мяне падштурхнула гісторыя аб стварэнні, якую я даведалася адносна выпадкова. Шведскі пісьменнік назваў галоўную гераіню Лісбет не проста так. У падлеткавым узросце на вечарыне ён стаў сведкам групавога згвалтавання дзяўчыны, якую звалі так жа. Тады ён нічога не зрабіў, каб супрацьстаяць гвалтаўнікам, таму справабаў неяк выправіцца (ці можна гэта такім чынам назваць?) у кнізе.